Машэраў моцна пакіраваць Саюзам імкнуўся. Яму і сказалі: знішчыш мову- будзеш. Лукашэнке сказалі тое самае.
Ёсць выдатны артыкул пра нашага славутага дзеяча Лявона Баразну.
http://nn.by/?c=ar&i=80581#!nn
Некаторыя вытрымкі:
"У 1967 годзе яму даручаюць афармленне Мінска да 900-гадовага юбілею. Баразна робіць цалкам беларускі праект — па форме і змесце. Разынка праекта — прапанова рэканструяваць старадаўняе мінскае замчышча. На абмеркаванне праекта Баразну запрашаюць да Машэрава. Пабачыўшы беларускія надпісы, першы сакратар пачаў абурацца: «Это же национализм». «Ды ніякі не нацыяналізм. Усё пасуе да даты», — адказвае яму Баразна. Машэраў наліваецца чырванню. «Меня не интересует ваш погляд. И вообще надо думать, каких мы художников привлекаем», — з абурэннем у голасе перабівае яго Пятро Міронавіч.
Машэраў у шоку. Ён жа першы сакратар, гэта ён павінен размаўляць, а іншыя павінны яго слухаць і не пярэчыць. Абурэнне Машэрава было вердыктам на пераслед. Баразну адхілілі ад той працы.
Праз два гады па загадзе таго ж Машэрава пачалося знішчэнне Верхняга горада. Баразна дапамагае Пазняку ў абароне Нямігі, яны затрымліваюць руйнаванне на тры гады."
Калі яго забілі КДБ, то злачынцаў апраўдаў суд. І Машэраў тут аніяк...
"Жонка Баразны піша ліст Машэраву. Але адказ першага сакратара быў у стылі адвакатак Золатава: маўляў, «ведаем мы гэтага Баразну»."
"І яны гэтага практычна дамагліся, адабраўшы маёмасьць, уласнасьць і пераўтварыўшы вяскоўцаў ў калгасных рабоў. Але яны даканца не зруйнавалі вёску, якую канчаткова спрабавалі вынішчыць у 60 гадах, калі ўзьнік план аб зьнішчэньні часткі, як яны тады называлі, неперспектыўных вёсак, гэта была большая частка вёсак, а дакладна, з 34 тысяч беларускіх вёсак пакідалі толькі 9 тысяч. Такім чынам бальшыню павінны былі ліквідаваць. Гэта быў чарговы план вынішчэньня, пасьля таго, як зьліквідавалі сялянства.
Такім планам займаўся найбольшы цемрашал у Беларусі Пётра Машэраў, але ажыцявіць яго не здолелі па некалькіх прычынах."