О, добра, што тэму паднялі, а то ніяк не адпішуся.
А жыве зараз Кыця

у мяне, спіць у падушках, есць абасалютна ўсё: знайшла чыпсу - пакаштавала, вінаград - таксама нармальна

Цэлымі днямі ганяе маю 7-гадовую котку, тая аж кіло скінула! Малая наглая, як усе беспрытульныя (дзеці ці жывёлы) - за сябе будзе стаяць да апошняга, забірае ежу ў старэйшай, перашкаджае той какаць і нападае ёй на хвост. Ёсць станоўчае ў выхаванні і маёй коткі - яна стала ежу з’ядаць адразу, а не пакідаць яе абветрывацца да абеду

Карацей, малую яна прыняла, аблізыве яе, пакуль тая спіць

І нават не верыцца, што гэта тая самая, каторая тут на самым першым фота. Так, у сям’і квітнеюць усе - і мужы, і бяспрытульныя каты

Вадзіла ў ветэрынарку на днях - нейкія плямы не то засталіся, не то сталі з’яўляцца. Прасвяцілі яшчэ раз - не лішай. Валаскі кароткія, можа гэта кляшчы якія падпіліваюць?.. Я не спец, будзем назіраць.
Вось так
