Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
01 Август 2025, 02:35:04
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: У Польшчу без візы!
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #10219284

Страниц  : 1 2 3 5 6 ... 10 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: У Польшчу без візы!  (Прочитано 43999 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
БХД
Гродненец
**

Репутация: +0/-0
Offline Offline

Сообщений: 69

Просмотр профиля
« Ответ #90 : 14 Февраль 2013, 11:16:37 »

актывісты БХД падалі заяўкі на пікеты ў падтрымку Малога памежнага руху ў Румлёўскім парку і мікрарынку "Фарты". Плануецца збор подпісаў пад зваротам у беларускае МЗС наконт паскарэння перадачы ноты аб гатоўнасці да ўвядзення ў дзеянне Дамовы.
http://racyja.eu/index.php?id=105&zoom=10371

Добавлено: 13 Февраль 2013, 22:00:11
пікеты павінны адбыцца 2 сакавіка з 14.00 да 16.00

собирают подписи - перепись проводят.

Вопрос: эти списки потом шлются на деревню дедушке?

подпісы збіраюцца ў Міністэрства замежных спраў, таму туды і будуць дасылацца. вы таксама можаце дапамагчы ў справе ўвядзення ў дзеянне Малога памежнага руху даслаўшы тэкст звароту ў электронным лісце вось тут - http://mfa.gov.by/contacts/feedback/

Тэскт звароту падаецца ніжэй

Мы глыбока занепакоены зацягваннем беларускім урадам рэалізацыі Дамовы аб малым прымежным руху з Рэспублікай Польшчай. Дамова закранае інтарэсы болей за мільён беларускіх грамадзян, якія пражываюць на прымежнай беларуска-польскай тэрыторыі.
Польскі бок выступіў з прапановай пагаднення аб мясцовым прымежным руху (МПР) з Беларуссю ў лютым 2008 года. 12 лютага 2010 года дамову аб гэтым падпісалі міністры замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча. Абедзве палаты Сейму Рэспублікі Польшча ратыфікавалі беларуска-польскую дамову аб МПР 20 мая 2010 года. 22 чэрвеня 2010 пад дамовай паставілі свае подпісы спікер польскага Сейма і выконваючы абавязкі прэзідэнта Браніслаў Камароўскі.
Палата Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь ратыфікавала міжурадавую дамову з Рэспублікай Польшча 11 лістапада 2010 года, а 17 лістапада 2010 года яго зацвердзіў Савет Рэспублікі. Прэзідэнт Беларусі падпісаў Закон РБ № 201-3 "Аб ратыфікацыі Дамовы паміж Урадам Рэспублікі Беларусі і ўрадам Рэспублікі Польшча аб правілах прымежнага руху" 1 снежня 2010 года.
Згодна з афіцыйнымі крыніцамі Беларусь планавала запуск дамовы ў другой палове 2011 года, аднак прайшло ўжо болей за два гады з часу прыняцця закона, а беларускі ўрад да гэтага часу не прыступіў да рэалізацыі Дамовы аб МПР з Рэспублікай Польшчай. Пры гэтым ужо з 1 лютага 2012 года ўступіла ў сілу дамова аб МПР паміж Беларуссю і Латвіяй і плануецца рэалізацыя падобнай дамовы з Літвой, нягледзячы на больш познія тэрміны пачатку перамоваў з гэтымі краінамі па ўвядзенню механізма МПР.
У выніку адкрыцця МПР з Польшчай актывізуецца эканамічная супраца паміж беларускімі і польскімі рэгіёнамі, ажывяцца кантакты мясцовых уладаў, стануць цясьнейшымі сямейныя сувязі грамадзянаў абедзвюх дзяржаў. МПР спрыяльна скажацца на павелічэнні даходаў прымежных рэгіёнаў, напаўняльнасці прыбытковай часткі мясцовых бюджэтаў, развіццю турызма, мадэрнізацыі і выкарыстанні беларускай інфраструктуры.
Просім паскорыць перадачу Міністэрству замежных спраў Рэспублікі Польшча ноты аб гатоўнасці беларускага боку да ўвядзення ў дзеянне Дамовы аб МПР і паведаміць нам тэрміны пачатку дзеяння МПР паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча.
Записан
Страниц  : 1 2 3 5 6 ... 10 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,119 секунд. Запросов: 20.