залі на гэтую прапанову нашай слаўнай міліцыі?”
Буйвал: “Такога ў сучаснай гісторыі Эўропы яшчэ не было. Ні ў адной эўрапейскай краіне паліцыя так сябе не паводзіць. Зразумела, што згаданая вамі “прапанова” не была лякальным крокам абласнога ўпраўленьня міліцыі, а нават і не Міністэрства ўнутраных справаў. Гэта ёсьць загад, пазыцыя, палітыка вярхоўнай улады ў Беларусі. Пазыцыя менавіта галоўных кіраўнікоў, якія служаць не Беларусі, а замежным сілам, а тыя не зацікаўленыя ў ахове нашых нацыянальных сьвятыняў”.
Скобла: “Адна з афіцыйных вэрсій – з крыжамі ў Курапатах ваююць сатаністы. Тады само па сабе напрошваецца пытаньне: навошта сатаністам трушчыць мэмарыяльную лаву, якую ў Курапаты прывёз прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, і на якой выбіты словы: “Ад народу ЗША – народу Беларусі дзеля памяці”. А яе ламалі ажно 12 (!) разоў. Чаму? Таму што яна – “амэрыканская”?”
Буйвал: “Безумоўна, менавіта таму. Бо гэта знак прыязьні, знак спачуваньня, знак хрысьціянскай салідарнасьці далёкага амэрыканскага народу народу беларускаму. Але як ні назаві гэтых цёмных людзей, якія ўчыняюць акты вандалізму ў Курапатах, – сатаністамі, расейскімі фашыстамі ці проста злачынцамі, – зьява застаецца тая ж самая. Гэта адназначна ёсьць дзеяньне варожых Беларусі сілаў, гэта ёсьць праява расейскай акупацыі на нашай зямлі”.
Скобла: “Якой вам бачыцца будучыня Курапатаў у новай Беларусі?”
Буйвал: “Курапаты будуць адным з апірышчаў нашага духоўнага жыцьця. Туды будуць прыходзіць людзі, кожны беларус пабудзе ў гэтым сьвятым месцы. Даведаецца пра нашу сапраўдную гісторыю, пра нашу нацыянальную трагедыю. У Курапатах будзе адбывацца катарсіс, ачышчэньне душаў праз пакуты, празь перажываньне, праз суперажываньне. Пакутнікі Курапатаў будуць жыць з намі, яны не павінны сысьці ў пустэчу нябыту. Як і ўсе помнікі нашай гістарычнай славы й трагедыі, Курапаты будуць пад належнай аховай сапраўднай беларускай дэмакратычнай дзяржавы”.
Скобла: “Хто ўжо далучыўся да працы вашага камітэту, і калі вы мяркуеце аднавіць Крыж пакуты?”
Буйвал: “Камітэт быў створаны на пасяджэньні ўправы Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Мы зьвярнуліся да выдатных дзеячаў нашай культуры, і яны адгукнуліся на наш заклік. У камітэт уступілі Анатоль Грыцкевіч, Радзім Гарэцкі, Эдвард Зайкоўскі, Валянціна Вяргей, Мікола Крывальцэвіч. Узначальвае камітэт Зянон Пазьняк, выканаўчы арганізатар – Юры Беленькі, ягоныя намесьнікі – Алесь Чахольскі й Сяргей Папкоў. Наша мэта – аднавіць Крыж да Дзядоў. [highlight]Той, хто хоча далучыцца да камітэту, да нашай стваральнай працы, можа прыходзіць на нашы талокі, якія адбываюцца ў Курапатах штосуботы аб 11.00. І там, на месцы, зрабіць свой унёсак у стваральную мэмарыяльную працу”. [/highlight]
http://www.bielarus.net/archives/2007/10/17/1311