Andrey-g
|
 |
« : 30 Август 2012, 18:48:16 » |
|
Калі ёсць вольны час і жаданне дапамагаць дзеткам, якія засталіся без бацькоў, далучайцеся. Можна наведваць дзіцячы дом і камунікаваць, а таксама дапамагаць дзеткам. Усё, што трэба ад удзельнікаў, гэта час, жаданне і шчырасць. У нас даволі шмат робіцца для дзетак із дзіцячых дамоў: яны жывуць у неблагіх матэрыяльных умовах, наведваюць розныя секцыі, некаторыя былі за мяжой, у Італіі. На святы іх наведвае даволі шмат устаноў з падарункамі і прадстаўленнямі. Але яны не кантактуюць з дзеткамі цесна. А часам дзеткам патрэбна больш увага і падтрымка, чым падарункі. Канешне, гэта патрабуе больш часу і сіл, але лічу, яно таго варта. Звычайна мы арганізуем гульні з дзеткамі, конкурсы, іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё і сацыяльную адаптацыю хлопчыкаў і дзяўчынак у жыцці. Зрабі добрую справу - падары дзеткам ўсмешку. 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Pestiya
Счастье есть!.. :*
Настоящий гродненец
   Репутация: +17/-0
Offline
Пол: 
Сообщений: 855
Мама доченьки и сыночка ♡♡♡
|
 |
« Ответ #1 : 18 Сентябрь 2012, 23:05:01 » |
|
А что за заведение? И где находится? (ул. Врублевского?)
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Andrey-g
|
Больш кантактуем з дзіцячым домам, што на Я.Купалы. Можна наведваць як старэйшых дзетак, так і малодшых.  Добавлено: 09 Ноябрь 2012, 09:38:19
У мінулую нядзелю чарговы раз наведалі нашых дзетак. На гэты раз напачатку было ўсяго 2 чалавекі: я і Зміцер, крыху паздней да нас далучылася Людміла. Як даведаліся, па нядзелях з 12 да 16 гадзін наведваць дзетак не варта, бо ў іх у гэты час нядзельная школа. Мы як раз сустрэлі частку дзетак, выходзячымі з дзіцячага дома. Напачатку мы займаліся ў спартыўнай зале, дзе Зміцер паказаў дзецям майстар-клас па настольным тэнісе, адначасова паказваючы, што ім трэба яшчэ займацца і займацца. Я ж гуляў з іншымі ў мяч, у той жа час давячы лятучыя ў мой бок тэнісныя мячыкі  . Пазней мы пайшлі разам з дзеткамі ў нядзельную школу. Прыкметна, што выходзячы з дзіцячага дому ўбачылі байк Зміцера аблепленым нашымі дзеткамі, якія беспаспяхова спрабавалі адчыніць кодавы замок. Зміцер дасціпна паясніў хлопчыкам, колькі варыянтаў трэба перабраць, каб ускрыць яго замок, і колькі часу на гэта пойдзе. Далей былі гонкі аўтобуса з веласіпедыстам. Я ў гэты час старанна тлумачыў хлопцам тэорыю верагоднасці, адначасова прымаючы стаўкі. Людміла ж весела шчабятала з дзеўкамі, відавочна, таксама балеючы за веласіпедыста. Нажаль, тэорыя верагоднасці не спрацавала, і той прыехаў на 15 сякунд пазней за аўтобус. У царкве мы ветліва папрасілі дазволу прысутнічаць разам з дзецьмі на занятках і нам проста не змаглі адмовіць. Трэба сказаць, заняткі былі вельмі цікавымі, але значна цікавей для нас, дарослых, чым для дзяцей. Для іх гэта было, крыху складана. Мы ж так захапіліся заняткамі, што ачнуліся толькі тады, калі дзеці прынеслі замок ад Зміцеравага байка з пытаннем, куды яго чапляць. Як яны адчынілі яго, засталося невядомым. Развітваліся з дзеткамі ў дзіцячым доме. Людміла на развітанне пачаставала іх печывам і зефірам, Зміцер даў праехаць на сваім байке, а я марыў пра тое, як было б добра, каб у дзяцей з дзіцячага дому былі веласіпеды.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
GreDi
Молодой Гродненец
Репутация: +3/-0
Offline
Сообщений: 44
|
 Согласен с предыдущим оратором. Именно так и было. А что за заведение? И где находится? (ул. Врублевского?)- Ответ: Заведение вырастает из ул Гая, затрагивая Фомичево и плавно переходящее в пр-т Янки Купалы. Заведение "Детский дом смешанного типа".
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Andrey-g
|
 |
« Ответ #4 : 15 Декабрь 2012, 14:12:42 » |
|
"Ружовы слон" працягвае дзейнічаць! З радасцю хачу паведаміць, што заўтра, 16 снежня 2012 г. плануем правесці для дзетак з дзіцячага дому ралявую гульню па міфам старажытнай Грэцыі. Нам вельмі патрэбныя валанцёры! Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне - далучайцеся! Зробім разам маленькае свята!!!
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Andrey-g
|
 |
« Ответ #5 : 23 Декабрь 2012, 15:58:57 » |
|
Як і планавалася, 16 снежня адбылося наведванне дзетак з дзіцячага дома. Так, раптам дзеткі апынуліся ў старажытнай Грэцыі, часова пераўтварыліся ў Геракла, яго паплечнікаў і ворагаў. Напачатку разгубіліся, але пасля разыгралі, як развіваліся падзеі, ў якія прыгоды прыйшлося трапіць Гераклу і якія подвігі здзейсніць. Пасля быў салодкі стол, дзе дзеткі дзяліліся ўражаннямі і рабілі прапановы на будучае. Вялікі дзякуй усім валанцёрам, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы і правядзенні гульняў. Разам мы зрабілі вельмі добрую і карысную справу. Таксама хачу аддзячыць valerie1992 за дзіцячыя цацкі. На адным з бліжэйшых мерапрыемстваў уручым іх дзеткам.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Andrey-g
|
Напрыканцы лета, 23-24 жніўня адбылася вандроўка ў в. Свіслач Гродзенскага раёна. Дарэчы гэта наша першая вандроўка, якая працягвалася 2 дні. Здзяйснялася яна пры дапамозе айца Іллі Гапановіча і ўдзельнікаў Свята-Серафіма-Жыровіцкага брацтва. Напачатку адбыўся невялікі экскурс ў гісторыю гэтых мясцін. Захавальнік музея Шыдлоўская Зінаіда Ляонцеўна правяла цікавую экскурсію па музеі, што знаходзіцца ў былой сядзібе Красінскіх. Дзеці даведаліся пра былых ўладальнікаў сядзібы графоў Пуслоўскіх і Красінскіх, пра гісторыю гэтых мясцін. У зале, прысвечанай тэме Вялікай Айчыннай вайны, нават змаглі прымерыць ваенную форму тых гадоў. Пазнаёміліся з дзейнасцю і развіццём СВК “Свіслач”, а таксама паглядзелі ўмовы жыцця і быту беларусаў у мінулыя часы. Увечары былі займальныя бяседы ля полымя, шашлыкі, гульня “Угадай мелодыю”.    Пасля экскурсіі ў музей, айцец Ілля запрасіў дзетак у Свята-Крэстаўзвіжанскую царкву, дзе яны маглі памаліцца, падняцца па вінтавой лесвіцы да званоў і паспрабаваць сабе ў якасці званароў. Удзельнікі Свята-Серафіма-Жыровіцкага брацтва Ізох Ірына, Алена Габрыянчык і Вольга Філіпік падрыхтавалі і правялі займальныя гульні з дзецьмі.   Увечары былі займальныя бяседы ля полымя, шашлыкі, гульня “Угадай мелодыю”.    Але найбольш цікавае чакала дзяцей у суботу. Пасля працяглай падрыхтоўкі пачалася ралевая гульня, падчас якой хлопцы і дзяўчаты акунуліся ў фантастычны мір, дзе чакала шмат прыгод і сюрпрызаў.    Дзеці хутка зразумелі, што каб перамагчы, трэба падтрымліваць адзін аднаго, дзяліцца інфармацыяй і знаходкамі, дапамагаць сябрам. І толькі так можна прыйсці да перамогі.    Сустрэліся ім тут Добры рыцар і фея, Злы рыцар і вядзьмак, шкодны дзед і дзіўны звер, а таксама іншыя казачныя персанажы.    Дзеці адгадвалі загадкі, выконвалі заданні, вырашалі рэбусы, спасаліся ад злых істот, і аб’яднаўшы свае намаганні, здолелі перамагчы. Вярталіся ў дзіцячы дом узрушаныя, актыўна ўзгадваючы гульню і ўсе падзеі захапляльнай вандроўкі.    Вялікі дзякуй усім арганізатарам і ўдзельнікам, асабліва іерэю Ілле Гапановічу і Свята-Серафіма-Жыровіцкаму брацтву за экскурсію ў царкву, правядзенне заняткаў з дзецьмі ў першы дзень вандроўкі; кіраўніцтву Свіслацкай школы за дапамогу і памяшканні. Яшчэ пра гэта мерапрыемства можна пачытаць у нашай групе Ў кантакце і на сайце Гродзенскай епархіі.
|
|
« Последнее редактирование: 30 Август 2013, 14:03:56 от Andrey-g »
|
Записан
|
|
|
|
|
Nakli
|
 |
« Ответ #8 : 13 Декабрь 2013, 20:05:06 » |
|
Отличные статьи. Заставляют задуматься. Особенно в большом городе так и есть. Видела темку, где так и написано: имя ребенка и что он хочет получить в подарок. Хотя всё больше семей, где у родителей "нет времени" на детей; главное, чтоб одет, обут и накормлен был. Проще откупиться от ребенка подарком. А потом удивляются:"И чего ему не хватает? Почему такой трудный?" Печально... А вот на периферии даже игрушки некому принести. Вообще, ничего и никого нет у детей. Есть и такое.
|
|
|
Записан
|
  [img]http://metric.forumok.ru/teddy/line.php/06/13/cbfee1e8eceeecf320f1fbedeef
|
|
|
Andrey-g
|
17 красавіка 2014 года адбылася цікавая і змястоўная экскурсія для дзяцей па нашым старажытным горадзе. Падчас яе хлопцы і дзяўчаты з іншага боку змаглі паглядзець на свой родны, вельмі прыгожы горад на Нёмане.    Ім сустрэліся жыхары, якія жылі ў гэтым горадзе шмат гадоў назад. Шмат цікавага яны паведалі ім. Дзеці змаглі ўласнымі вачамі ўбачыць, як апраналіся ў тыя часы, з чаго і як выраблялася тагачаснае адзенне і прылады, даведаліся, як апрацоўвалася скура жывёл. Паглядзелі і паслухалі гісторы і пра будынкі, якія захаваліся са старажытных часоў. Апроч таго дзеці змаглі адшукаць адказы на гістарычныя пытанні Таццяны і яе спадарожніка, Дзяніса, знайшлі некаторыя сведкі мінулага, якія крыху адчыняюць таямніцы нашай гісторыі. Нават даведаліся, для чаго выкарыстоўваліся адбойнікі ля брамы у новым замку… Цяжка апісаць, з якой энэргіяй ды ўвагай хлопцы і дзяўчаты шукалі гістарычныя прадметы, іх апісвалі, прадстаўлялі, як яны выкарыстоўваліся ў старажытнасці. Напрыканцы экскурсіі пакаштавалі пернікаў, што рабіліся па старажытных рэцэптах, выпякаліся ў драўляных самаробных формах, ды завіталі ў Ткаллю, каб аддзячыць майстрам, што прыгатавалі для іх гэтыя пернікі. Хочацца аддзячыць і тым амаль чарадзеям Таццяне і Дзянісу, што вандруюць па часе, па нашай гісторыі і нагадваюць усім нам пра наша багатае мінулае…  
|
|
« Последнее редактирование: 29 Апрель 2014, 09:40:01 от Andrey-g »
|
Записан
|
|
|
|
olga_88888
Гродненец
 Репутация: +2/-0
Offline Предупреждения:
Сообщений: 51
|
могу предложить помощь детям по математике. как это на деле реализовать ?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Andrey-g
|
Вялікі дзякуй вам за жаданне і прапанову. Канешне, гэта магчыма.
Але ў дзіцячым доме ўжо быў аналагічны вопыт, тады жадання валанцёраў займацца з дзецьмі хапіла на 3-4 заняткі. Калі вы гатовы сістэматычна займацца з дзецьмі даволі працяглы час, патэлефануйце, або напішыце мне прыватнае паведамленне, калі ласка.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|