Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
14 Август 2025, 14:19:13
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 4 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Да ўз'яднання беларусаў...  (Прочитано 52507 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #60 : 17 Сентябрь 2007, 23:01:11 »

Уласаў Аляксанр Мікітавіч
16 (28).08.1874 – 11.03.1941

Нарадзіўся ў Вілейцы Віленскай губ. (зараз Мінская вобласць). Вучыўся ў духоўнай семінарыі і рэальнам вучылішчы ў Пінску, рэальных вучылішчах у Мінску, Лібаве. У 1905 годзе скончыў політэхнічны інстытут у Рызе. У 1905-1907 гадах уключыўся ў грамадска-палітычную барацьбу. Арганізоўваў забастоўкі батракоў у Радашковіцкім павеце, шаўцоў, музыкантаў, цырульнікаў у Мінску, прымаў удзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе. Сябра ЦК БСГ. Рыхтаваў да друку газету «Наша Доля». З 8 снежня 1906 да 16 мая 1914 рэдактар-выдавец газеты «Наша ніва». У 1909 годзе асуджаны на 4 месяцы зняволення. Адзін з з заснавальнікаў беларускага выдавецкага таварыства «Наша хатка». У 1912 годзе ў Вільні наладзіў выданне сельскагаспадарчага часопісу «Саха», у 1914 годзе ў Мінску – часопісу «Лучынка». Займаўся правядзеннем у Вільні 1-й Краёвай выстаўкі дробнага промыслу і народнага мастацтва ў 1913 годзе, выстаўкі старажытнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вільня-Мінск» у 1918 годзе. У 1914-1917 гадах служыў у царскай арміі. Дэлегат з’езду воінаў-беларусаў Заходняго фронту ў кастрычніку 1917 года, І Усебеларускага з’езду. У лютым 1918 годзе ўвайшоў у выканаўчы камітэт Мінскага беларускага прадстаўніцтва. 12 красавіка 1918 года кааптаваны ў склад Рады БНР, з ліпеня 1918 года быў у яе сакратарыяце. У снежні 1919 года ўвайшоў у прэзідыўм Найвышэйшай Рады БНР. За спробу адкрыцця ў Радашковічах беларускай гімназіі быў арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў канцлагер у Стшалкове. У лістападзе 1922 года абраны ў польскі сейм як беспартыйны. Цесна супрацоўнічаў з Беларускім пасольскім клубам. Адзін з актывістаў Віленскага БНК. У лютым 1924 года ўступіў у польска-беларускае таварыства ў Вільні. Прымаў удзел у рабоце БСРГ. Выступаў у абарону яе кіраўнікоў на «працэсе 56-ці». Арганізатар і адзін з кіраўнікоў ТБШ. Пад яго апякунствам у 1922-1929 гадах дзейнічала Радашковіцкая беларуская гімназія. 16 кастрычніка 1939 года арыштаваны ворганамі НКУС па абвінавачанні ў «шпіёнска-правакатарскай дзейнасці». Быў зняволены ў Вілейскай турме. 29 лістапада 1940 года асобай нарадай пры НКУС СССР асуджаны як «сацыяльна-небяспечны элемент» на 5 год зняволення. Высланы ў Сіблаг. Памёр на этапе. Рэабілітаваны 6 студзеня 1961 года.

http://harodnia.com/sl050.php


* sl050.jpg (3,89 Кб, 157x212 - просмотрено 1288 раз.)
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Страниц  : 1 2 4 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,105 секунд. Запросов: 20.