Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
02 Август 2025, 09:40:36
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 5 6 8 9 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: А вот в Америке или мифы про власть в США  (Прочитано 30455 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #180 : 07 Ноябрь 2012, 21:33:53 »

А ты думаеш, што ў нас адзін Лукашэнка кіруе?? Калі ты думаеш, што "ўключы дэмакратыю і адразу паляцім у космас", то моцна памыляешся. Напрыклад, агульнадэмакратычная кандыдаты (такія, як АГП) у Вярхоўным савеце аніразу не ўступіліся за узмацаванне пазіцый беларушчыны, наадварот, прагаласавалі за ліквідацыю БЧБ сцягу і "Пагоні" і за прызнанне вынікаў рэферэндуму аб "дзьвухмоўі". А што Абама? Пустышка. Калі ў аднаго прыхільніка спыталі, што ён зрабіў (а экамоміка ў тым жа стане знаходзіцца)- адказаў, што пачаў рэформу аховы здароўя... Але калі там былі моцныя праблемы? Ўвогуле, кінуўся ў сацыялізм. Наогул, амэрыканцаў падманулі. І гэта амэрыканцаў! Хто бы мог падумаць...

Добавлено: 07 Ноябрь 2012, 16:41:12
Напамінае Кадырава. Якая агіда...


Чаго толькі гэтае варта... Але спадзяюся, што амэраканцы разбяруцца ў гэтай сітуацыі, да таго ж амэраканскі махавік не так лёкка спыніць...

Лукашенко: Обаму могут застрелить

Нынешнего президента США Барака Обаму может постигнуть участь Джона Кеннеди, заявил Александр Лукашенко в интервью газете The Washington Post.

По словам белорусского диктатора, он хорошего мнения об Обаме, но тому не дают работать. «Я имею в виду не только республиканцев, но и бизнесменов, определенную часть силовых структур. Не думаю, что Обама хотел бы повторить участь Кеннеди. Если Обама будет реализовывать свой курс, правильный, кстати, курс, о котором он заявил, и будет действовать очень радикально, в интересах большинства населения, это может не понравиться другим радикальным группам, которые могут — вы это не можете оспорить и исключить — повторить подобный сценарий. У вас же это было и не один раз в отношении политиков», — сказал Лукашенко.

Джон Кеннеди был убит в 1963 году. На президентском посту он пробыл менее трех лет, напоминает БелаПАН.

О Бараке Обаме:

«Смотрю на Обаму, молодой человек, хорошо выглядит. Это мое первое впечатление, мне жаль его. Он смотрится стопроцентно как Лукашенко, когда я пришел к власти после крушения Советского союза. Пустые полки магазинов, серьезный финансовый кризис».

Добавлено: 07 Ноябрь 2012, 21:02:28
Абама перамог. ЗША чакаюць самыя цяжкія гады?
будзе дапаўняцца
Хоць супернікі падышлі да выбараў уровень, Абама перамог у так званых «зменлівых штатах» і таму стане прэзідэнтам.
Мікола Бугай | 08:51, 7 лiстапада 2012

Як вынікае з падліку галасоў, і за дзейнага прэзідэнта Абаму, і за ягонага суперніка Міта Ромні з Рэспубліканскай партыі прагаласавала прыкладна па 49% выбарцаў. Але галасы ў Амерыцы лічацца не агулам, а асобна па штатах — праява федэралізму і самастойнасці дзяржаўных адзінак. У Фларыдзе Абама абышоў Ромні на 0,5% галасоў, у Агаё — на 1,8%. Падлік галасоў на выбарах прэзідэнта ў большасці штатаў адбываецца па прынцыпе winner takes all, пераможца атрымлівае ўсе. Абаму ўдалося перамагчы ў большасці штатаў, тым самым забяспечыўшы сабе перавыбранне на пасаду прэзідэнта. Таму Барак

Абама атрымае большасць галасоў у сімвалічнай калегіі выбарцаў.
Ён мае прынамсі 303 выбаршчыкаў, ягоны асноўны канкурэнт Міт Ромні — менш за 240. Ромні ўжо прызнаў паразу і павіншаваў суперніка.

Упершыню ад 1816 года ў Амерыцы тры прэзідэнты запар выйгравалі па два тэрміны запар. Упершыню прэзідэнта пераабралі пры такім высокім узроўні беспрацоўя.

За ліберала Абаму галасавалі 55% жанчын, 60% маладых выбарцаў да 30 гадоў, 69% іспанскамоўных амерыканцаў, 93% чарнаскурых. За кансерватара Ромні галасавала 58% белых, большасць мужчын і пажылы выбарцаў.

Выбары ў Амерыцы — гэта складаны механізм мабілізацыі «сваіх» выбарцаў на ўчасткі, агромністыя вытраты на мэтавую агітацыю.

Выбары скончыліся, цяпер пачынаюцца праблемы.
Па-першае, ЗША вычарпала ўстаноўлены Кангрэсам ліміт выдаткаў. Цяпер, калі не будзе прынята тэрміновых бюджэтных захадаў, згодна з амерыканскім законам, дзяржаўныя расходы будуць абрэзаны на 600 мільярдаў даляраў. Гэта каласальная сума, якая роўная дваццаці гадавым ВУП або сарака гадавым бюджэтам Беларусі. Амерыканская дзяржава аўтаматычна стане менш траціць, а грамадзяне — плаціць новыя падаткі. Гэта прывядзе да скарачэння эканомікі, а яно, у сваю чаргу, да дэфіцыту ў пенсійных фондах і зніжэння цэнаў на энерганосьбіты.

З другога боку, Еўропа. Там таксама некаторыя краіны жылі не па сродках.
І там таксама ўрады «прытрымлівалі сітуацыю» да выбараў у Амерыцы, каб стрымаць панічны сцэнар. Нягледзячы на дапамогу Грэцыі, яе замежны доўг працягвае назапашвацца. Грэкі па-ранейшаму недаплачваюць падаткі. Опцыя кіраванага дэфолту застаецца на стале, а з ёй — непрадказальны сцэнар для еўра.

З трэцяга боку, Кітай, які вычэрпвае запас росту з нізкага старту
і дзе ў гэтым месяцы таксама адбудзецца змена кіраўніцтва — там, праўда, без выбараў і без спыту волі народу, рашэннем вузкага кола эліты.

Наступныя паўгода будуць нервовымі для ўсяго свету.
Мо таму пераможца Абама не выглядаў асабліва захопленым на апошніх перадвыбарчых мітынгах. Палітыка вялікіх трат, якую ён праводзіў, не дала пакуль вялікага эканамічнага росту. У той жа час

за чатыры гады кіравання Абамы дзяржаўная запазычанасць ЗША вырасла на астранамічныя 4 трыльёны даляраў, да гістарычнага рэкорду. Некаторыя эксперты лічылі, што бізнэсовец Ромні вёў бы палітыку меншых тратаў і быў бы лепшым «антыкрызісным мэнэджарам».
Рэспубліканцы на давыбарах захавалі кантроль над палатай прадстаўнікоў, таму праводзіць свае рашэнні Абаму будзе няпроста: прыйдзецца ахвяраваць сваімі інтарэсамі.

У другім тэрміне чарнаскураму прэзідэнту Амерыкі прыйдзецца сплочваць за шчодрасць першага.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=83228
« Последнее редактирование: 07 Ноябрь 2012, 22:41:25 от Head » Записан
Страниц  : 1 ... 5 6 8 9 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,155 секунд. Запросов: 19.