Капялюш
|
 |
« : 16 Октябрь 2007, 16:00:01 » |
|
Дзяды - дзень памяці продкаў. Штогод, пачынаючы з 1988 патрыёты ладзяць шэсьце ў Курапаты, прысьвечанае ахвярам бальшавіцкага тэрору. Па неафіцыйнай інфармацыі (афіцыйнай яшчэ няма) у гэтым годзе шэсьце адбудзецца 28 кастрычніка і пачнецца ў Парку Чалюскінцаў. Фота: Дзяды - 2000      Тут - фотасправаздача аб шэсьці 2005 http://slaver-be.livejournal.com/34531.htmlВыказвайцесь З.Ы. Гэта не патаснае лайно кшталту Эўрапескага Маршу. Гэта Дзень Памяці.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Штирлиц
Гродненец
 Репутация: +1/-0
Offline
Пол: 
Сообщений: 51
Наша служба и опа...
|
 |
« Ответ #1 : 16 Октябрь 2007, 16:06:50 » |
|
Людзёу буде есчо меньше чем на марше. Пасмотрым што будзет.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Капялюш
|
 |
« Ответ #2 : 16 Октябрь 2007, 16:08:48 » |
|
Яшчэ раз паўтараю: гэта не палітычны марш. Гэта - Дзень Памяці. Ягоная мэта - не зьвергуць рэжым і ўступіць у Эўразьвяз, а ўшанаваць памяць ахвяраў.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Штирлиц
Гродненец
 Репутация: +1/-0
Offline
Пол: 
Сообщений: 51
Наша служба и опа...
|
 |
« Ответ #3 : 16 Октябрь 2007, 16:17:09 » |
|
Чарка ды хлеб. Гэта па нашаму. Тожа выпью за пакой памершых. Но вот зачэм хадить? Да есчо с флагами?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Капялюш
|
 |
« Ответ #4 : 16 Октябрь 2007, 20:40:31 » |
|
Дзяды сёлета пройдуць у традыцыйным фармаце
У Менгарвыканкам пададзеныя дзьве заяўкі ад імя Кансэрватыўна[ch8209] хрысьціянскай партыі БНФ на правядзеньне шэсьця і мітынгу 28 кастрычніка.
Традыцыйнае шэсьце на Дзяды, што ладзіць КХП — БНФ, пройдзе ў нядзелю [highlight]28 кастрычніка ад гадзіньнікавага заводу (ст. мэтро «Парк чалюскінцаў»). Пачатак акцыі а 10:30, потым вуліцамі Менску дэманстранты пройдуць ва ўрочышча Курапаты, дзе ад 14.30 па 17.00 адбудзецца мітынг.[/highlight]
«Нічога ў нашай краіне не зьмяняецца, таму і фармат адзначэньня Дзядоў сёлета будзе традыцыйным» — зазначыў намесьнік старшыні КХП[ch8209]БНФ Юрась Беленькі. «У Курапатах мы ўшануем памяць усіх пакаленьняў беларусаў, што загінулі ў выніку шматлікіх войнаў ды сталінскага генацыду» — патлумачыў палітык.
Ю. Беленькі распавёў таксама, што да Дзядоў мусіць быць адноўлены Крыж Пакуты, дзеля чаго КХП — БНФ утварыла Грамадзкі камітэт. Старшынём Камітэту абраны Зянон Пазьняк, выканаўчым арганізатарам — Юры Беленькі. У Камітэт увайшлі ня толькі палітыкі, але й прадстаўнікі грамадзкасьці, сярод якіх акадэмік Радзім Гарэцкі, гісторык Анатоль Грыцкевіч, мастак Мікола Купава ды інш.
«Вельмі важна, што ў аднаўленьні Крыжа прымуць удзел мастакі — ягоныя аўтары» — падкрэсьліў намесьнік старшыні партыі.
У Курапатах дагэтуль застаецца шмат месцаў расстрэлаў, не пазначаных крыжамі. Грамадзяне, што жадаюць усталяваць ва ўрочышчы крыж, могуць зьвяртацца да сакратара Ўправы Алеся Чахольскага, які прымае ахвяраваньні. На атрыманыя сродкі будуць вырабленыя крыжы, а ахвярадаўцы змогуць іх усталяваць у Курапатах. Кантактны тэлефон: [highlight]+375 29 124 46 86.[/highlight]
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Тоширский
|
 |
« Ответ #5 : 17 Октябрь 2007, 12:14:33 » |
|
Грамадзяне, што жадаюць усталяваць ва ўрочышчы крыж, могуць зьвяртацца да сакратара Ўправы Алеся Чахольскага, які прымае ахвяраваньні. На атрыманыя сродкі будуць вырабленыя крыжы, а ахвярадаўцы змогуць іх усталяваць у Курапатах. Кантактны тэлефон: [highlight]+375 29 124 46 86.[/highlight] Гы. Кресты потом всё равно власти снесут. Или нет. Их не поставят. А "ахвяраваньнi", видимо Алесю пригодятся - Зянон, наверное, не делится.
|
|
|
Записан
|
НУ ПОСТАВЬ МНЕ +1 !!! 
|
|
|
Maloi
Гродненец
 Репутация: +30/-0
Offline
Пол: 
Сообщений: 193
Я люблю Гродненский форум!
|
 |
« Ответ #6 : 17 Октябрь 2007, 16:28:10 » |
|
Яшчэ раз паўтараю: гэта не палітычны марш. Гэта - Дзень Памяці. Ягоная мэта - не зьвергуць рэжым і ўступіць у Эўразьвяз, а ўшанаваць памяць ахвяраў. Я тоже не понимаю как это не политическая акция, если с флагами и гербами? :-? и с лозунгами «Ніякіх саюзаў з імпэрскай Расеяй»?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
zloy kak @
|
 |
« Ответ #7 : 17 Октябрь 2007, 16:45:15 » |
|
Тем более не пойму зачем такая огласка? Поминать умерших надо в кругу друзей и знакомых. Тихо и мирно. Кстати, на сборе денег попалят вашего Алеся. Готовься.
|
|
|
Записан
|
Excess reading can lead to personality disorders. L’homme
|
|
|
toshirskij
Гость
|
 |
« Ответ #8 : 18 Октябрь 2007, 04:20:43 » |
|
Тем более не пойму зачем такая огласка? Поминать умерших надо в кругу друзей и знакомых. Тихо и мирно. Кстати, на сборе денег попалят вашего Алеся. Готовься. не попалят. так даже лучше 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Капялюш
|
 |
« Ответ #9 : 18 Октябрь 2007, 11:17:12 » |
|
Гы. Кресты потом всё равно власти снесут. Или нет. Их не поставят. А "ахвяраваньнi", видимо Алесю пригодятся - Зянон, наверное, не делится. Крыжы ставят штогод, іх ўлады і ня зносяць. Іх час адчасу ламаюць неядомыя, а замешаны тут ўлады ці не - вырашайце самі  Я тоже не понимаю как это не политическая акция, если с флагами и гербами? и с лозунгами «Ніякіх саюзаў з імпэрскай Расеяй»? Гэта акцыя не палітычная, а хутчэй нацыяналістычная 
|
|
« Последнее редактирование: 18 Октябрь 2007, 11:17:58 от Kapialush »
|
Записан
|
|
|
|
Капялюш
|
Валеры Буйвал: “Крыж пакуты будзе адноўлены да Дзядоў”
(Паводле радыё Свабода. Інтэрв’ю браў Міхась Скобла, Менск)
Ва ўрочышычы Курапаты зьдзейсьнены чарговы акт вандалізму. Зламаны Крыж пакутаў, усталяваны ў 1989 годзе на месцы масавых расстрэлаў і асьвечаны сьвятарамі чатырох асноўных канфэсій – праваслаўнай, каталіцкай, пратэстанцкай і ўніяцкай. У Менску створаны адмысловы аргкамітэт, які мяркуе аднавіць сьвятыню да сёлетніх Дзядоў. Сёньня наш госьць – сябра аргкамітэту, мастацтвазнаўца Валеры Буйвал.
Міхась Скобла: “Спадар Валеры, хрысьціянскай цывілізацыі ўжо дзьве тысячы гадоў. Больш за тысячу гадоў – хрысьціянству на тэрыторыі Беларусі. І тым ня менш, знаходзяцца людзі, якія змагаюцца з крыжамі, ламаюць іх. Што адбываецца? Чаму ў Беларусі, даволі густа застаўленай цэрквамі й касьцёламі, стаўся магчымым падобны акт вандалізму?”
Валеры Буйвал: “Падобныя акты вандалізму адбываюцца ва ўсім сьвеце, ва ўсіх хрысьціянскіх краінах. Але ў цывілізаваных краінах хрысьціянскія помнікі ахоўваюцца ўладамі, паліцэйскімі структурамі. Да іх з павагай і шанаваньнем ставіцца грамадзтва. У Беларусі ж мы назіраем адваротную карціну. Усім вядомы праваслаўны атэіст увёў зусім іншы парадак, зусім іншыя адносіны да помнікаў падобнага кшталту. Рэгулярна, ня толькі ў Курапатах, а і ў іншых мэмарыяльных месцах, зьвязаных з нацыянальнай гісторыяй, адбываюцца акты вандалізму. Міліцыя й пракуратура, нягледзячы на звароты грамадзкасьці, ня робяць абсалютна нічога дзеля таго, каб спыніць гэты працэс. За ўсе гады ня злоўлены й не асуджаны ніводзін з вандалаў! Гэта наводзіць на пэўны роздум адносна таго, хто насамрэч зьяўляецца заказчыкам гэтых актаў вандалізму”.
Скобла: “Крыж прастаяў амаль 18 гадоў. Вялі па Курапатах кружную дарогу – крыж стаяў. Ламалі, разьбівалі гэтак званую “лаўку Клінтана” – крыж стаяў. Чаму ж нехта вырашыў зьнішчыць яго менавіта ў гэтыя дні?”
Буйвал: “Крыж пакуты ў Курапатах пашкоджвалі ўжо неаднойчы, звычайна, напярэдадні Дзядоў, перад Радаўніцай. Крыж – знак пакуты Хрыста, сымбаль вечнага жыцьця, ён бароніць сябе сам. Яго баяцца людзі зь нячыстым сумленьнем. Той, хто ламае крыжы, хто блюзьнерыць з хрысьціянскіх і народных сьвятыняў, абавязкова будзе пакараны Госпадам. Сумленныя беларусы ня здольныя на такі антыхрысьціянскі, сатанінскі ўчынак. На месцы ўсіх актаў вандалізму, якія чыніліся ў Курапатах, заставаліся надпісы па-расейску, прычым фашыстоўскага зьместу. Мы перакананыя, што сатанінская дзейнасьць – гэта справа рук расейскіх фашыстаў, ненавісьнікаў Беларусі, нашай культуры й мовы”.
Скобла: “Крыж пры ягоным усталяваньні ў 1989 годзе асьвяцілі сьвятары чатырох канфэсій – праваслаўнай, каталіцкай, пратэстанцкай і ўніяцкай. Значыць, ён і для іх – сьвятыня. Як адрэагавалі на ўчынак вандалаў ерархі гэтых цэркваў?”
Буйвал: “Ніяк не адрэагавалі, мабыць, і не заўважылі. Што праўда, мы, аргкамітэт і Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ, не зьвярталіся ў царкоўныя структуры з апэляцыяй. Але калі падобнае адбываецца, то грамадзтва й без напаміну чакае адэкватнай рэакцыі ад прадстаўнікоў названых цэркваў”.
Скобла: “Вось што пішацца пра Курапаты ў афіцыйнай Беларускай энцыкляпэдыі (год выданьня – 1999): “Курапаты – месца расстрэлаў. У працэсе расьсьледаваньня правяраліся дзьве вэрсіі. Паводле адной, тут да вайны супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі, паводле другой – у Курапатах ляжаць ахвяры фашысцкага генацыду”. Але ў любым выпадку, незалежна ад таго, хто страляў бязьвінных людзей, да Курапатаў павінна быць пашанлівае стаўленьне з боку дзяржавы. Тым больш, у свой час, была прынятая адпаведная пастанова Савету Міністраў. Чаму яна не выконваецца?”
Буйвал: “Пастанова тая таму не выкананая, што ў Беларусі сёньня пануе прамаскоўскі антыбеларускі рэжым. Рэжым унутранай акупацыі, узурпатарскі рэжым. Галоўная задача гэтага рэжыму – падрыў, зьнішчэньне, ліквідацыя беларускай дзяржавы, нашай мовы й нашай культуры, асыміляцыя й русыфікацыя беларускага народу. Адным з галоўных напрамкаў дзейнасьці рэжыму зьяўляецца зьнішчэньне нацыянальнай памяці беларусаў. Памяці пра нашы ахвяры, ахвяры расейскага фашызму, расейскай акупацыі. І адным з самых жахлівых наступстваў гэтай акупацыі зьяўляюцца Курапаты, дзе былі расстраляныя тысячы бязьвінных людзей”.
Скобла: “Крыж пакуты – неад’емная частка Народнага мэмарыялу ў Курапатах. Хто выступіў зь ідэяй стварэньня такога мэмарыялу?”
Буйвал: “Народны мэмарыял ствараецца пачынаючы з 1988 году. Гэта было духоўнае рушаньне беларусаў, якія прыносілі й ставілі ў Курапатах крыжы. Першым сфармуляваў ідэю Народнага мэмарыялу Зянон Пазьняк, які прапанаваў стварыць Лес Крыжоў. Гэта ёсьць працягам нацыянальнай хрысьціянскай традыцыі. Існуе сьвятая гара Грабарка на Беласточчыне, дзе праваслаўныя беларусы паставілі літаральна тысячы крыжоў. Гэта месца вельмі інтэнсіўнага духоўнага жыцьця. Гэта знак высокай рэлігійнай культуры нашых суайчыньнікаў на Беласточчыне. І сёньня стварэньне Народнага мэмарыялу ў Курапатах працягваецца. Кожны можа паставіць там свой крыж і далучыцца гэтым самым да высакароднай і вялікай справы”.
Скобла: “Мяне ў гэтай гісторыі вось яшчэ што зьдзівіла. Калі грамадзкасьць запатрабавала, каб міліцыя ахоўвала Курапаты і не дапускала там актаў вандалізму, зь Менскага абласнога ўпраўленьня Міністэрства ўнутраных справаў быў канкрэтны адказ: плаціце нам, і мы будзем ахоўваць. Што б вы адка
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Капялюш
|
залі на гэтую прапанову нашай слаўнай міліцыі?” Буйвал: “Такога ў сучаснай гісторыі Эўропы яшчэ не было. Ні ў адной эўрапейскай краіне паліцыя так сябе не паводзіць. Зразумела, што згаданая вамі “прапанова” не была лякальным крокам абласнога ўпраўленьня міліцыі, а нават і не Міністэрства ўнутраных справаў. Гэта ёсьць загад, пазыцыя, палітыка вярхоўнай улады ў Беларусі. Пазыцыя менавіта галоўных кіраўнікоў, якія служаць не Беларусі, а замежным сілам, а тыя не зацікаўленыя ў ахове нашых нацыянальных сьвятыняў”. Скобла: “Адна з афіцыйных вэрсій – з крыжамі ў Курапатах ваююць сатаністы. Тады само па сабе напрошваецца пытаньне: навошта сатаністам трушчыць мэмарыяльную лаву, якую ў Курапаты прывёз прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, і на якой выбіты словы: “Ад народу ЗША – народу Беларусі дзеля памяці”. А яе ламалі ажно 12 (!) разоў. Чаму? Таму што яна – “амэрыканская”?” Буйвал: “Безумоўна, менавіта таму. Бо гэта знак прыязьні, знак спачуваньня, знак хрысьціянскай салідарнасьці далёкага амэрыканскага народу народу беларускаму. Але як ні назаві гэтых цёмных людзей, якія ўчыняюць акты вандалізму ў Курапатах, – сатаністамі, расейскімі фашыстамі ці проста злачынцамі, – зьява застаецца тая ж самая. Гэта адназначна ёсьць дзеяньне варожых Беларусі сілаў, гэта ёсьць праява расейскай акупацыі на нашай зямлі”. Скобла: “Якой вам бачыцца будучыня Курапатаў у новай Беларусі?” Буйвал: “Курапаты будуць адным з апірышчаў нашага духоўнага жыцьця. Туды будуць прыходзіць людзі, кожны беларус пабудзе ў гэтым сьвятым месцы. Даведаецца пра нашу сапраўдную гісторыю, пра нашу нацыянальную трагедыю. У Курапатах будзе адбывацца катарсіс, ачышчэньне душаў праз пакуты, празь перажываньне, праз суперажываньне. Пакутнікі Курапатаў будуць жыць з намі, яны не павінны сысьці ў пустэчу нябыту. Як і ўсе помнікі нашай гістарычнай славы й трагедыі, Курапаты будуць пад належнай аховай сапраўднай беларускай дэмакратычнай дзяржавы”. Скобла: “Хто ўжо далучыўся да працы вашага камітэту, і калі вы мяркуеце аднавіць Крыж пакуты?” Буйвал: “Камітэт быў створаны на пасяджэньні ўправы Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Мы зьвярнуліся да выдатных дзеячаў нашай культуры, і яны адгукнуліся на наш заклік. У камітэт уступілі Анатоль Грыцкевіч, Радзім Гарэцкі, Эдвард Зайкоўскі, Валянціна Вяргей, Мікола Крывальцэвіч. Узначальвае камітэт Зянон Пазьняк, выканаўчы арганізатар – Юры Беленькі, ягоныя намесьнікі – Алесь Чахольскі й Сяргей Папкоў. Наша мэта – аднавіць Крыж да Дзядоў. [highlight]Той, хто хоча далучыцца да камітэту, да нашай стваральнай працы, можа прыходзіць на нашы талокі, якія адбываюцца ў Курапатах штосуботы аб 11.00. І там, на месцы, зрабіць свой унёсак у стваральную мэмарыяльную працу”. [/highlight] http://www.bielarus.net/archives/2007/10/17/1311
|
|
|
Записан
|
|
|
|
toshirskij
Гость
|
И дать нам денюжек. 8-)
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Roman Garodenski
|
to Капялюш
Хто будзе вясці шэсце???
|
|
|
Записан
|
Do not think of death. Live! Struggle! Create!
|
|
|
Капялюш
|
Хто будзе вясці шэсце??? Юры Беленькі, хутчэй за ўсё. Дарэчы, мая паездка туды накрылася медным тазам 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Капялюш
|
30 кастрычніка 1988 г. у Менску адбыўся першы несанкцыянаваны мітынг Беларускага Народнага Фронту,прымеркаваны да сьвята Дзядоў. Падчас мітынгу ўпершыню ў СССР былі ўжытыя да разгону сілы міліцыі і ўнутраных войскаў з прымяненьнем тэхнікі і спэцсродкаў. Тым ня меньш, у той дзень упершыню за апошнія 44 гады ў Менску публічна ўжываліся нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі. Шэсьце 1988 г. распачалося ад Маскоўскіх могілкаў, дзе пахаваныя многія вядомыя беларусы, а сконьчылася ва ўрочышчы Курапаты. Урочышча Курапаты на поўначы Менску ў 1937-1941 гг. было месцам масавых расстрэлаў. У 1988-89 гг. тут праводзіліся раскопкі і эксгумацыя, кіраваныя будучым лідэрам БНФ Зянонам Пазьняком. У 1989 г. Вярхоўны Савет БССР пастанавіў стварыць у Курапатах Народны Мэмарыял. У 1990 г. тут быў усталяваны першы Крыж Пакуты, у 1993 г. Курапаты наведаў тагачасны прэзыдэнт ЗША Б. Клінтан. У 1999 г., калі планавалася расшырэньне блізкалеглай менскай кальцавой аўтадарогі на тэрыторыю ўрочышча, у Курапатах адбывалася колькімесячная вахта і сутыкненьні з АМАПам. У выніку ўрочышча было абароненае.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Капялюш
|
Шэсьце на Дзяды пройдзе па праспэкцеМенгарвыканкам дазволіў правесьці 28 кастрычніка ў нядзелю шэсьце ў Менску з нагоды Дня памяці продкаў. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў прэсавы сакратар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Валер Буйвал. Раней Менаблвыканкам даў дазвол на правядзеньне мітынгу ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў 1937-1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысячаў чалавек.
Шэсьце і мітынг у Курапатах традыцыйна арганізоўвае Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ. Як паведаміў Валер Буйвал, актывісты партыі хацелі правесьці шэсьце па палове праезнай паласы былога праспэкту Скарыны, аднак менскія ўлады дазволілі шэсьце толькі па ходніках.
Пачатак шэсьця ў нядзелю аб 11-й гадзіне ад гадзіньнікавага заводу. А 14-й гадзіне плянуецца мітынг у Курапатах. Актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ заявілі, што паламаны вандаламі Крыж пакутаў будзе адноўлены да Дня памяці продкаў.http://nn.by/index.php?c=ar&i=12444
|
|
« Последнее редактирование: 23 Октябрь 2007, 18:57:49 от Kapialush »
|
Записан
|
|
|
|
www
|
|
|
« Последнее редактирование: 28 Октябрь 2007, 19:23:57 от www »
|
Записан
|
Няхай жыве магутны, сьмелы Наш беларускі вольны дух. Штандар наш бел-чырвоны-белы, Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі, На бой усе да аднаго!
|
|
|
Капялюш
|
выкінь сюды анлайн з фоткамі, калі ласка
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Капялюш
|
Шэсьце ў Курапаты было масавым і прадстаўнічым. І — згуртаваным.А палове на адзінаццатую побач з гадзіньнікавым заводам сабралася каля сотні чалавек. Людзі разгортвалі знаёмыя па мінулых Дзядах транспаранты і расьцяжкі, сьцягі. За імі пільна сачылі супрацоўнікі міліцыі. У завулку Талбухіна дзяжурыла спэцтэхніка. Пад’ехала здымачная група БТ. Натоўп увесь час напаўняўся новымі людзьмі. Шмат хто заўважаў, што летась людзей было значна менш. Зьявіліся старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка і ягоны намесьнік Віктар Івашкевіч. Апошні пазьней распавёў, што наведвае Курапаты штогод ды адзначыў, што людзі паступова пазбаўляюцца страху, выходзячы на вуліцы сталіцы пад сваімі сьцягамі. Дачка Аляксандра Казуліна Вольга з малым сынам дэманстравала аўто, што рухаліся па праспэкце, партрэт бацькі. Сяргей Скрабец трымаў расьцяжку «Свабоду Казуліну». Побач былі прадпрымальнікі, сярод якіх — Аляксандар Макаеў. На момант, калі шэсьце рушыла ў кірунку Курапатаў, калёна налічвала каля тысячы чалавек (міліцыя ацаніла яго колькасьць удзельнікаў на 500 чалавек; паводле ацэнак радыё «Свабода» і чарт.org, у шэсьці ўдзельнічала да двух тысяч маніфэстантаў). У галаве яе ішла Мая Кляшторная — дачка расстралянага паэта Тодара Кляшторнага, што ляжыць у сырой зямлі недзе там, у лесе, разам зь дзясяткамі тысячаў суайчыньнікаў. Сталіністы, як і нацысты, імкнуліся вынішчыць эліты паняволеных нацыяў, каб навекі пазбавіць іх лідэраў. Разам зь усімі ў Курапаты ішлі палітыкі Вячаслаў Сіўчык, Ігар Рынкевіч, лідэр моладзі Павал Севярынец, мастакі Алесь Марачкін ды Мікола Купава. Як і год таму, было шмат моладзі. Ушанаваць памяць рэпрэсаваных землякоў прыйшлі маладыя палітыкі і актывісты, што прайшлі праз турмы за Лукашэнкам. Над калёнай луналі нацыянальныя сьцягі, а таксама партыйная сымболіка — сьцягі абодвух Франтоў, АГП, сацыял-дэмакратаў, маладафронтаўцаў. Несьлі людзі і новыя крыжы, вырабленыя жодзінскім цесьляром сп. Рыбкаўцом. Транспаранты і расьцяжкі ў руках дэманстрантаў папярэджвалі пра небясьпеку расейскага імпэрыялізму, патрабавалі трыбуналу над камунізмам, нагадвалі пра 70-ці годзьдзе аднаго з самых змрочных пэрыядаў у беларускай гісторыі — сталінскіх рэпрэсіяў 30-х гадоў ХХ ст., а таксама пра тое, што насуперак усяму — Беларусь жыве. Не абышлося безь церцяў. На перасячэньні з вуліцай Валгаградзкай супрацоўнікі ДАІ настойліва загадалі пераходзіць вуліцу праз падзямельны пераход. Адзін з арганізатараў шэсьця намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі павёў такі людзей верхам, запатрабаваўшы ад ДАІшнікаў належнай арганізацыі руху дэманстрацыі. Дробныя канфлікты на пераходах вуліцаў усчыналіся амаль да ўскраіны гораду: дэманстрантаў упарта спынялі на чырвонае сьвятло. Супрацоўнікі ДАІ відавочна падзялілі прэсу на «прыкормленую» і «чужую». Так, старшы лейтэнант ДАІ, які назваўся Дзьмітрыем Лайкевічам, забараніў прыпаркавацца фотакарэспандэнту «НН» побач з урочышчам, хоць паблізу стаяла аўто «Першага нацыянальнага тэлеканалу». Бліжэй да Зялёнага лугу побач з калёнай зьяўляцца купкі нецьвярозых маладзёнаў, якія мацюкаліся ў бок удзельнікаў шэсьця. Супрацоўнікі ў цывільным іх «не заўважалі». Простыя мінакі рэагавалі на шэсьце спакойна. Маленькі хлопчык нагадаў бацьку: «А мы бачылі з табой такія сьцягі нядаўна каля цырку!». «Ну колькі ўжо можна трываць гэта!» — гатовая была пайсьці за калёнай прадавачка садавіны. Тым часам шэсьце працягвала рух пад сьпевы «Пагоні», «У гушчарах», «Магутны Божа» ды іншых патрыятычных песень. У Курапатах грамада найперш затрымалася побач з адноўленым Крыжом Пакуты. Юрась Беленькі нагадаў пра няспынныя спробы невядомых вандалаў зьнішчыць сьвятыню. У часе мітынгу быў зачытаны зварот лідэра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Зянона Пазьняка, у якім той нагадаў: «Менавіта з адкрыцьця праўды пра Курапаты пачалося новае беларускае Адраджэньне, якраз адсюль і з гэтага часу пачаўся Беларускі Народны Фронт». Адказны сакратар КХП-БНФ Алесь Чахольскі падзякаваў усім, хто дапамог аднаўляць Крыж ды заклікаў ахвяраваць сродкі на новыя крыжы ў Курапатах. Перад адыходам былі ўсталяваныя прынесеныя з сабою новыя крыжы. Прысутных запрасілі прыйсьці ў нядзелю 4 лістапада ў нядзелю ў Лошыцкі Яр, каб а 12-й гадзіне ўшанаваць памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Трэба адзначыць, што сёлетняе шэсьце было масавым і прадстаўнічым. І — згуртаваным. Як заўважыў адзін з удзельнікаў шэсьця — толькі супольнае адзначэньне датаў кшталту Дня Волі і Дзядоў здольнае нас аб’яднаць.       
|
|
« Последнее редактирование: 29 Октябрь 2007, 01:49:35 от Kapialush »
|
Записан
|
|
|
|
Капялюш
|
Агулам, шэсьце мне спадабалася. Вырашыў занатаваць некалькі найбольш (на мой погляд) цікавых момантаў. 1) Прыемна ўразіла колькасьць нацыянальных сьцягоў. Колькасьць сапраўдных, і іх адлюстраваньняў у шкле крамаў. Былі заўважаныя таксама сьцягі "Ініцыятывы" (здаецца, адзін), "Правага альянсу" (імхо, адна з найбольш арганізаваных групаў у калёне), "МФ", манархістых і іншых. Даволі шмат было сьцягоў з гербам Менску. 2) Пераход да вуліцы Валгаградскай. ДАІ спрабавала прымусіць удзельнікаў шэсьця пайсьці ў падземны пераход, але на гэтае ніхто не паддаўся. Рушылі наўпрост па звычайнай "зебры". Сапраўды, у пераходзе варта было толькі кінуць якую петарду й атрымалася б другая Няміга. Юры Беленькі пракамэнтаваў гэты загад міліцыі як прагу да крыві дэманстрантаў. Спачатку ДАІшнікі спрабавалі пераканаць натоўп, але хутка зразумелі, што тое безсэнсоўна  Вось толькі, v_mariamna, навошта было над самым вухам сьвісьцець  )) Але атрымалася няблага. 3) Мужчына з мегафонам, які амаль увесь шлях падбадзёрваў удзельнікаў сьпевамі ("Пагоня", "Не загаснуць зоркі ў небе", "Магутны Божа", "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" і г.д.) Але натоўп чамусьці неахвотна падпяваў  4) Праход ля "чупа-чупсу". Ведаеце, настолькі сьмешна было назіраць за звычайнымі мінакамі "ня ў тэме", а асабліва за стайкай малых гопнікаў (у аднаго нават сЭмкі з рук павыпадалі)  5) Юры Беленькі паспрабаваў завесьці натоўп "Ну давайце, крыкніце Жыве Беларусь!", пачуў пару ціхіх водгукаў, і, махнуўшы рукою "Эх, слабакі" пабег наперад калёны. 6) Няўдалая правакацыя БТ. Ля тралейбуснага кальца на вул. Каліноўскага была заўважаная здымачная група БТ. "Гэта вжжж ня проста так", падумаў я. Сапраўды, хутка на іншым баку дарогі зьявіліся два старых мужыкі (хутчэй за ўсё на падпітку) і пачалі кідаць абразы ў бок шэсьця. Натоўп заглушыў іх водгукам "Жыве!" Гэтаксама троху далей ля калёны прайшла групка"рЫальных пацаноф", але напэўна яны так і не прыдумалі, што б такога зрабіць.  ) 7) Заўважаны быў Павал Севярынец. Спачатку ён бегаў уздоўж шэсьця, пасьля далучыўся да маладафронтаўцаў, што несьлі расьцяжку. Таксама спрабаваў завесьці натоўп, і хоць атрымоўвалася ня надта добра, імпэту не губляў.  На падыходзе да "Экспабелу" зноўку адбылося невялічкае непаразуменьне з ДАІшнікамі. "Уважаемые граждане, дайце автобусу вьехаць". Зараз жа) Пачакае) Ля той самай дыспэтчарскае станцыі быў заўважаны аўтазак. 9) Частка калёны пасьпела прайсьці на зялёны, частка затрымалася на сьветлафоры. Сумленна чакалі пакуль можна будзе ісьці. З першай часткі натоўпу выбег спадар Беленькі й пачаў тлумачыць, што калёна, як пешаходы, мае перавагу перад аўтамабілямі. Сапраўды, сьветлафору там не было, але чамусьці вырашылі прапусьціць кіроўцаў  10) На ўваходзе ў курапаты калёна сустрэла дваіх міліцыянтаў. Па іх было відаць, што "давно тут сідім" і зьмерзлі як цуцыкі.  ) 11) Напачатку мітынгу стаў сьведкай канфлікту паміж старой жанчынай і дзядком (расейскамоўным) "Ну што у ніх за крэсты мусульманскіе, Хріста не на таком распялі"- "Вы б памаўчалі, вы ж самі ня хочаце нават мову нашую вучыць" - "Што?!!! Да я мову лучшэ вас в сто разоў знаю!" узьвіўся дзядок. Але натоўп яго хутка супакоіў. Па-мойму, вельмі ўдалае шэсьце атрымалася. Галоўнае ня колькасьць, а якасьць  Можа яшчэ што пасьля ўзгадаю, а калі атрымаю фотаздымкі ад спадара barneo, зраблю невялічкую фотасправаздачу. http://drapeznik.livejournal.com/47241.htmlТаксама адзін з камэнтаў: А я неяк зусім не пранікнуўся мерапрыемствам... МФ дужа раздражняў незразумелымі лёзунгамі. Гэта шэсьце ўшанаваньня памяці, а ня "Акцыя Любові". Але ня ўсе даганялі.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
www
|
Правага альянсу" (імхо, адна з найбольш арганізаваных групаў у калёне) 
|
|
|
Записан
|
Няхай жыве магутны, сьмелы Наш беларускі вольны дух. Штандар наш бел-чырвоны-белы, Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі, На бой усе да аднаго!
|
|
|
Капялюш
|
Зянон ПАЗЬНЯК: “Нішто ня спыніць Беларусі”
(выступ на мэмарыяльным мітынгу ў Курапатах)
Дарагія землякі, дарагія беларусы!
Сёньня, як заўсёды, мы тут, у трагічным і знакавым месцы, дзе прышлыя чужынцы расстрэльвалі наш народ. Курапаты – гэта народныя магіла, сымвал нашага народнага вынішчэньня. Але ў 1988 годзе, калі былі адкрытыя Курапаты, гэты знак адчыніўся нанова, стаўся сымвалам народнага ўваскрашэньня. Менавіта з адкрыцьця праўды пра Курапаты пачалося новае Беларускае Адраджэньне. Якраз адсюль і з гэтага часу пачаўся Беларускі Народны Фронт. Беларусь уваскрэсла, паўстала з магілы, куды яе ўжо амаль загнаў маскоўска-бальшавіцкі вораг чалавецтва. Курапаты – зямля сьмерці – сталі прадметным месцам беларускага ўваскрашэньня.
Найперш гэтую зьяву адлюстроўвае Курапацкі Крыж Пакуты – сымвал аднаўленьня і вечнага жыцьця, сымвал, які народ стварыў сам. А сымвал, як вы ведаеце, незьнішчальны. Могуць часова разбурыць яго форму, але немагчыма зьнішчыць значэньне і зьмест.
У Дзень Дзядоў, памятаючы мінулае, ёсьць сэнс гаварыць пра будучыню, якая залежыць ад тых, што жывуць. Бо ведаем: толькі той народ, які шануе продкаў, мае прышласьць. Нашая прышласьць будзе належыць нашаму народнаму адраджэньню. Няма іншага шляху ў будучыню, як адрадзіць нашу нацыянальную культуру, нашу нацыянальную дзяржаву, нашу вялікую беларускую мову, нашу магутнасьць, веліч і моц. Няма іншай альтэрнатывы, як духоўна адрадзіцца і з годнасьцю жыць. Усе іншыя прапановы, думачкі і дарожкі – ідуць ад лукавага. Не хадзіце дарогай лукавага, бо ў канцы той дарогі – народная сьмерць!
Калі Беларусь збавіцца ад чужароднага рэжыму, прыарытэтам у беларускай палітыцы павінна стаць нацыянальная асьвета і адукацыя маладога пакаленьня беларусаў. На гэта трэба будзе зьвярнуць галоўную ўвагу. Нічога вялікага і нават нічога нармальнага ня будзе дасягнута ні ў эканоміцы, ні ў палітыцы, пакуль не зьявіцца, пакуль ня вырасьце, не адукуецца новы, вольны беларускі чалавек, пакуль ня стане свабоднай наша культура і мова, бо ідэя і дух над усім.
Цяперашняму пакаленьню беларусаў, што апынуліся пад прамаскоўскім рэжымам, трэба выразна ўсьвядоміць, што, пачынаючы з XVII стагоддзя ўсходняя імпэрыя пастанавіла зьнішчыць нашу дзяржаву – Вялікае Княства Літоўскае – і вынішчыць наш народ. І гэтая палітыка зьнішчэньня працягваецца па сёньняшні дзень.
Вось мы сёньня тут у адным з тых месцаў, дзе забівалі цьвет нашай нацыі – інтэлігенцыю, творчых людзей, моладзь, вучоных. Вось тут масава расстрэльвалі сялян, простых людзей, беларусаў толькі за тое, што яны былі беларусамі. Курапаты ёсьць сьведчаньне расейскага генацыду і неабвержная ўліка масавага забойства людзей. Вось чаму нашчадкі ворагаў чалавецтва так стараюцца апаганіць масавыя магілы ў Курапатах, імкнуцца зрабіць тут дарогу, ламаюць крыжы, паскудзяць і гадзяць на сьвятым месцы. Задумаемся, хто гэта робіць, хто кіруе і чаму гэта робіцца пастаянна і мэтадычна? Гляньце – нават цемра ведае, што кожнае таптаньне магілы продкаў ёсьць стрэл у будучыню жывых. То што павінны рабіць жывыя, мы, асьвечаныя і адукаваныя? Рытарычнае пытаньне.
Мы ведаем, што трэба рабіць. Ня будзе бясконца ўладарыць дрэнь. Кроў нявінна забітых вышла з зямлі на паверхню. Ужо ніхто ня зьнішчыць Курапаты і вечна будзе жыць Беларусь. Толькі трэба йсьці да яе шырокім шляхам, разам з продкамі, сьмела і салідарна, разам з тымі, хто загінуў за яе волю і за яе імя, як нашы сяляне, што былі беларусамі. Велічная мэта адраджае магутны дух. Сёньня за Беларусь ахвярна змагаюцца тыя, што валодаюць гэтым народным духам. Такіх людзей робіцца ўсё больш, і прыйдзе час, калі ў сваю абарону і за сваю нацыянальную будучыню стане ўвесь Беларускі народ. Гэта будзе.
Нішто ня спыніць Беларусі. Толькі памятайма – наша сіла, магутнасьць і веліч у нашым мінулым. Каб асягнуць веліч будучыні, мы мусім узьняць нашу мінуласьць. Ніколі не павінна забывацца наша слава. Ніколі не павінны магілы продкаў зарастаць травой беспамяцтва. Народ – гэта мэтафізічны арганізм, што жыве ў вечнасьці. Мы – жывое пакаленьне – толькі яго авангард.
Уславім жа нашых дзядоў тут, сёньня, у Курапатах. Хай будзе цьвёрдым наш крок, хай сьветлай стане будучыня нашай Беларусі.
Зянон Пазьняк Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 28 кастрычніка 2007 г.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|
|
zloy kak @
|
Чё,  Позя в Куропаты приезжал? 
|
|
|
Записан
|
Excess reading can lead to personality disorders. L’homme
|
|
|
litwin
|
1) Прыемна ўразіла колькасьць нацыянальных сьцягоў...., [highlight]манархістых[/highlight] і іншых.
Што за манархістыя сцягі..??
|
|
|
Записан
|
Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
|
|
|
litwin
|
"Мінск, 29 кастрычніка. Прадстаўнікі грамадскасці адзначаюць 29 кастрычніка Дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі. Ён быў заснаваны грамадскім аргкамітэтам па ўшанаванні памяці ахвяр сталінізму ў памяць пра падзеі 70-гадовай даўнініны. У 1937 годзе, у ноч з 29 на 30 кастрычніка, карнымі органамі ў адным толькі Мінску было знішчана каля 100 бязвінных людзей, выдатных дзеячаў Беларусі." http://by.belapan.com/archive/2007/10/29/195088_195094/
|
|
|
Записан
|
Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
|
|
|
Капялюш
|
Пакуль што адзінай крыніцай ёсьць "Люди с Весенней рассказывают". Праўду можна будзе даведацца , калі рассакрэцяць архівы КДБ і дадуць дазвол на раскопкі.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Bitzer_SV
Гость
|
Чё,  Позя в Куропаты приезжал?  Вернулся в родные пенаты? 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|