Ня ведаю як ты, Капалюш, а я б ня стаў палітызаваць пытаньня правапісаў. Нешта павінна быць і па-за палітыкай.
Калі б наркамаўка зьяўлялася звычайным этапам разьвіцьця мовы, то тут, напэўна, не было б ніякай палітыкі. Але наркамаўка ёсьце не разьвіцьцём, а русіфікацыяй, пэўнай дэградацыяй мовы.
Увогуле, існуе ня два правапісы, бо варыянтаў тарашкевіцы безьліч: тут і вячоркаўска-саўкаўскае ўнармаваньне, і "дзеясловіца" і дапатопны варыянт бяз "аканьня" і іншыя... Так што тарашкевіца ня мае агульнага, прызнаванага ўнармаваньня. "Хто как хаціт, тот так і гаварыт" - як казаў незабыўны Дзяменцій.
Ёсьць такое...

Па-другое, тарашкевіца ня правапіс апазыцыі, таксама як наркамаўка ня правапіс уладаў. Гэта відавочна і такія словы з твайго боку, Капялюш, мяне нават зьдзівілі.
Мабыць я крыху некарэктна выразіўся. Спроба №2: Тарашкевіцу ўжываюць у асноўным апазыцыянэры, у той час, калі наркамаўку падтрымлівае(калі гэтае слова тут падыходзіць

) афіцыйная ўлада.
Дарэчы, чаму няма варыянтаў "лацінкай" і "аль-кітабамі"?
Таму што гэта ня правапіс, а раскладка сімвалаў. Лацінка можа быць як клясычнай так і афіцыйнай
