Капялюш
|
 |
« : 02 Сентябрь 2007, 12:03:14 » |
|
Вядома што зараз беларуская мова існуе ў дзьвух варыяцыях: клясычный варыянт(тарашкевіца) і афіцыйны(наркамаўка). Клясычнага правапісу прытрымліваецца апазыцыя, афіцыйны - правапіс уладаў. А якога правапісу прытрымліваецесь вы? Ці мо вам абыякава?
|
|
« Последнее редактирование: 02 Сентябрь 2007, 12:08:32 от Kapialush »
|
Записан
|
|
|
|
Капялюш
|
 |
« Ответ #1 : 02 Сентябрь 2007, 12:03:42 » |
|
Ваш голос на Сегодня :: 11:03: Тарашкевіца
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|
www
|
 |
« Ответ #3 : 02 Сентябрь 2007, 13:58:38 » |
|
|
|
|
Записан
|
Няхай жыве магутны, сьмелы Наш беларускі вольны дух. Штандар наш бел-чырвоны-белы, Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі, На бой усе да аднаго!
|
|
|
MShmel
|
 |
« Ответ #4 : 02 Сентябрь 2007, 14:30:06 » |
|
Ня ведаю як ты, Капалюш, а я б ня стаў палітызаваць пытаньня правапісаў. Нешта павінна быць і па-за палітыкай. Увогуле, існуе ня два правапісы, бо варыянтаў тарашкевіцы безьліч: тут і вячоркаўска-саўкаўскае ўнармаваньне, і "дзеясловіца" і дапатопны варыянт бяз "аканьня" і іншыя... Так што тарашкевіца ня мае агульнага, прызнаванага ўнармаваньня. "Хто как хаціт, тот так і гаварыт" - як казаў незабыўны Дзяменцій. А ў наркамаўцы існуе ўсталяваўшыся, выкарыстоўваемы, афіцыйны правапіс. Таму ведаць яго трэба безумоўна, а без тарашкевіцы пражыць можна. Гэта па-першае. Па-другое, тарашкевіца ня правапіс апазыцыі, таксама як наркамаўка ня правапіс уладаў. Гэта відавочна і такія словы з твайго боку, Капялюш, мяне нават зьдзівілі. Дарэчы, нядаўна ў Нашай Ніве была дыскусыя на тэму "Хопіць спрачацца, давайце яднацца". Вядома, калісьці будзе патрэбнае збліжэньне правапісаў, бо і наркамаўка і тарашкевіца маюць у сабе шмат хібаў. Па-трэцяе, да людзей трэба ісьці адназначна з наркамаўкай. Чаму, думаю ня варта казаць, гэта відавочна (хаця б таму, што наркамаўку вывучаюць у школе). Я прытрымліваюся тарашкевіцы, але ёсьць думкі як мінімум успомніць наркамаўку - пісаць граматна развучыўся)) Яшчэ раз кажу, што справа ня ў правапісе, а ў лексыцы! Дарэчы, чаму няма варыянтаў "лацінкай" і "аль-кітабамі"?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Капялюш
|
 |
« Ответ #5 : 02 Сентябрь 2007, 14:51:24 » |
|
Ня ведаю як ты, Капалюш, а я б ня стаў палітызаваць пытаньня правапісаў. Нешта павінна быць і па-за палітыкай. Калі б наркамаўка зьяўлялася звычайным этапам разьвіцьця мовы, то тут, напэўна, не было б ніякай палітыкі. Але наркамаўка ёсьце не разьвіцьцём, а русіфікацыяй, пэўнай дэградацыяй мовы. Увогуле, існуе ня два правапісы, бо варыянтаў тарашкевіцы безьліч: тут і вячоркаўска-саўкаўскае ўнармаваньне, і "дзеясловіца" і дапатопны варыянт бяз "аканьня" і іншыя... Так што тарашкевіца ня мае агульнага, прызнаванага ўнармаваньня. "Хто как хаціт, тот так і гаварыт" - як казаў незабыўны Дзяменцій. Ёсьць такое...  Па-другое, тарашкевіца ня правапіс апазыцыі, таксама як наркамаўка ня правапіс уладаў. Гэта відавочна і такія словы з твайго боку, Капялюш, мяне нават зьдзівілі. Мабыць я крыху некарэктна выразіўся. Спроба №2: Тарашкевіцу ўжываюць у асноўным апазыцыянэры, у той час, калі наркамаўку падтрымлівае(калі гэтае слова тут падыходзіць  ) афіцыйная ўлада. Дарэчы, чаму няма варыянтаў "лацінкай" і "аль-кітабамі"? Таму што гэта ня правапіс, а раскладка сімвалаў. Лацінка можа быць як клясычнай так і афіцыйнай 
|
|
« Последнее редактирование: 02 Сентябрь 2007, 14:51:41 от Kapialush »
|
Записан
|
|
|
|
litwin
|
 |
« Ответ #6 : 02 Сентябрь 2007, 23:24:23 » |
|
Пішу наркамаўкай, ведаю больш-менш тарашкевіцу, падабаецца лацінка.. А ўвогуле згодны з MShmel.. На сённяшні час з'явілася шмат версій тарашкевіцы: якая з іх правільная? У аднаго аўтара напісана "лёгіка", у іншага - "логіка" і кожны даказвае, што правільна менавіта ў яго.. А адзіная граматыка ўсё ж такі патрэбна, і павінна яна быць больш прасцейшая за сучасную.. Безумоўна, яна павінна адпавядаць усім асаблівасцям беларускага маўлення..
|
|
|
Записан
|
Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
|
|
|
televital
|
 |
« Ответ #7 : 02 Сентябрь 2007, 23:24:44 » |
|
Праўда заключаецца ў тым, што мова не бывае статычнай, яна ўвесь час павінна разьвівацца, каб адпавядаць патрэбам часу. Наркамаўка гэта этап разьвіцьця мовы адпавядаючы накірунку разьвіцьця тагачаснай беларускай квазідзяржавы. А асноўны накірунак кіруючай улады быў ліквідацыя беларускага этнаса (асіміляцыя "савецкім чалавекам"). Таму нягледзячы на спробы асобных прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты разьвіваць мову, зададзены агульны накірунак проста марнаваў усе іх высілкі. Як вынік мова проста не адпавядае патрэбам часу. На пачатку 90-х частка беларускай эліты, скажам так найбольш апантанай дый актыўнай вырашыла так мовіць пачаць ад пачатку, каб пазбегнуць пастак закладзеных у наркамаўцы. І яны пачалі разьвіваць мову адпіхваючыся ад дарэформеннага варыянту мовы. І трэба сказаць, што гэта знайшло шмат пасьлядоўнікаў дзякуючы рамантычнаму флёру асабліва сярод моладзі . Вынікі спаборніцтва часоў незалежнасьці паказваюць, што нягледзячы на анархію тарашкевіца добра ўпісваецца ў сучасны сьвет, але ж перспектывы ў яе не на шмат лепшыя чым у наркамаўкі, якая амаль не разьвіваецца і імкліва пераўтвараецца ў нейкую мёртвую латынь.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
televital
|
 |
« Ответ #8 : 02 Сентябрь 2007, 23:36:53 » |
|
На якім варыянце пішу ня ведаю. Школьныя веды наркамаўкі забыліся і пераблыталіся з сьпехам прачытанымі правіламі тарашкевіцы  . Пад настрой магу насыпаць мяккіх знакаў  . А так я звычайны малапісьменны інтэрнэт-карыстальнік.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Капялюш
|
 |
« Ответ #9 : 03 Сентябрь 2007, 00:24:24 » |
|
Хз... мабыць я занадта нонканфарміст, але мне неяк брыдка юзаць наркамаўку. Для мяне гэта ісьці на пэўны кампраміс з людзьмі, якія вынішчалі і вынішчаюць беларускую культуру.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
toshirskij
Гость
|
Тiлькi украiньска!!!
|
|
|
Записан
|
|
|
|
tony_tosh
Гость
|
Наркомовка латинкой это руль. ИМХО.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|