Ты, я гляджу, як г..но- адну трубу перакрыеш- плывеш у другую.

Ну, перакрыем і гэтую. Наконт гэтага ёсць цікавыя думкі:
"Першае: дзе ёсьць цэнтар тэрарызму? Хто ім кіруе? Хто падрыхтаваў і давёў да выкананьня такую складаную дыверсію, як зьнішчэньне вежаў Гандлёвага Цэнтру ў Нью-Ёрку і разбурэньне будынку Пентагона ў Вашынгтоне? Хто? Бін Ладэн? Гэта выглядае несур’ёзна. Кожны, хто здольны аналізаваць, зразумее, што такая апэрацыя была не пад сілу толькі тэрарэстычнай арганізацыі.
Камісія Кангрэсу ЗША прышла да высновы аб няўзгодненых дзеяньнях і памылках спэцслужбаў Амэрыкі, якія не прадухілілі дыверсію 11 верасьня. Але вядома (нават зь літаратуры і кіно), што прафэсіяналы спэцслужбаў пачынаюць раптам усе памыляцца перад нейкай падзеяй тады, калі на іх (ці ўнутры іх) дзейнічае і ўплывае іншая спэцслужба.
Пасьля дыверсіі 11 верасьня Амэрыка была лёгка ўцягнута ў дзьве вайны на Блізкім Усходзе. Так, вайна адпавядала інтарэсам бясьпекі Амэрыкі і крок быў неабходны (і з пункту гледжаньня лёгікі барацьбы — правільны). Але зададзім пытаньне, чыім яшчэ інтарэсам адпавядала гэтая вайна? І чаму, калі ў Іраку не знайшлі зброі масавага зьнішчэньня, раптам зноў выявілася, што прымітыўна і бяздарна памыліліся ў гэтым ужо адразу дзьве нацыянальныя разьведкі – амэрыканская і ангельская. А “памылка” такая: разьведкі сцьвярджалі, што зброя ёсьць. Але калі б было вядома, што зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку няма, то вайна магла б не пачацца.
Часам карысна лапідарна паразважаць на тэму выгады. Дыверсія 11 верасьня ўдарыла па ўсім Заходнім сьвеце. Ні адна краіна не атрымала пасьля гэтай падзеі ніякага палітычнага прыбытку. Але Расея адразу скарыстала сітуацыю, каб схаваць свой дзяржаўны тэрарызм і злачынную вайну ў Чачэніі, паказваючы на ісламскую рэлігійнасьць чачэнцаў, якія абараняюць бацькаўшчыну. І гэтае парва на абарону выстаўляецца расейцамі як ісламскі тэрарызм. Маніпуляцыя ўдалася. Захад па-здрадніцку здаў чачэнскі народ на зьнішчэньне.
Ад вайны ў Іраку на сёньняшні дзень ніхто не атрымаў эканамічнай выгады, акрамя Расеі. Добра вядома, што эканоміка, і нават існаваньне палітычных рэжымаў у гэтай краіне, залежыць ад цаны на нафту. У выніку вайны ў Іраку цэны на нафту высока падскочылі ўверх. У Расею пацяклі незаплянаваныя нафтадаляры. Даляраў цяпер поўна, ня ведаюць, куды прыткнуць. Далі вось 175 мільёнаў на незаконны рэфэрэндум Лукашэнку (пад выглядам крэдыту). Нафтадаляры даюць рух бізнэсу, новым ініцыятывам. Выгада, якую за кароткі час атрымала Расея і супэрпартыя КГБ ад прытоку нафтадаляраў эквівалентная вялікім дзяржаўным высілкам па эканамічных рэформах, інвэстыцыях ды крэдытах, ды на доўгія гады. Але ўсё гэта можна было дасягнуць хутка. Дастаткова толькі, каб Амэрыка пачала вайну ў Іраку.
Ня будзем, аднак, варушыць думак у галовах заходніх палітыкаў. Там непапраўна. Пагодзімся, што ў крамлёўскім КГБ сядзяць прасьцячкі ды сябры Амэрыкі, і што бін Лядан кіруе міжнародным тэрарызмам." (с) Зянон Пазьняк "Беларуска-расейская вайна"
Может тогда пусчай пендосы и нас начнут бомбить, а то совсем нечем дышать от этой диктатуры. Все ж таки благое дело!..
Дзякуй богу, гэта не трэба. Ўбярэм па-ціхаму.