Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
19 Август 2025, 15:31:00
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 31 32 34 35 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 409524 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Капялюш
Почетный гродненец
*****

Репутация: +80/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1532

Просмотр профиля Email
« Ответ #960 : 10 Сентябрь 2007, 16:36:33 »

Нажаль няма агульнай тэмы для навінаў, таму пошчу ў розныя тэмы па кавалку адзінага агляду:

Вораг панічна баіцца беларускай гісторыі. 8 верасьня ў Беларусі адначасова разгарнуліся сьвяточныя падзеі, але з розных нагодаў. Задоўга да гэтага дня ў Менску мітусіліся цырыманімайстры ўсіх калібраў, рыхтуючы “празднік города”.
Яны рабілі стракатыя клумбы з лічбай 940, гукалі лёзунгі з тэлевізара і радыё, абяцалі маштабную забаву. У якасьці нагоды для “праздніка” абралі 940-вы “юбілей города Мінска”. Сапраўды, 940 гадоў таму, у 1067 годзе імя горада была ўпершыню згадана ў летапісе. Каля сьценаў Менску, памежнай крэпасьці Полацкага княства, адбылася крывавая бітва на рацэ Нямізе. Кіеўскія князі перамаглі абаронцаў Беларускай дзяржавы, спалілі Менск і забілі ўсіх мужчынаў. Жанчынаў і дзяцей павялі ў палон. Крывавая падзея зьяўляецца адным з яркіх эпізодаў знакамітай паэмы “Слова аб паходзе Ігаравым”. Арганізоўваючы свой “празднік”, рэжым нібыта прыгадаў гісторыю Менску. Але бітва на Нямізе і зьнішчэньне горада адбыліся ў сакавіку 1067 г., у люты холад. Раней антыбеларускі рэжым, каб выкрэсьліць з памяці народу Дзень Беларускай вайсковай славы 8 Верасьня, трубіў паўсюль, што 8 верасьня трэба сьвяткаваць дзень пачатку ў 1941 годзе блакады Ленінграда. Прыцягненая за вушы чужая дата не прыжылася. Тады ненавісьнікі Беларусі вырашылі прыцягнуць за вушы эпізод з сакавіцкай трагедыяй 1067 года. На працягу двух дзён ракой лілася разьліўная гарэлка і каньяк, на эстрадах сьпявалі расейскую папсу і таньчылі, дзіка тупаючы нагамі. Пускалі ў неба фэервэркі. Постсавецкая публіка “отдыхала і праздновала”. Што ж сьвяткаваў рэжым унутранай акупацыі? Рэжым арганізаваў буйнамаштабную пьянку і сатанінскія скокі, “празднуя” угодкі разбурэньня нашага роднага горада і масавага забойства гараджанаў – нашых дзядоў.
Цынічная ідэя сьвяткаваньня з нагоды забойства свайго ж народу і зьнішчэньня свайго ж гораду ня мае прэцэдэнтаў у сусьветнай практыцы. Такога няма нідзе. Традыцыйныя гарадзкія сьвяты часьцей за ўсё прысьвечаны мясцоваму сьвятому, патрону горада, у імя якога высьвечаны галоўны гарадзкі сабор. Бываюць сьвяты ў гонар перамогаў над ворагамі і выратаваньня гораду ад пошасьці і разбурэньня. Калі людзі ўспамінаюць трагедыі гарадзкой і нацыянальнай гісторыі, то гэтыя мерапрыемствы маюць мэмарыяльны характар: арганізоўваюцца рэлігійныя шэсьці, багаслужбы, вайсковыя цырымоніі на могілках і месцах трагедыі. На магілах дзядоў з нагоды іхнага забойства не танцуе аніводзін культурны народ. Нават калі такое адбываецца ў плямёнаў першабытнай культуры ў глыбінях Афрыкі, то ўсяроўна гэтая дзея ня ёсьць “весёлый празднік”. Афрыканцы вераць, што рытуальны танец і рытуальная музыка спрыяюць перасяленьню душаў продкаў у нашчадкаў і замацоўваюць вечнасьць афрыканскага народу. Рэжымныя вычварэнцы вырашылі апусьціць беларусаў, — народ хрысьціянскай і эўрапейскай цывілізацыі, — ніжэй за першабытны афрыканскі ўзровень.
Такой мабілізацыі паліцэйшчыны на сьвятым полі Варшанскай перамогі 8 верасьня 1514 года мы яшчэ ня бачылі. 8 верасьня 2007 года паліцэйскія кардоны і аблавы суправаджаліся таксама ваеннымі дзеяньнямі сапёрных частак арміі. Каб не дапусьціць людзей на поле славы, начальства з сапёрамі шукала на ім бомбы і снарады (ці не 1514-га года?). На беларусаў кідаліся дзяржыморды рэжыму і арыштоўвалі іх (дзесяткі арыштаваных). Усё дзеля таго, каб не адбыўся вялікі маладзёвы фэст і канцэрт у славу беларускай перамогі над маскоўскімі агрэсарамі. Сьветлае народнае сьвята з нагоды перамогі над паганай масквой – як костка ў горле сёньняшніх маскоўскіх халуёў з рэжымных структураў. Ворагі баяцца беларускай гісторыі, баяцца, што пераможны дух вернецца ў сэрцы нашых людзей, што, як у 1514-м, беларускі народ пагоніць здраднікаў і акупантаў са сваёй зямлі. Вораг Беларусі калоціцца ад страху. Брутальны паліцэйскі тэрор, забароны і прафанацыя ня выратуюць антыбеларускі рэжым...

...У сувязі з восеньскім абвастрэньнем палітычнага змаганьня адбываецца абвастрэньне шызафрэніі у рэжыма і ягонай агентуры. Радыё Свабода паведаміла пра гэта раней, а 10 верасьня навіну падхапілі “дэмакратычныя “ СМІ. Аказваецца, ужо на працягу двух месяцаў за кратамі знаходзіцца вядомы А. Клімаў. З яго і раней ня раз рабілі “героя” і “пакутніка” перад важнымі палітычнымі падзеямі. Найбольш запоўніўся ягоны заклік да “революціі 25 марта 2006 г.”, ад якога патахала правакатарствам і шызафрэніяй. Два месяца таму гэтага нездаровага чалавека засудзілі за “зьнявагу Лукашэнкі і заклік да гвалтоўнай зьмены дзяржаўнага ладу”. Але чамусьці паведаміць пра гэта “забыліся”. У чарговы раз раскручваецца гэтая абсурдная і кур’ёзная фігура грантаўскай публічкі. Рэжым спадзяецца, што на гэтую скрыўленую блясну нехта клюне.

http://www.bielarus.net/archives/2007/09/10/1296
« Последнее редактирование: 10 Сентябрь 2007, 16:37:36 от Kapialush » Записан
Страниц  : 1 ... 31 32 34 35 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,089 секунд. Запросов: 20.