Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
23 Август 2025, 14:29:51
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 32 33 35 36 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 410537 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #990 : 16 Сентябрь 2007, 17:19:34 »

“Наша Ніва”  № 34 (536) ад 13 верасня 2007 г.
[highlight]Абвастрэнне здароўя[/highlight]

Сябар дзяцінства А.Лукашэнкі падаў у адстаўку.
У аўторак стала вядома, што сьпікер палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Ўладзімер Канаплёў падаў у адстаўку. Пра такое разьвіцьцё падзей гаворка вялася даўно. Афіцыйная прычына - стан здароўя і немагчымасьць у сувязі з гэтым выконваць свае абавязкі на ранейшым узроўні. У пачатку жніўня сайт «Белорусский партизан» пісаў: «У кулюарах Адміністрацыі прэзыдэнта актыўна гавораць аб тым, што бліжэйшым часам Канаплёва павінны ці са скандалам затрымаць, ці зьняць з работы з універсальнай фармуліроўкай: «па стане здароўя».
        Канаплёў - адзін з апошніх магікан, якія былі ў камандзе Лукашэнкі ад самага яго абраньня. Знаёмымі ж яны былі яшчэ раней, па сумеснай працы ў Шклоўскім раёне. Цяпер з старых кадраў застаецца толькі Віктар Шэйман. Лічыцца, што Канаплёў выступаў своеасаблівай процівагай Шэйману.
Выказваецца цэлы шэраг меркаваньняў, чаму Канаплёў мог сысьці ў адстаўку. Журналістка Сьвятлана Калінкіна лічаць, што гэта зьвязанае з тым, пгго Канаплёў пагарэў на нафтавым бізнэсе і лабіраваньнем сваіх інтарэсаў у ім. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька ўвогуле ўдакладняе, што арыштаваны дырэктар «Белнафтахіму» Бароўскі зьяўляецца «блізкім сваяком Канаплева». Былы дэпутат палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец увогуле палічыў, што адстаўкі Канаплёва і Сухарэнкі могуць быць зьвязаныя з рыхтаваным імі «палацавым пераваротам».
На сёньняшні момант няма ніякай яснасьці, дзе знаходзіпда спадар Канаплёў. Спартовая газэта «Прессбол» напісала, што былы сьпікер цяпер у Сочы, дзе папраўляе стан здароўя (нагадаем, што па-сумяшчальніцтве Ўладзімер Канаплёў - старшыня фэдэрацыі гандболу. Іншыя экспэрты выказваюць меркаваньне, што ён на лячэньні ў Санкт-Пецярбургу. Расейскі палітык Сяргей Бабурын увогуле заявіў у сераду, што Канаплёў цяпер у расейскай сталіцы.
Яшчэ ў аўторак мабільны тэлефон Уладзімера Канаплёва быў уключаны, але на званкі ён не адказваў. Назаўтра ж абанэнт аказаўся па-за зонай доступу. Не адказвае сотавы і жонкі Канаплёва Алы. Яна, дарэчы, як стала вядома інтэрнэт-выданьню «Салідарнасць», яшчэ раней за мужа звольнілася з пасады начальніка ўпраўленьня спэцыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі.Пытаньне пра новага сьпікера будзе разгледжана 2 кастрычніка, калі пачнецца сэсія Палаты прадстаўнікоў. Пасаду Канаплёва ня супраць заняць старшыня ЛДНБ і былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта Сяргей Гайдукевіч, але найболып рэальнай кандыдатурай выглядае першы намесьнік Канаплёва Сяргей Забалоцец.
      Зьміцер Панкавец

Уладзімер Канаплёў
нарадзіўся ў адзін год з Лукашэнкам: 3 студзеня 1954 г. у в. Акулінцы Магілёўскага раёну. Скончыў Магіёлёўскі пэдінстытут, паводле адукацыі - географ. Працоўную дзейнасьць пачаў выхавальнікам у Шклоўскай школе-інтэрнаце, служыў ва ўзброеных сілах, працаваў інспэктарам па справах непаўналетніх УУС Шклоўскага  райвыканкаму. У  1994—1996 гг. -галоўны памочнік прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусть 13-га скліканьня, быў членам прэзыдыюму Вярхоўнага Савету, кіраўніком прапрэзыдэнцкае дэпутацкае групы «Згода», намесьнікам старшыні палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу першага і другога скліканьня. Зь лістапада 2004 г.  быў старшынёй палаты прадстаўнікоў трэцяга скліканьня. Уладзімер Канаплёў узначальвае Беларускае аддзяленьне Міжнароднага фонду адзінства праваслаўных народаў, Беларускую фэдэрацыю гандболу. Жанаты, мае двух сыноў.


* Kanapleu.jpg (63,71 Кб, 568x900 - просмотрено 85 раз.)
« Последнее редактирование: 16 Сентябрь 2007, 17:21:20 от enn » Записан
Страниц  : 1 ... 32 33 35 36 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,089 секунд. Запросов: 20.