І я выкажуся

Тут у выбары цэнтр-не цэнтр справа, вядома, вельмі індывідуальная. Каму парк у радасць, а для мяне гэта парнаграфія, а не парк, і была я там з сынам максімум 2 разы - ніякага камфорту ні яму, ні мне. Лепей знайсці утульны дворык з ліствою і добрай кампаніяй, так можна і за 3 квартала туды хадзіць

Я асабіста адназначна за цэнтр. Гістарычны цэнтр, дзе кожны закуток - гісторыя, не ідзе ні ў якае параўнанне з новымі пустымі мікрараёнамі і тыповымі планіроўкамі. Людзі па трэцяму разу мяняюць кватэры, а быццам бы нічога не змяняецца... панэлькі для мяне смерці падобны... А вось стары дом, з гісторыяй, ДУШОЙ

і абавязковай складаючай - бабулькамі

, якія заўсёды дома ці каля яго, гэта вам і грошы пазычыць, і мукі, і кватэру паглядзець, і пад'езд яны ў чысціні падтрымліваюць

Я іх люблю апрыёры

Спальныя раёны - для тых, хло любіць супакой, цэнтральныя вуліцы - хто паснуць не можа без манатоннага вулічнага шуму. І на тыя, і на іншыя раёны ёсць попыт, тут трэба толькі зразумець, што кожнаму асабіста бліжэй, і жыць сабе ў гармоніі з акаляючым ... шумам. Для мяне гэта паказнік цывілізацыі штоль... урбанізацыі так дакладна

Я колькі год з трамваямі пад акном жыла - ляпата!

А... а яшчэ лічу, што на чалавечы светапогляд вельмі ўплывае колягляд з акна, той малюнак, што найчасцей прадстае перад вачыма чалавека. Будзе гэта дрэва, купалы царквы, сцяна вельмі старога дому... калі кожны элемент гарадскога пейзажу знаёмы і пра кожны з іх можна распавядаць доўгія апавяданні-экскурсіі, не выходзячы з дому
... альбо гэта будуць шматлікія пустыя вокны з фіранкамі
