Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
20 Июль 2025, 19:28:00
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Подари деткам улыбку  (Прочитано 5719 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Andrey-g
Настоящий гродненец
****

Репутация: +218/-3
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 367


тэл. 783-39-26 (МТС)

Просмотр профиля
« Ответ #0 : 09 Ноябрь 2012, 09:31:28 »

Больш кантактуем з дзіцячым домам, што на Я.Купалы. Можна наведваць як старэйшых дзетак, так і малодшых. Улыбка

Добавлено: 09 Ноябрь 2012, 09:38:19
У мінулую нядзелю чарговы раз наведалі нашых дзетак.
На гэты раз напачатку было ўсяго 2 чалавекі: я і Зміцер, крыху паздней да нас далучылася Людміла. Як даведаліся, па нядзелях з 12 да 16 гадзін наведваць дзетак не варта, бо ў іх у гэты час нядзельная школа. Мы як раз сустрэлі частку дзетак, выходзячымі з дзіцячага дома.
Напачатку мы займаліся ў спартыўнай зале, дзе Зміцер паказаў дзецям майстар-клас па настольным тэнісе, адначасова паказваючы, што ім трэба яшчэ займацца і займацца. Я ж гуляў з іншымі ў мяч, у той жа час давячы лятучыя ў мой бок тэнісныя мячыкі Улыбка.
Пазней мы пайшлі разам з дзеткамі ў нядзельную школу. Прыкметна, што выходзячы з дзіцячага дому ўбачылі байк Зміцера аблепленым нашымі дзеткамі, якія беспаспяхова спрабавалі адчыніць кодавы замок. Зміцер дасціпна паясніў хлопчыкам, колькі варыянтаў трэба перабраць, каб ускрыць яго замок, і колькі часу на гэта пойдзе. Далей былі гонкі аўтобуса з веласіпедыстам. Я ў гэты час старанна тлумачыў хлопцам тэорыю верагоднасці, адначасова прымаючы стаўкі. Людміла ж весела шчабятала з дзеўкамі, відавочна, таксама балеючы за веласіпедыста. Нажаль, тэорыя верагоднасці не спрацавала, і той прыехаў на 15 сякунд пазней за аўтобус.
У царкве мы ветліва папрасілі дазволу прысутнічаць разам з дзецьмі на занятках і нам проста не змаглі адмовіць. Трэба сказаць, заняткі былі вельмі цікавымі, але значна цікавей для нас, дарослых, чым для дзяцей. Для іх гэта было, крыху складана.
Мы ж так захапіліся заняткамі, што ачнуліся толькі тады, калі дзеці прынеслі замок ад Зміцеравага байка з пытаннем, куды яго чапляць. Як яны адчынілі яго, засталося невядомым.
Развітваліся з дзеткамі ў дзіцячым доме. Людміла на развітанне пачаставала іх печывам і зефірам, Зміцер даў праехаць на сваім байке, а я марыў пра тое, як было б добра, каб у дзяцей з дзіцячага дому былі веласіпеды.
Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,079 секунд. Запросов: 20.