Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
08 Август 2025, 13:58:24
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Газета "Наша Ніва"  (Прочитано 12122 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« : 03 Май 2005, 02:33:50 »

http://www.nn.by/?theme=comments&article=2005042902

Гадзіньнік зацікаў
Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #1 : 14 Май 2005, 19:18:59 »

http://www.nn.by/?theme=comments&article=2005051303
Кіпучая дзейнасьць

http://www.nn.by/?theme=comments&article=2005051302
Перамога над Скарынам, альбо Дзякуй за мірнае жыцьцё!
Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #2 : 18 Май 2005, 23:19:01 »

http://www.nn.by/?theme=history&article=2005051309
Соф’я Валадароўна, каралева Даніі.
Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #3 : 17 Июль 2005, 22:18:08 »

№ 26 (432) 15 ліпеня 2005
...У месьце Гарадзенскім каралёў як агню баяцца, ня меней ад колеру апэльсінаў ды мандарынаў - уладзе ўсё болей цароў падавай. Вось, бывала, прыходзіла маскоўская навала, паліла горад, жыхароў у палон у любую Маскву забірала. Вось гэта ўгодкі, вось гэта сьвята! А калі Кацярына захапіла Горадню? Гэта для ўлады папросту цымус гістарычны, яна яго гатовая смакаваць ды смакаваць, нарабіўшы каўбасы «губэрнскай».
Сьніць мясцовая ўлада па начах гурты замежных турыстаў, бо гэтак загадана са сталіцы - любым гвалтам іх сюды цягнуць і валюту вытрасаць. Але ўжо мала замежнікаў засталося, якія адважваюцца наведацца ў краіну сталінскіх умацаваньняў, а хто не баяўся, ужо пачаў баяцца. Мала таго што нядаўна несьвядомыя амэрыканцы візы беларускія пакуплялі, дык яшчэ мусілі рэгістравацца, а не зарэгістраваліся - міліцыя і пакараньне. А наступным разам - у кайданкі!
Гарадзенскай уладзе загадана вазіць замежных турыстаў па Аўгустоўскім канале, пачынаючы з наступнага году. Але, дапусьцім, захацелася беларусам на свой канал паглядзець, сядаюць яны ў машыны, едуць, а там іх сустракаюць доблесныя памежнікі і складаюць пратаколы, а потым цікаўных штрафуюць бязьлітасна, бо - памежная зона! Як у памежнай зоне разьвіваць замежны турызм, яшчэ болей незразумела - хіба што пад вартай, «пад канвоем», бо хто іх ведае - замежнікаў!
Вычытала яшчэ мясцовая ўлада ў кніжцы пра Аўгустоўскі канал, што тамака перад апошняй вайною будавалася «лінія Молатава», і пачала ўлада мроіць: чым молатаўскі «ўкрэпраён» горшы ад сталінскага, чаму б не аднавіць? Замежны турыст касякамі паедзе, адных матрошак ды ікры ўжо замала, каб прыцягнуць сэраў і містэраў. А спачатку пабудуем, зробім шоў з танкамі ды гарматамі.
Седзячы ў шкуры ўлады, пачынаеш міжволі падзяляць замежнікаў на сваіх і чужых. На поўначы - не свае, натаўскія, на поўдні - таксама ў тым кірунку пнуцца ды яшчэ аранжавай заразай спрабуюць заразіць. Нам такіх ня трэба. Тыя, што на захадзе, цяпер да нас самі не паедуць, бо дзеля чаго мы гэтак упарта і зацята душым Саюз нашых палякаў? Ну зразумела - каб тыя палякі сюды носу не паказвалі, не нанесьлі сваёй заразы натаўскай.
Складаная, вельмі нэрвовая служба ў мясцовай улады. Бо дзе ў такіх умовах браць замежнага турыста, плян па якім сталіца спускае зьверху? I раптам я раблюся відушчым па-ўладнаму: эўрыка! А фэст гарадзенскі нацкультур навошта, дзеля чаго? Дзеля гэтага! Дзеля свайго, бясьпечнага замежнага  турыста!
Прыгадаў я вельмі дарэчы, як апошнім разам на адкрыцьці фэсту адзін армянін выклікаў замілаваньне і воплескі з боку ўлады, расказаўшы ў мікрафон, як, сустракаючыся з армянскім прэзыдэнтам, наш пахваліўся: у мяне ёсьць свае армяне, харошыя рабяты. Цяпер улада хоча зрабіць сваіх палякаў, украінцы некаторыя, бадай, ужо ёсьць, грэкі таксама, немцы, казахі і гэтак далей.
3 заплюшчанымі вачыма, у шкуры ўладнай я пачаў  марыць у патрэбным рэчышчы: урачыстае адкрыцьцё штучнай воднай артэрыі, на параходах вязуць уласных замежнікаў, ніхто не палохаецца варты, калючага дроту ды іншых абавязковых атрыбутаў зоны памежнай пад назвай «Аўгустоўскі канал», бо ўсе мы выйшлі з краіны сярпа і молата, усе мы з-за калючага дроту, з-за жалезнай заслоны, а хто здолеў вымкнуцца з абдоймаў Вялікага Брата, уцячы ад нашай дружбы народаў, той - ня наш...
Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #4 : 03 Сентябрь 2005, 17:57:28 »

http://www.nn.by/index.pl?theme=nn%2F2005%2F32&article=we-siev
На Крайняй Поўначы

...Рэжым «хіміі» — ні турмы, ні волі — атрымаў пашырэньне за часамі незалежнасьці. Дзяржаве стала цяжка забясьпечваць гіганцкую турэмную машыну. Дый чалавека «прымусовыя працы» менш траўмуюць, чым зона зь яе воўчымі законамі. Але ў выпадку апазыцыйных палітыкаў і журналістаў «хімія» нагадвае царскую ссылку, у якую самадзяржаўе, аганізуючы, выпраўляла рэвалюцыянэраў. Толькі ў Расейскай імпэрыі высылка не была катаргай. Ні Ленін у Шушанскім, ні Сталін у Туруханскім краі не напружваліся дзеля здабыцьця хлеба надзённага. Жылі «палітычныя» як паны, ледзьве не з прыслугай. Севярынец шэсьць дзён у тыдзень варочае бярвеньне на лесаскладзе і гібее ў лясгасаўскім інтэрнаце. Яшчэ, у адрозьненьне ад Леніна, які вольна хадзіў на паляваньне, Паўлу забаронена пакідаць межы населенага пункту. І, натуральна, мець ружжо. З другога боку, Сітна не Сібір. Але і беларускія рэвалюцыянэры натхняюцца традыцыямі эўрапейскіх парлямэнцкіх партый, а не апазыцыі цару, якая кідала бомбы і рабіла эксы дзеля папаўненьня партыйнай касы.
Записан
.:кнопыч:.
#DEFINE TRUE
Депутат горсовета
*****

Репутация: +647/-30
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 5864


S knopych Просмотр профиля WWW
« Ответ #5 : 09 Сентябрь 2005, 21:46:24 »

газета супер
Записан

© данное мнение одобрено капитанскими погонами Миксона
booxter
Молодой Гродненец
*

Репутация: +0/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 26


ЧАС! быць РАЗАМ: www.svaboda2006 .org

Просмотр профиля WWW
« Ответ #6 : 10 Сентябрь 2005, 13:01:38 »

Толькі вось чамусьці апошнія 2 нумары адмянілі:(((
Записан

ЧАС! быць РАЗАМ: www.svaboda2006.org
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #7 : 09 Октябрь 2005, 16:19:22 »

“Наша Ніва” №37 (443)  7 кстрычніка 2005

Крэпасць Івана Жахлівага

Павал Севярынец

У 1563 г. войска Івана Жахлівага ў часе Інфлянцкай вайны разрабавала Полацак. Цар бязьлітасна расправіўся з абаронцамі ды паталіў у Дзьвіне тры тысячы габрэяў. А каб умацавацца на акупаванай тэрыторыі, панабудоўваў на стратэгічных дарогах крэпасьцяў — Сокал, Усьвят, Казьяны, Туроўля, Сітна... У 1579-м Сьцяпан Батура, вярнуўшы Полацак, папаліў і ўсе крэпасьці Івана Жахлівага.
Усяго за кілямэтар ад вёскі Малое Сітна, на паўвысьпе паміж Палатою й возерам Ізмок, можна ўбачыць старажытнае замчышча — рэшткі абарончага валу, унутраны ляндшафт фартэцыі, ямы чорных капальнікаў... і яшчэ каменную пліту, на ўзор надмагільнае — цытую на мове арыгіналу: «В 1563 г. во время Ливонской войны здесь была построена крепость Ситно, которая явилась местом крупных сражений русской армии. Охраняется государством».
Вось так. Прыйшоў Батура, даў высьпятка акупантам — а праз чатыры з гакам стагодзьдзі ўдзячныя нашчадкі ўшанавалі тут «месца буйных бітваў расейскага войска».
Для мясцовых жыхароў «крэпасьць» — прадмет асаблівага гонару. А як жа! Наш цар, наша войска... Наша крэпасьць! На замчышчы спрабуюць адкапаць нейкія падмуркі, водзяць сюды з экскурсіямі заежджых і рэгулярна шукаюць скарбы.
Ад тае Сітны амаль нічога не засталося. Крэпасьць была драўляная й згарэла цалкам, людзей у ёй было няшмат, дый за 16 гадоў XVI ст. ці мог хтосьці з салдат схаваць свае грошы на чужой для іх зямлі?
Рэч ня ў гэтым. У кожнай беларускай мясьціне ёсьць свая «крэпасьць Івана Жахлівага». Капішча імпэрскага культу, свой манумэнт гістарычнай хлусьні. Свой апорны пункт акупантаў. Дзесьці гэта музэй Суворава, дзесьці капліца Пятра I, у Полацку — кірмаш «Стралецкі», паўсюдныя помнікі Леніну й адноўленыя «лініі Сталіна». Гэтыя фарпосты, расстаўленыя па беларускай зямлі, утвараюць цэлую сыстэму духоўнае акупацыі.
Вось і ў Сітне крэпасьць Івана Жахлівага дагэтуль (праз 440 гадоў!) спраўна функцыянуе, стаіць на варце імпэрскага міту ў галовах вяскоўцаў. I паглядзіце — які забясьпечвае кантроль над розумамі!
Колькі эўрапейскага вы знойдзеце ў гэтай вёсачцы амаль у самым цэнтры Эўропы? Дзясятак акуратных палісаднікаў, некалькі спадарожнікавых талерак ды пару іншамарак у супрацоўнікаў лясгасу?.. А вось спадчына азіятчыны скрозь і ўсюды. Самадурства начальнікаў ды рабства народу, павальны алькагалізм ды разваленыя платы, кволае земляробства ды дзікае зьбіральніцва, сьмецьце, качэўніцкі мат і, у дадатак да ўсяго, пачуцьцё гонару за нашага цара Івана Грознага, які ў XVI ст. вось на гэтым самым месцы даў дыхту нейкім там ворагам расейскага народу. Дзе яшчэ ў Эўропе вы ўбачыце перапоўненыя бакі для сьмецьця проста на могілках? Драпежніцкую вырубку нясьпелага лесу, якому яшчэ расьці й расьці, на экспарт за капейкі?
Мае гістарычныя выкладкі пра нашага Сьцяпана Батуру, выгнаньне стральцоў і спаленьне Сітна сталі для вяскоўцаў грымотамі сярод яснага неба. Іван Грозны— захопнік?.. Зрабаваў Полацак?.. Крэпасьць — чужая?
Кажуць, на замчышчы, дзе стаяла крэпасьць Сітна, маюць будаваць царкву. Цудоўны адказ капальнікам і рабам няіснай імпэрыі: «Шукайце ж найперш Царства Нябеснай праўды яго, а ўсё астатняе дасца вам» (Мацьвея 6:33). Бо толькі Бог можа заняць у душах вясковых беларусаў тое сьвятое месца, якое стагодзьдзямі акупаваў прывід вялікай імпэрыі. Адно толькі хацелася б, каб набажэнствы спраўляліся па-наску. Каб не раздавалі там, як у Пакроўскай царкве ў Полацку, чарнасоценных лісткоў пра «плян Далеса для СССР», сьвятасьць Вялікай Русі ды сусьветную сіянісцкую змову. Бо тады гэта будзе проста адноўленая Крэпасьць Івана Жахлівага.
Каб такога ня здарылася, у 2006-м абавязкова трэба перамагаць!

в. Малое Сітна
Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #8 : 30 Октябрь 2005, 00:08:03 »

УСЕВАЛАД СЬЦЕБУРАКА

Дзяды

Калі сыдуць мае дзяды,
зь зямлі адыдзе пакаленьне,
ў якога вырас на каленях,
пакіне на крыжах каменных
свае імёны і гады.

Калі сыдуць мае дзяды,
у тое ж самае імгненьне
уключыцца адлік забвеньня —
ці будзе мне ставаць цярпеньня
ў адведкі езьдзіць на клады?

Калі сыдуць мае дзяды,
адчуўшы сэнс у слове «страта»,
заўважу, як старэе тата,
якой пустой здаецца хата
бяз гукаў іхняе хады.

Калі сыдуць мае дзяды,
мяне таксана стане меней,
падоўжацца ад сьвечак цені
і падмацуюцца сумненьні,
што й я ужо не малады.
Записан
gg_ckl
Почетный гродненец
*****

Репутация: +48/-32
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1286


Просмотр профиля
« Ответ #9 : 07 Ноябрь 2005, 12:44:18 »

Беларуси никогда не было и не могло быть, так что непонятно, за что вы боретесь?..
Записан
televital
Почетный гродненец
*****

Репутация: +69/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1286


Я люблю этот Форум!

Просмотр профиля
« Ответ #10 : 12 Ноябрь 2005, 05:19:35 »

А ў якой краіне ты жывеш, хлопча? Улыбка
Записан
televital
Почетный гродненец
*****

Репутация: +69/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1286


Я люблю этот Форум!

Просмотр профиля
« Ответ #11 : 16 Ноябрь 2005, 04:26:38 »

На жаль і "Нашу ніву" выдалілі з падпіснога каталагу. Плачущий  Пэўна і ў шапіках забараняць распаўсюджваць.
Записан
ra
Гродненец
**

Репутация: +1/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 225


Солнце не стоит на месте.

Просмотр профиля
« Ответ #12 : 18 Ноябрь 2005, 02:01:18 »

каб падпісацца:

Т.: 8-017-284-73-29, мабільныя: 8-029-707-73-29, 8-029-613-32-32
e-mail: nn@promedia.by
220050, Менск, а/с 537

Падпісчыкі і распаўсюднікі могуць пакідаць свае адрасы або на Інтэрнэт-форуме, або дасылаць на e-mail: nn@promedia.by,
або на звычайны паштовы адрас.
Записан
televital
Почетный гродненец
*****

Репутация: +69/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1286


Я люблю этот Форум!

Просмотр профиля
« Ответ #13 : 19 Апрель 2006, 01:33:45 »

Новая атака на Нашу ніву.
http://svaboda.org/articlesfeatures/politics/2006/4/87E38CD1-544E-4FA7-B3EF-7B7F38CFAE19.html
Записан
ra
Гродненец
**

Репутация: +1/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 225


Солнце не стоит на месте.

Просмотр профиля
« Ответ #14 : 29 Апрель 2006, 00:12:21 »

сення ў Менску прайшла акцыя ў падтрымку НН





тут шмат фота - http://pics.livejournal.com/litota_/gallery/00003cb8
Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #15 : 01 Май 2006, 14:18:47 »

http://www.nn.by/index.php?act=view&id=1632
Упраўленьне ідэалёгіі супраць «Нашай Нівы».

...«Нашу Ніву» цынічна хочуць закрыць напярэдадні яе 100-годзьдзя. У 1915 годзе першая «НН» закрылася пасьля акупацыі Вільні кайзэраўскімі войскамі. У 2006 годзе тое самае ажыцьцяўляе лукашэнкаўская адміністрацыя.

...Закрываюць першую беларускую газэту, знак беларускае самабытнасьці. Закрываюць апошнюю незалежную газэту, якая выходзіла цалкам на беларускай мове. Замах на «Нашу Ніву» — сымбалічны пачатак трэцяга тэрміну Аляксандра Лукашэнкі.
Закрыты апошні беларускамоўны ліцэй. Беларускамоўным рок-гуртам забаронены доступ да этэру. Распачалі працэдуру ліквідацыі Саюзу пісьменьнікаў. Забароненыя дзясяткі газэтаў, забаронена ствараць прыватнае радыё і ТВ на беларускай мове. Вынішчэньне ўсіх культурных альтэрнатываў узьведзена ў ранг дзяржаўнай палітыкі, грамадзянам навязваецца аднавымерная савецкая ідэнтычнасьць. Гаворка сёньня ідзе ўжо не пра ўратаваньне адной «Нашай Нівы» ці незалежнай прэсы. Мусім ратаваць беларускую культурную ідэнтычнасьць як такую.
Записан
MShmel
Настоящий гродненец
****

Репутация: +54/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 956


жыць і размаўляць па-свойму

Просмотр профиля WWW Email
« Ответ #16 : 01 Июнь 2006, 16:44:24 »

Шкада газету. На яе ўсё ціснуць ды ціснуць. Вось толькі каб яна была крышу таннейшая (ну як "СБ" Улыбка ), то было б зусім файна!
Записан

Альгуня
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +2145/-5
Offline Offline

Пол: Женский
Сообщений: 4983


Просмотр профиля WWW
« Ответ #17 : 04 Июнь 2006, 14:04:14 »

не ведаю, 6 тысяч у месяц - гэта не дорага
Записан

Корреспондент  Тут
televital
Почетный гродненец
*****

Репутация: +69/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1286


Я люблю этот Форум!

Просмотр профиля
« Ответ #18 : 05 Июнь 2006, 19:11:58 »

Цитировать
не ведаю, 6 тысяч у месяц - гэта не дорага
Гэта ж цэлых 3л піва! Смеющийся
Записан
Soul_on_Fire
Гродненец
**

Репутация: +4/-0
Offline Offline

Пол: Женский
Сообщений: 150


Говорите правду- и вы будете оригинальны.

Просмотр профиля
« Ответ #19 : 05 Июнь 2006, 19:56:34 »

Калісь ці, у адным з нумароў НН было шмат спрэчак нак конт каштоўнасьці СБ:) Каляровая вокладка, шмат такіх жа фотаздымкаў, даволі вялікі памер газеты-- неяк нязручна прадаваць гэта па такой танай цане, адкуль жа грошы??
А ННіўцы і так адданыя людзі... Я лічу, што 1500 за нумар- гэта лепек шклянкі піва  Подмигивающий
Ды й сьвядомасці болей
Записан

Идите и делайте, вы всегда успеете оправдаться позже.
Konrad
Moderator
*****

Репутация: +294/-3
Offline Offline

Сообщений: 5847


Чай без рома неуместен:)

Просмотр профиля WWW
« Ответ #20 : 06 Июнь 2006, 10:10:18 »

У Гродне Нашу ниву можна набыть - вул.Будзёнага 48а- пакой 11
Записан

grodno.en.cx

Товарищь верь пройдёт она и демократия,  и гласность: и вот тогда госбезопастность припомнит ваши имена.
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,175 секунд. Запросов: 19.