Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
29 Июнь 2025, 02:09:53
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
newgrodno.by
Страниц  : 1  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Акция "Сделаем!" 15 сентября в Гродно  (Прочитано 4952 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Andrey-g
Настоящий гродненец
****

Репутация: +218/-3
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 367


тэл. 783-39-26 (МТС)

Просмотр профиля
« Ответ #30 : 20 Сентябрь 2012, 01:29:18 »

Да, сапраўды, усё прайшло выдатна. Ва ўзвышаным настроі падняўся і ўжо а палове 9 раніцы сядзеў у машыне, гатовы ехаць на ўборку. Аднак з сябрамі мы дамаўляліся на 9.30, таму вольны час выкарыстаў, каб памыць ды заправіць машыну газай. Па дарозе ўбачыў калег-роварыстаў, якія таксама сабраліся чысціць ад смецця сцежку ў Пышках.

Такім чынам у 10 гадзін мы ўжо стаялі ў поўнай баявой гатоўнасці, гутарылі паміж сабой, ды чакалі арганізатара акцыі, якая ў гэты час каардынавала студэнтаў, што сабраліся раней. Гэты нефармальны настрой, лёгкая гутарка надавалі ўзнёсласці, радаснага пачуцця. Мы б і не заўважылі спазнення арганізатара, каб не халодны вецер, які падштурхоўваў хутчэй пачаць працаваць. Нарэшце яна прыляцела да нас, раздала мяхі для смецця ды абвясціла старт акцыі.

Чэсна кажучы, раней ніколі не гуляў па гэтым лесе ля 4 бальніцы, таму толькі зараз убачыў, які брудны лес. Неверагодна, як шмат жыве свіней у горадзе. Але гэта жывёлы без розуму, што тут скажаш, а наваколле трэба захоўваць у чысціні... Добра папрацавалі, так прыемна было глядзець на пераўтварыўшыся, чысты лес, на зялёную паляну, якая раней была бадай сметнікам! Поўны грузавік смецця набраўся!

Стомленыя, але задаволеныя вынікамі сабраліся на ўваходзе. Дзякуй арганізатарам, дзякуй удзельнікам, якія не глядзяць пустым позіркам на жыццё, а актыўна ўдзельнічаюць у ім, намагаючыся хоць трошкі палепшыць навакольны свет. Спадзяюся, што ў выніку гэтай невялічкай акцыі людзі ўзгадаюць, што ў лесе можна сустрэць не тоны смецця і бруду, а вавёрак, суніцы, чарніцы, ды грыбы.
Записан
Страниц  : 1  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,075 секунд. Запросов: 19.