15-27 жніўня МГА “Гісторыка” і Фонд “Любчанскі замак” ладзяць у мястэчку Любча летнік.
Мерапрыемства будзе праходзіць ужо другі раз. У мінулым годзе падчас летніка валанцерамі была накрыта новым дахам адна з захаваных вежаў замку.
Любча вядома яшчэ з 13 стагоддзя. Да 15 стагоддзя яна была вялікакняскім уладаннем, а з 1499 года перайшла да падскарбія Федара Храптовіча.Наступнымі гаспадарамі сталі проадстаўнікі роду Гаштольдаў, яны ў 1547 годзе перадалі Любчу Кішкам.
Гэта былі першыя гаспадары, якія аднесліся да мястэчка па-гаспадарску і сталі займацца будаўніцтвам каменнага замку.Яго ўзводзілі ў стылі готыкі з элементамі рэнесансу.
Усе тут было – і байніцы для зброі, і жылевыя памяшканні, і склеп, і гаспадарчыя пабудовы.
Але давесці да канца вялікую справу магнаты не змаглі – банальна не хапіла грошаў, і перадалі Любчу ва ўладанне Радзівілам. Але і яны да канца не дабудавалі замак, бо прыйшлі казакі і паразбуралі тут шмат чаго. У 1864 годзе з цеглы замку і на падмурках 16 стагоддзя пабудавалі неагатычны палац - прыгожы ды вялікі. Пасля сусветных войн уся прыгажосьць кудысьці знікла, а да апошняга часу тут месцілася школа. Захаваліся яшчэ дзве вежы, адна з якіх – уяздная, неагатычныя гаспадарчыя пабудовы ды рэшткі калісьці прывабнага парку. Яго, дарэчы, вырашылі аднавіць, і арганізатарамі летніка былі высаджаны маладыя ліпы.
У гэтым годзе падчас летніка плануецца распачаць будаўніцтва сцяны паміж дзвюмя вежамі, зноў прывесці ў парадак вакольныя тэрыторыі замка ды шмат чаго іншага, не менш працаемкага але вельмі цікавага і важкага.
Калі Вы жадаеце далучыцца да будаўніцтва замку - проста патэлефануйце ці напішыце:
(8029)7550370 – Зьміцер.
(8029)2685103 – Зьміцер.
algunia@mail.ru - Вольга