Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
24 Август 2025, 13:47:21
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 3 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Патрабуем стварыць аўтакефальную белар  (Прочитано 17682 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #30 : 20 Октябрь 2012, 14:19:57 »

Справа аўтакефаліі Праваслаўнай царквы павінна вырашацца толькі пры згодзе большасці прыхаджан і кліру гэтай царквы.. На жаль сёння ў Беларусі пра гэта думаюць толькі адзінкі сярод міран, пра духавенства я ўжо і не кажу... Таму калі аўтакефалію пачнуць насаджаць "зверху", то гэта выкліча раскол у грамадстве, які спыніць будзе вельмі цяжка... Аўтакефалія "зверху" наўпрост стане зброяй у руках дзяржавы, тады нашы размовы аб асобнасці царквы і дзяржавы будуць непатрэбны...

Яскравы прыклад... У свой час вельмі шмат вывучаў механізм абвяшчэння аўтакефаліі Польскай праваслаўнай царквы ў 1920-я гг. У Польшчы дзяржава фактычна "зверху" абвясціла аўтакефалію праваслаўя, не ўлічваючы пажаданні духавенства і вернікаў... У выніку праваслаўе ў міжваеннай Польшчы зрабілася яшчэ адным органам дзяржаўнай улады, праз які адбывалася паланізацыя няпольскіх меншасцяў, выхаванне ў духу польскага дзяржаўнага патрыятызму і г.д.. Таму яшчэ раз паўтаруся - толькі згода вернікаў і духавенства дасць нам шанец размаўляць пра рэальныя падставы для будаўніцтва аўтакефальнай царквы...

А развіваць беларускую справу ў Праваслаўнай царкве можна і ў межах сённяшняга экзархату... было б толькі жаданне.. Дарэчы ў нашай епархіі працуе вельмі шмат святароў, якія нармальна і свядома адносяцца да беларускай мовы і пры магчымасці служаць на ёй (у тым ліку і гарадзенскі архіепіскап)..

Вось спадар Head вы шукаеце хоць адну беларускамоўную царквушку.. сапраўды такіх няма, але ў Свята-Уладзімірскай царкве і ў Каложы адбываюцца па-мойму па серадах беларускамоўныя набажэнствы... Але ходзяць туды вельмі няшмат чалавек, хаця па горадзе шмат ёсць інтэлегентаў, якія крычаць пра беларускамоўныя службы... Чаму яны туды не ходзяць?? Ці былі спадар Head вы на гэтых службах?? Ці чыталі вы зборнік казанняў нашага архіепіскапа Арцемія на беларускай мове, які выйшаў ўжо другім выданням?? Калі шаноўны вы кажаце пра аўтакефалію, то яе трэба падрыхтаваць карпатливай працай, а не пустыми лозунгамі!!
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Страниц  : 1 3 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,107 секунд. Запросов: 20.