Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
18 Август 2025, 16:19:50
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Интересует личность Петра Машерова(1918-80)кіраўніка Беларусі 1965-80 и то время  (Прочитано 5477 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #0 : 09 Октябрь 2012, 02:35:44 »

tixxx, я разумею аб чым ты кажаш... насамрэч гэта вельмі цікава: дастаткова супярэчная асоба- Машэраў. З пункта погляду свядомасці ён- цемрашал, але, напрыклад, ёсць паважаныя людзі, якія яго характарызуюць як Асобу.

Вось, напрыклад, цікавы камент з Нашай нівы:
Цитировать
minsk_pavel
Калі я быў маленькі, бацька браў мяне на дэманстрацыю 7 лістапада. Тады калённы ішлі па Кастрычніцкай плошчы, урад стаяў на трыбуне, было добра халодна. Памятаю, як бацька паказаў мне Машэрава: - глядзі, вунь ён, без шапкі стаіць, ён кожны раз стаіць без шапкі перад людзьмі! Гэта былі шчырыя словы павагі і удзячнасці за адносіны Машэрава да народа. Машэраў любіў людзей, людзі любілі яго. Колькі год мінула, і зараз партрэт Машэрава, выразаны з газэты з нэкралогам, ляжэць у бацькі ў шафе.

Ці вось, напрыклад:

Адным з герояў называюць Машэрава...

Таксама кажуць, што можна было ўбачыць як некаторыя кіроўцы аўтамабіляў замацоўвалі яго фотку на лабавым шкле.


Але я скажу так: у народнай памяці захавалася шмат іменаў: Вітаўт, Баторыя, Касцюшка, Каліноўскі, Луцкевічы, Купала, Багдановіч, Машэраў і г.д. Але толькі наконт Машэрава з агульнага правіла "Ці кажы добра, ці нічога не кажы" хацелася б выбраць другі варыянт... Вядома, што знішчэнне вёскі было ўключана ў партыйную праграму менавіта таму, што ў сваім захаваннем беларуская нацыя абавязана менавіта ЁЙ (у горадзе навязвалі мову, але гэта было павярхоўным, таму, што карані захоўваліся). Дарэчы, зараз гэта і працягваецца: аграгарадкі- геніальная задумка ў сваёй пачварнасці бо праграма урбанізацыі- вельмі дарагая рэч, а так і народ у вёсцы і мовы няма... Аграгарадковая праграма- гэта дэнацыяналізацыя вёсцы. Таму лукашызм яшчэ больш страшэнны за камунізм... Гэта абсалют пачварнасці. Такога ніколі ня было і ня будзе. Але прашу прабачэння за некаторае адступленне ад тэмы... Як адзначыў Пазьняк, Машэраў прыклаў найбольшыя намаганні да гэтакай урбанізацыі- гэта атрымаўся дастаткова ненатуральны працэс. Кажучы простай мовай, прабачце, кучу дзеравеншчын узялі ды перакінулі ў горад. Звычайна, калі ўрбанізацыя адбываецца натуральная, то ў чалавека з'яўляецца жаданне, імкненне папасці ў горад. Ён вучыцца, хоча "быць лепшым" імкнецца да вышэйшай культуры і інш. і г.д. - такім чынам гарадскімі жыхарамі становяцца толькі тыя, каму насамрэч гэтага хочацца і той, хто ставіцца да горада з павагай, ён разумее куды едзе... Калі ж гэты працэс адбываецца ненатуральна, то "дзеравеншчына" трапляючы ў горад (а выбара няма было- партыйнае кіраўніцтва дзейнічала адпаведна- скажам так, у вёсцы ліквідаваліся працоўныя месцы, ў горадзе ствараліся) нават і ня ведае куды ён трапіў, бо ён душой ніколі ў горад не імкнуўся, фактычна, гэта зрабіў вымушана. Разам з гэтым (у поўнай узаемасувязі) адбываецца яшчэ адзін працэс- пэўны эканамічны ўзрост, які звязан менавіта з тым, што на праграму ўрбанізацыя ішлі вялікія грошы, вядома ж, што каб перацягнуць чалавека ў горад трэба стварыць працоўнае месца там, а гэтыя вялізныя інвестыцыі... Такім чынам прыбыццё каўгаснікаў у горад і гэты эканамічны ўзрост- дзьве стараны адной мэдалі... І атрымваецца што: гарадскі жыхар бачыць, што разам з каўгаснікамі пайшлі грошы! Прадпрыемствы ствараюцца, горад багацее, ўсяго становіцца больш, краіна развіваецца як бы таму, што ў горад ідзе наплыў каўгаснікаў! Г.з., што адбываецца? Каўгаснікі нібіта аказваюцца стваральнікамі! Такі штучны працэс- нібіта дзякуючы каўгаснікам ідзе развіцце (чалавечы розум запамінае такую схему- "Каўгаснікі-развіцце"). Машэраўшчына- гэта штучная падмена эліты нацыі! Як кажуць: ад вашай інтэлегенцыі няма толку, словам не пракормішся, мова ім нейкая... жраці трэба, вось на дзярэўні людзі працуюць (я не аспрэчваю гэта, там насамрэч прыходзіцца фізічна цяжка працаваць). Вось і атрымалася, што прыехалі каўгаснікі ў горад нічога дзеля гэтага не зрабіўшы і адпаведна не шануючы. Культура расце ў вёсцы, а расквітае ў горадзе. Вёска павінна цягнуцца да горада. Як сказаў мафіёзны бос у кінасерыяле"The Sopranos"- "схема пабудовы арганізацыі простая- піраміда: грошы ўверх, дзярмо ўніз". А тут адбылася падмена, маўляў, вяскоўцы- эліта, гарадскія- маса. Каўгаснікі сябе адчулі гаспадарамі! Вось і маем мы сёня "праблему каўгаснікаў", вядома, што яны кіруюць краінай (заўсёды, ў любой плыні (нават штучнай) ёсць лідэр- гэтая плыня асабліва пачварная і адпаведна яна мае асабліва пачварнага лідэра- Лукашэнку...). І вядома ж, што каўгаснікі ня толькі на вышэйшым узроўні, іх дастаткова і ў сярэднім звяне, іншымі словамі- яны паўсюль... І адкуль ж яны ўзяліся ў нашым, культурным, горадзе (як кажуць, у сям'я ня без вырадка, але тут цэлы пласт)?? Не з каўгасу ж Лукашэнку абралі, і не прама ж з вёсцы ён прыцягнуў Каткавец ці Ермакову... ўсё гэта  так званая "эліта штучнай урбанізацыі"... Тое, што зараз адбываецца- вялікі падман (падмена эліты), падмурак для чаго стварыў Машэраў! І тут адразу знаходзяцца адказы на пытанне чаму яго "шануюць і народзе"...  Ўсё проста: калі вядзецца апытанне "Хто для вас найвыбітнейшы суайчыннік?", то заўсёды з'явіцца пэўны адсотак каўгаснікаў, для якіх, канечне, Машэраў як "бацька"... Ці калі гэтае пытанне ўдакладніць- чаму на лабавым шкле ў кіроўцаў можна было пабачыць яго хвотку? Таму, што прымацоўвалі іх каўгаснікі! Улыбка Далей, вось прайшлі зараз "выбары"- 38% яўка... Падлічым так: з іх хай будзе адсоткаў 18 напалоханых, 10 слаба арыентуючыхся, але (!), гэта вельмі істотна, ЗАЎСЁДЫ ПРЫ ЛЮБЫМ СТАНОВІШЧЫ ЁСЦЬ ТЫЯ, ХТО СЬВЯДОМА ЯГО ПАДТРЫМЛІВАЕ і гэта (астатніх 10%)- каўгаснікі! Нікога не хачу пакрыўдзіць, але менавіта такія і назавуць пры апытанні імя Машэрава... Таму, што менавіта ён стварыў дзеля гэтага падмурак і сеняшні рэжым- з'ява цалкам заканамерная, ў савецкі час былі створаныя ўмовы для гэтага... Вось і перавярнулася зараз усё з ног на галаву: ўпор не на моладзь, а на пэнсіянераў, не на мову, а на кілбасу, не на верх, а на ніз... Не хацелася б нікога асуджаць, але як казаў Іісус "Яны ня ведаюць, што робяць". Менавіта гэта і пье зараз кроў у беларусаў. Вось, хто такі Машэраў.
Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,083 секунд. Запросов: 20.