Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
13 Август 2025, 16:20:37
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 4 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Да ўз'яднання беларусаў...  (Прочитано 52446 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #60 : 17 Сентябрь 2007, 22:52:24 »

БУРСЕВІЧ Максім Тарасавіч [псеўданім: Трыліснік; 9.8.1890, в. Чамяры Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 13.11.1937, Салаўкі, НКВД], дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусі, педагог, публіцыст. Скончыў Слонімскае вучылішча. З 1911 настаўнічаў на Палессі. У 1915—21 жыў на Украіне (Харкаўшчына). Вярнуўся на Радзіму ў 1921; працаваў настаўнікам на Віленшчыне. У першай палове 1920-х г. двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі за спробы арганізаваць прыватныя бел. школы на Навагрудчыне і Слонімшчыне. У 1925 увайшоў у актыў Беларускага пасольскага клуба. З 1926 член БСРГ, кіраўнік яе Цэнтральнага сакратарыята. Арыштаваны польскімі ўладамі ў лютым 1927. На «працэсе 56-і» ў 1928 прыгавораны да 8 гадоў турмы; у 1929 апеляцыйны суд скараціў тэрмін да 4 гадоў. Пасля вызвалення жыў у Вільні. У 1931 у выніку абмену палітвязнямі трапіў у СССР, жыў у Мінску. Працаваў у Дзяржплане БССР і ў Камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі пры АН БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 21.8.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Прысуджаны 9.1.1934 да расстрэлу, які быў заменены 10 гадамі зняволення. Пакаранне адбываў на Салаўках і на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. 9.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16.8.1956.
Літ.: Бергман А. Максім Бурсевіч: (Кароткі біяграфічны нарыс) // Беларускі каляндар — 1981. Беласток, 1981; Микула Е. Максим Бурсевич: «Я —
из венка Громады» // Чалавек і закон. 1993, № 1; ЭГБ, т. 2.

http://www.berezino.net/BNC.html
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Страниц  : 1 2 4 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,109 секунд. Запросов: 20.