Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
19 Июль 2025, 06:05:38
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 3 4 6 7 ... 10 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Книги о Гродно  (Прочитано 123903 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #120 : 14 Июнь 2012, 15:35:30 »

to litwin
Прычым - не адну. Зараз працуем над "Спацарам па беларускай Гародне" - пуцявод па мясцінах, звязаных з беларускім рухам.
Адначасова пішацца кніжка і пра ўласна саму гісторыю беларускага руха ў Гародне. Працоўная назва - "Прытулішча выгнанцаў" па радкам з верша М. Краўцова

Добавлено: 14 Июнь 2012, 15:37:11

А вось ўрывак са ўступа да "Спацыра..."

“Я адзін, але я адчуваю прысутнасьць кожнага, хто тут быў...”

Пётр Сяўрук

У гэтага горада шмат абліччаў.  Тут побач існуюць польскі, расейскі, жыдоўскі, савецкі, нават, “белорусский” Гродна. Аднак, прапанову наведаць менавіта  беларускую Гародню і зараз пачуешь зрэдка. На штодзень разглядаючыся паміж нашымі старажытнымі камяніцамі, не пакідае адчуванне, што не было сярод іх жыхароў беларусаў, як ты не шукай.
Гэта пасля вайны нашыя бацькі прыедуць сюды з вёскі, каб вучыцца ў інстытуце, працаваць на фабрыках, адбудовываць, а часам і нішчыць тое, што было не да канца разбурана, амаль, як у вершы Алеся Чобата:
Прыедуць хлопцы з дальніх вёсак –
хто па навуку, хто па долю.
Ў Гародні запалае восень,
і ўжо не скончыцца ніколі...
Прыедуць і займуць месца сярод старых палацаў і храмаў, сапраўдных гаспадароў якіх вынішчыў ліхаманкавы час у пекле Асвенцыма, лясах Катыні і Казахскіх стэпах. Адсюль і адчуванне няўпэўненасці свайго права на гістарычную спадчыну, а ў выніку: «тлум дзяцей»  і «жлобская нацыя» - як прысуд самім сабе. Магчыма, таму наш пуцеводнік не зусім звычайны - ён запрашае ў падарожжа па горадзе, які для большасці не існуе...
Тым часам, месца пра якое пойдзе гаворка, гэта не залюстроўе і не фантастычны сусвет. Беларускасць у Гародне заўсёды была з’яваю натуральнай, адно што рознай па сваіх знешніх праявах у кожную з эпохаў. Яе захавала ў сваім абліччы Каложа, яе сутракаем мы ў  звестках аб “русінах”, пра якіх узгадваюць“Хроніка Дусбурга” ды прывілеі каралевы Боны. “Я-так люблю Горадню. – Пісала Ларыса Геніюш. -  Гэта горад і маіх дзядоў...”. А чаго варты прароцкія ў кожным сэнсе словы Марыі Канапніцкай, якая ў адным са сваіх лістоў занатавала: “Гародня… Тое, што там народзіцца калісьці паміж народам – ня будзе Польшчай ці Літвою, але - Беларусью...”.
“...Горадня, - пісаў пазней Ул. Крынскі, - ўважаецца за адзін з найстарэйшых цэнтраў беларускага адраджэнскага руху. І зусім слушна. Яшчэ падчас паўстання 1863 году Горадня была сядзібай Кастуся Каліноўскага, які да пакліканьня яго на становішча дыктатара Беларусі і Літвы быў горадзенскім ваяводай. ...Распачаты Каліноўскім рух …не загінуў, а паўстанчыя традыцыі і ідэя беларускага сэпаратызму перахоўвалася тут яшчэ доўгія гады...”.
   У Гародню беларускае адраджэнне прыходзіла хвалямі, адшукваючы з кожным разам усё большую колькасць прыхільнікаў. Наступнае стагоддзе ўдыхнула зусім іншы, грамадска-палітычны, сэнс у паняцце “беларус”, раскідаўшы паміж гарадзенскіх камяніц прыкметы няпростага сталення нацыі. Калі напярэдадні Першай Сусветнай вайны тут была заснавана першая нацыянальная арганізацыя - Гурток беларускай моладзі, дык ужо зусім хутка паўсталі Сувязь культурна-нацыянальнага адраджэньня Беларусі, Гарадзенскі Беларускі нацянальны камітэт,  Грамада ды ТБШ. Сюды ж перанеслі на час працу сябры урада БНР, міністэрства беларускіх спраў пры літоўскім урадзе, 1-ы Гарадзенскі беларускі полк, Беларуская вайсковая камісія ды іншыя. З гэтаго самога моманту “быць беларусам” пачало вызначаць свядомы грамадскі выбар!
   Менавіта з мэтай адшукаць беларускае аблічча нашага горада, а дакладней – адрасы ды мясціны, звязаныя з беларускім нацыянальным рухам, і вырашылі мы выправіцца ў спацар.
   Наша падарожжа распачынаецца з левага берага Нёмана, з гарадзенскага Фартштадта, адкуль мы пойдзем праз увесь горад, трымаючы накірунак у бок Вільні - крыніцы натхнення і цэнтра прыцягнення для беларускай Гародні, куды раней ці пазней трапляў амаль кожны мясцовы свядомы беларус…
Записан
Страниц  : 1 ... 3 4 6 7 ... 10 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,097 секунд. Запросов: 20.