Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
18 Июль 2025, 04:39:58
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Архітэктура праваслаўных храмаў  (Прочитано 26311 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
paroh
Гость


Email
« Ответ #0 : 24 Август 2007, 17:50:18 »

Згодзен э Літвінам, што храмы якія будуюцца зараз не маюць ніякай сувязі з беларускімі традыцыямі. З’яўляюцца нейкімі гібрыдамі, стылістыку каторых цяжка вызначыць. Цыбуляпадобныя купалочкі гэта даааа….лепяць куды папала. Нават старыя барочныя храмы і тыя абляпілі цыбулямі…ніякага  густу. Жах. Яшчэ мазня ў нутры –мясцовыя васняцовы …. Я аднойчы бачыў выяву Галгофы, дзе такія ногі ў Распятага, як у бабы на 150 кіляў, сорамна глядзець.
Маскоўскі стыль дамінуе. Гэта гаворыць пра нашу недасведчанасць і не любоў да свайго мінулага. Ні святары , ні спецыялісты нічога не ведаюць пра беларускае барокка, готыку.
А купал прыйшоў з Візантыі.  Панове, аўтэнтычная  ісламская культура- гэта прымітыўная культура качэўнікаў. Акультурыліся яны дзякуючы заваяванням усходняй рымскай імперыі. Арабская навука, філасофія, архітэктура запазычаны арабамі з хрысціянскай Візантыіі. Не ляпіце гарбатага. Візантыя як культурная скарбніца чалавецтва, якая захавала і развівала духоўныя і матэрыяльныя здабыткі антычнасці, у тыя часы  мела вельмі моцны ўплыў і на арабскі ўсход і лацінскі захад, і на славянскую поўнач.
Цыбуляпадобны купалок, гэта не купал у першапачатковым сэнсе. Купал – гэта сферычнае дахавае перакрыцце, вельмі складаная канструкцыя. Бліскучы прыклад візантыйскага архітэктурнага генія – храм св. Сафіі ў Канстанцінопале. Трэба сказаць, што крыжова-купальныя храмы, як творчы сінтэз візантыйска- рускай архітэктурнай думкі - гэта здабытак беларускай культуры. Першыя храмы былі пабудаваня на тэрыторыі Полацкага княства. Затым яны распаўсюдзіліся  на поўнач Русі. Таму калі будуюць імітацыіі старажытных рускіх храмаў- гэта добра, гэтыя храмы нечаму беларускаму  адпавядаюць…Каліж перайманні маскоўскай архітэктуры 16-17 стагодззя, то гэта глупства, непавага, невуцтва. Бо ў тыя часы ў Масковіі і ВКЛ сфарміраваліся свае,  па свойму цікавыя, але не падобныя, стылі праваслаўнага дойлідства. Выключэнне на гэтым фоне- адноўленная царква св. Благавешчання ў Супрасле. І купалы, як завяршэнне будынку “пад крыж” нашы! Не цыбуліны, а барочныя. Як ў храма св. Успення Пскова-пячорскага манастыра. Як гэта маскали церпяць на пячорскіх храмах "чуждые" "униатские" купалы?
Записан
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,108 секунд. Запросов: 20.