...а потом исчо по ценным местам страны.....но это когда потеплеет
НА гэты конт ёсць адна невялічкая ідэя, якую мы плануем з сябрамі рэалізаваць летам гэтага года...
Вось прыкладны тэкст яе...
Ваколсветка па Беларусі…Кожны момант у цябе ўзнікаюць розныя ідэі, часам яны падаюцца табе фантастычнымі, часам – простымі, але заўсёды яны нясуць на сябе адбітак суб’ектыўнага іх успрымання, і толькі, калі пачынаеш дзяліцца імі з іншымі, пачынаеш адчуваць іх жыццяздольнасць. Вось адна з іх…
Асноўная мэта: праехаць праз усе абласныя цэнтры (магчыма і праз Менск!?) і дабрацца да пачатковай кропкі падарожжа…
Спосаб пдарожжа: ў значнай ступені не прынцыпова (на аматара!?). Аптымальны - аўтаспынам… Кожны дзень мы рухаемся да дамоўленай кропкі Х (кропка нашага лагера), на наступны дзень да кропкі Х1, і так пакуль не прыдзем у першапачатковы пункт.
Асноўныыя моманты і прынцыпы(напэўна і самае галоўнае):*Мы адна каманда. Усе нашыя дзеянні павінны праецырвацца на ўсіх чальцоў, рухаемся не мы а рухаецца каманда, як суцэльны арганізм.
*Узаемадапамога.
*Праходжанне гарадоў і знаёмства з новымі мясцінамі.
*Вечаровае часаправядзенне.
Тэхнічны бок (з большага для аўтаспыншчыка):
наяўнасць намёта, аптымальны варыян 1-го на двух чалавек, і астатняга паходнага рэквізіта.
Час падарожжа: ў пэнай ступені ён не абмежаваны і будзе вызначацца па пажаданню большасці, але, напэўна, ў межах ліпеня-чэрвеня...
Падаецца, з большага зразумела абмаляваў гэтую ідэю, шмат прыемных падрабязнасцей засталося за лістом, але гэта не галоўнае. Важна тое, што мы павінны разам давесці гэту ідэю да ладу, што і паспрыяе поспеху задумы. Таму, з радасцю буду чакаць жадаючых паўдзельнічаць, І канешне, заўваг і прапаноў.
Кантакты: пакуль толькі мае…
Яўген
Маб.+375297889193
Э-пошта:
tyteishi@gmail.comISQ: 347-475-401