Халезін той яшчэ...
Дураць Захад на мякіне
4 красавіка 2011 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала: “Прэм'ера спэктакля Вольнага Тэатру з Менску, якая мелася адбыцца ў Польскім Тэатры ў Варшаве ў траўні, была адкладзена ў сувязі з рэпрэсіямі, якія церпяць беларускія акцёры. Пасьля сьнежаньскіх прэзыдэнцкіх выбараў яны шукаюць прытулку сярод іншага ў ЗША. Вяртаньне на Беларусь азначае для іх 15 гадоў вязьніцы”.
Далей распавядаецца, як згаданы тэатр быў закладзены і дзейнічаў у падпольлі і як рэжым называе яго “пагрозай для Беларускай Рэспублікі”. Як тэатр паехаў на гастролі на Захад у мінулым годзе. М. Халезін, зьвязаны з гэтым тэатрам, распаўсюдзіў публічны зварот пра сябе і сваю жонку Н. Каляду. Цытуем: “Мы ня можам вярнуцца дахаты, на Беларусь. Мяне і Натальлю чакае прысуд у 15 гадоў абмежаваньня свабоды. Мы павінны залегалізаваць сваё знаходжаньне ў адной з краінаў, да канца вясны мы павінны вырашыць, у якой краіне застацца...” І г.д. Увесь Вольны Тэатр падаў заяву на палітычны прытулак у ЗША.
Наш камэнтар: Прайдзісьветы і прыстасаванцы пачалі прыязджаць у ЗША і патрабаваць там палітпрытулку цэлымі “тэатрамі”. У электронным выданьні польскай газэты даецца відэасюжэт пра “Вольны Тэатр” (“Белорусскій театр” як падаецца ў тытрах) — усё па-расейску, пра “демократію”, “Лукашенко” і г.д. Прызнацца, беларускі народ, нашая змагарная моладзь нічога ня ведалі пра гэтых “барцоў”, якія “цярпелі ад рэпрэсій”. Была звычайная багемная “русскоязычная тусоўка”. “Теперь ребята устраівают своі дела на Западе”... Што да парачкі Халезін-Каляда, то шакуе іхная фальшывасьць і тое, што амэрыканцы забыліся, відаць, пра свой даўні досьвед, што гэта за птушкі . Ну, ніколі рэжым канкрэтна ім не пагражаў 15 гадамі адсідкі і не было за што. Цяпер парачка будзе выбіраць краіну для свайго засланьня. Вось яно які сцэнар.
Алесь Хадасевіч
http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/00--20110408--01Цяжка быць аўтарытэтам19 сьнежня 2011 г. іспанская газэта “АВС” апублікавала артыкул пад тытулам “Эўропа разьвітваецца з гігантам маральнасьці”. Артыкул прысьвечаны разьвітаньню з памерлым Вацлавам Гавэлам.
Наш камэнтар: Да смутку далучаюцца і беларускія патрыёты.
Аднак, беларусы памятаюць, як псэўдаапазыцыйныя русскоязычныя пустышкі і агентура (Халезін і некалькі іншых) улезьлі ў давер да чыстага душой і сумленнага чалавека. Дайшло да таго, што яны куражыліся на ягонай дачы пад Прагай і апублікавалі свае хамскія фота ў “Нар. Волі”. Праз пэўны час Гавэл урэшце разабраўся, што мае справу з жулікамі, і адвярнуўся ад іх. Вакол яго заўсёды церлася ўсякая антыбеларуская пена. Цяжка быць маральным аўтарытэтам у наш час.
Юрка Марозаў
http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/00--20111223--03