Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
20 Август 2025, 15:33:12
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: ЭЎРАПЕЙСКІ МАРШ
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #979514

Голосование
Вопрос: Каковы итоги Европейского Марша?
Это значительный вклад в демократию - 4 (6,2%)
Власти нас стали бояться - 4 (6,2%)
Пох. - 57 (87,7%)
Всего голосов: 17

Страниц  : 1 ... 18 19 21 22 ... 32 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: ЭЎРАПЕЙСКІ МАРШ  (Прочитано 88344 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Капялюш
Почетный гродненец
*****

Репутация: +80/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1532

Просмотр профиля Email
« Ответ #570 : 11 Октябрь 2007, 18:56:59 »

Яшчэ раз пра марш імітатараў
А ўсё пачыналася “так велічаво”... На працягу некалькіх месяцаў слупы і сьцены ў сталіцы і на правінцыі актыўна залепліваліся заклікамі “Прыйшоў наш час!” і запрашэньнем ісьці на “Кастрычніцкую плошчу” ў Менску на “Европейскій марш”. Падстаўная апазыцыя бясплатна раздавала ўсім жадаючым сінія стужкі, каб дабраахвотныя выканаўцы вязалі на слупах і дрэвах гэты “тонкі” намёк на Эўразьвяз і ягоную сінюю сымволіку. Мілінкевіч чытаў за мяжой лекцыі пра “евромарш” і запрашаў на яго кіраўнікоў дзяржаваў Эўразьвязу. Па заходніх амбасадах у Менску хадзіла група хадакоў і запрашала амбасадараў на “марш”. Усім яны абяцалі “вывесьці сто тысячаў”. Мілінкевіч у чарговы раз пасіянарна заявіў: “Я буду ісьці да канца!..” Вось якраз пытаньне ў тым, куды ён і яны зьбіраюцца “ісьці да канца” і запрашаюць людзей?

Памятаем як яны пісалі бадзёрыя звароты ў “адміністрацыю прэзыдэнта” кшталту “давайце пройдзем разам у Эўропу, каб паказаць усяму сьвету”. На гэтыя заявы-запросіны рэжым нават не зьвярнуў увагі. Маршрут “евромарша” стаў вядомы яшчэ 9 кастрычніка пасьля рашэньня Менгарвыканкаму. Тыповы, ганебны маршрут. Маршавыя арганізатары нават трымалі яго ў таямніцы на працягу сутак.

І вось стала вядома, што ісьці маршам трэба ад Акадэміі Навук да месца пад назвай Бангалор. Шмат якія беларусы на бангалорскае балота ўжо даўно ня ходзяць ні на якія мерапрыемствы. Але гэта не зьмяняе думкі арганізатараў паходу. Адзін зь іх ужо сказаў па Радыё Свабода, што “пойдзе да прахадных заводаў і ў інстытуты, каб паведамляць: марш адбудзецца”.

Майстрам палітычнай імітацыі і грантаўскага “палітбізнэсу” удавалася з дапамогай дэмагогіі і мімікрыі ўводзіць у зман беларусаў на працягу шэрагу гадоў. Але цяпер урэшце пачынае здзьмухвацца пустая маршавая порхаўка. Шмат хто бачыць двухаблічнасьць і мітусьлівасьць спэцоў ад чужой палітычнай кан’юнктуры. Шмат хто не зьбіраецца ісьці на бангалорскае балота, каб слухаць пра “беларускія ўлады, якія паварочваюцца тварам да Эўропы”. Беларускага, адраджэнскага, шчырага ў гэтых маршах пад чужым сьцягам мала, ато й зусім не відаць. Адчуўшы такі настрой сярод часткі маладых, “маршавікі” ўпалі ў істэрыку і пачалі груба абзывацца, называць у СМІ людзей, нязгодных далучацца да “іхняй” ініцыятывы, “рабамі”, “недаразьвітымі” і г.д. Здаюць нэрвы ў імітатараў. Магчыма баяцца яны, што прыходзіць канец іхнаму грантаўскаму камфорту.

Калода, што ляжыць упоперак Беларускаму Адраджэньню (гэты пачварны монстрык Ганса Віка) струхлела зусім, і чым хутчэй прыняць яе з дарогі – тым лепш для Беларусі. Па вольнай дарозе, вызваленай ад завалаў, павінен ісьці “штандар наш Бел-Чырвона-Белы”, не чужароддзе, а “Беларускі вольны дух” за нашу культуру і мову, за наша Адраджэньне і волю, за вольны народ, за нашу будучыню. Гэта вернецца. Гэта будзе! Зь ім і пераможам.
http://pbpf.org/art.php?art=1291&cat=7&lang=be
Записан
Страниц  : 1 ... 18 19 21 22 ... 32 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,123 секунд. Запросов: 22.