Справа ў тым, што пры не свабодзе кансэрвуюцца і разнастайныя амаральныя з'явы. Як кажуць, "Грошы сапсуюць чалавека", так і свабода можа сапсаваць грамадства. Таму, калі ў нас з'явіцца свабода нам трэба будзе памятаць, што яна амбяжоўваецца толькі богам.
Калі канкрэтна, то:
У мінскіх гей-клубах адбыліся чарговыя аблавы
12:10, 09.02.2013
Міліцэйскія рэйды ў чарговы раз прайшлі ў бар-клубе «Каста Дзіва», а таксама ў гей-клубе «6_А».
У гей-клубе «6А» былі затрыманыя 7 чалавек. Сярод іх ёсць як ЛГБТ-актывісты, так і назіральнікі, якія спецыяльна прыехалі ў клуб, каб зафіксаваць тое, што ў апошні час у ім адбываецца.
Падчас рэйду былі затрыманыя прадстаўнікі РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт», і Згуртавання беларускіх студэнтаў.
Усе затрыманыя падчас рэйду ў клубе «6А», адпушчаныя і вярнуліся ў клуб пасля высвятлення асобы. Некаторыя затрыманыя адзначаюць, што ў іх адрас супрацоўнікі праваахоўных органаў лаяліся нецэнзурнай лаянкай.
Каардынатар праекта «Гей Альянс Беларусі» Аляксандр Палуян мяркуе, што ў Беларусі адбываецца істотны ціск на ЛГБТ-супольнасць. «Перапіс» наведвальнікаў гей-вечарынак і складанне спісаў адбываецца не ўпершыню, аднак такога маштабу не было, і гэта выклікае насцярогу, бо атрыманыя звесткі могуць быць выкарыстаны ў інтарэсах праваахоўных органаў.
Ampby.org
http://nn.by/?c=ar&i=104667Пры народнай уладзе такога ня будзе. Але й узаконьвання садаміі не будзе таксама. Хутчэй за ўсё, такія з'явы будуць, проста, ігнаравацца.
Пра ўсё гэта добра сказана ў
артыкуле З.Пазьняка "Тэлевізар"