Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
21 Август 2025, 16:17:40
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: Альтернатива режиму
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #8473584

Страниц  : 1 2 4 5 ... 20 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Альтернатива режиму  (Прочитано 54858 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #60 : 05 Июнь 2012, 01:03:07 »

Ануфры Рамановіч: Удасца, бо ў нас ёсць Барадач

Былы маёр КДБ адказаў на пытанні «НН» наконт стварэння ўрада ў выгнанні.
Гутарыў ЗП | 10:14, 26 мая 2012

«Наша Ніва»: Калі ўвогуле з’явілася ідэя стварэння такой структуры?

Ануфры Рамановіч: Ні я, ні Барадач не прэтэндуем на аўтарства. Гэта ўзнікла праз сітуацыю ў краіне. Ні я, ні Барадач, ні мільёны беларусаў не хочуць, каб намі кіраваў нелегітымны лідар. Беларусь стала краінай-ізгоем. Летась дэвальвацыя людзей падкасіла. Мы, як вайсковыя людзі, бачылі памылкі палітыкаў. Мы іх не асуджаем, кожны мае права на памылку. Але нам трэба адрадзіць Канстытуцыю Беларусі.

«НН»: Вы кажаце «вайсковыя людзі», і хто гэтыя людзі, апроч вас з Барадачом?

АР: Мы — гэта не толькі вайскоўцы, спецслужбісты, памежнікі, але і палітыкі. На жаль, не ўсе лідары апазіцыйных партый, былыя кандыдаты ў прэзідэнты зразумелі да канца, у чым сэнс гэтага аргкамітэта. Але мы да ўсіх дойдзем, мы людзі адкрытыя.

«НН»: Заява літоўскага міністра Ажубаліса мае дачыненне да вашай ініцыятывы?

АР: У гісторыі здараецца так, што да некалькіх, чалавек адначасова прыходзіць прасвятленне. Напрыклад, я толькі ведаў, што ёсць такі Вік, але не меў да яго ніякага дачынення. Калі некаторыя палітыкі пачулі пра нашу ініцыятыву, то захацелі сутыкнуць нас ілбамі з Радай БНР. А мы проста хочам аб’яднаць усіх у адну структуру.

«НН»: Урады еўрапейскіх краін вас падтрымалі?

АР: Мы звярталіся да ўрада Польшчы, кантактуем з палітыкамі, дэпутатамі краін, дзе знаходзімся. У Чэхіі, Польшчы, Літве, Украіне, Расіі мы змаглі правесці сходы.

«НН»: Касцяк будзе за мяжой?

АР: Нельга так казаць. Мы нават не просім ні ў каго даць нам офіс за мяжой. Проста калі мы скажам, што нехта ўваходзіць у склад гэтага ценевага кабінета, то ён будзе пад каўпаком. За ім будуць хадзіць, слухаць яго.

«НН»: Якім чынам вы збіраецеся ўплываць на сітуацыю, калі нават не называеце сваіх імёнаў?

АР: Як кажуць: «Дайце толькі срок. Будзе вам свісток». Не ўсё адразу. Мы не хочам, каб гэта быў лівійскі ці румынскі сцэнар. Мы будзем рабіць усё ў рамках Канстытуцыі. Я не магу ўсё гаварыць. Гэта звязана нават і з тымі маршрутамі, якімі мы будзем ездзіць. Прабачце, я трохі эмацыйны, ад Барадача навучыўся.

«НН»: Вы гаворыце пра аб’яднанне апазіцыі, але называеце многіх яе лідараў агентамі. Дык ці дапамагае гэта аб’яднанню?

АР: Мы дамовіліся на мараторый на такія рэзкія заявы ў далейшым. Трэба разумець, што на рэгіёнах апазіцыянеры супрацоўнічаюць лепш, чым іх лідары. Пасля агалоскі нашых планаў мы таксама зразумелі, хто ёсць хто.

«НН»: Журналіст Сяргей Навумчык напісаў, што перад тым, як ствараць урад у выгнанні, вам варта было б здаць «паролі, яўкі», сказаць чым вы займаліся ў органах.

АР: Ніколі гэтага не хаваў. Займаўся контрразведвальнай дзейнасцю. Як гаварылася некалі, «супраць спецслужб галоўнага праціўніка». Не важна, дзе чалавек быў пры СССР. Важна, што ён цяпер робіць для Беларусі. Нам не трэба шукаць ворагаў, іх шукае Лукашэнка.

«НН»: Як людзі вайсковыя, колькі вы часу даяце на рэалізацыю свайго плана?

АР: Нядаўна Пазняк сказаў, што вырашальны момант для Беларусі можа быць у любы час. Мы павінны быць гатовыя, што гэта можа настаць у кожную хвіліну. У нас няма часу на раскачку. Калі б я сказаў, што заўтра ці паслязаўтра, мае б словы паднялі на смех.

«НН»: Гэта не першая спроба стварэння ценевага ўрада. Чаму лічыце, што ўдасца ў вас?

АР: Бо ў нас ёсць Барадач. Ёсць іншыя такія ж людзі, якія гатовыя на ўсё, каб атрымалася. Калісьці ж павінна атрымацца! У нас ёсць упэўненасць, падтрымка. Да нас звоняць людзі. Мы умеем чытаць, аналізаваць памылкі.

***

Ануфры Рамановіч нарадзіўся ў 1943 пад Гроднам. Падчас тэрміновай службы ў войску яго «знайшоў КДБ», дзе ён і адпрацаваў аж да развалу СССР. У 1991 звольніўся па ўласным жаданні. З 1992 заняўся бізнэсам. З 1996 дапамагаў беларускай апазіцыі — і фінансава, і арганізацыйна. Працаваў у штабах Сямёна Домаша (2001) і Аляксандра Мілінкевіча (2006). Пасля выбараў 2006 эміграваў у Польшчу, дзе знаходзіцца да сёння. Спроба афіцыйнага Мінска дамагчыся экстрадыцыі Ануфрыя Рамановіча поспеху не мела. Разам з тым, Рамановіч не атрымаў і афіцыйнага статуса ўцекача ў Польшчы.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=73964

Добавлено: [time]Mon Jun  4 23:03:33 2012[/time]


Севярынец: Урад за мяжой толькі пры ўмове, што яго ўзначаліць Пазняк
Каментар сустаршыні БХД, палітвязня.
Зміцер Панкавец | 14:44, 17 мая 2012
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, палітвязень Павел Севярынец пракаментаваў ініцыятыву палкоўніка Уладзіміра Барадача аб стварэнні беларускага апазіцыйнага ўрада ў выгнанні.

«Урад у выгнанні (ці за мяжой) магчымы толькі пры выкананні двух пунктаў. 1. Ён павінен паўстаць пры блаславенні Рады БНР. 2. Урад павінен узначаліць Зянон Пазняк. Лепшай кандыдатуры для гэтага я не бачу.
Пазняк — гэта правадыр, асабліва ў тыя моманты, калі стаіць пытанні аб жыцці і смерці нацыі і дзяржавы. Ён моцны лідар, хрысціянін.

Калі Рада БНР не дасць блаславення, то я б не падтрымліваў такі ўрад».

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=73634

Добавлено: [time]Tue Jun  5 00:20:05 2012[/time]
Шокирован

Глядя на такие снимки нельзя не сказать "На Беларусі Бог жыве". © Уладзімір Караткевіч

“Пінск над Пінай” © Зенон Позняк.
« Последнее редактирование: 05 Июнь 2012, 01:28:59 от Head » Записан
Страниц  : 1 2 4 5 ... 20 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,116 секунд. Запросов: 19.