Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
25 Апрель 2026, 18:11:30
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Вильнюс белорусский! Или о том, что произошло  (Прочитано 25977 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
televital
Почетный гродненец
*****

Репутация: +69/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1284


Я люблю этот Форум!

Просмотр профиля
« Ответ #0 : 29 Сентябрь 2005, 03:32:34 »

Мікола Ермаловіч  

Па слядах аднаго міфа :  

»Полацкая каланізацыя, якая ішла галоўным чынам па р.Віліі ўглыб балцкіх земляў, спрыяла далейшаму росту Крывога Горада - Вільні, што ўздымала значэнне віленскіх князёў. Новагародак мог быць цэнтрам Вялікага Княства Літоўскага да таго часу, пакуль яно не выходзіла за межы Нёманскага басейна. З пашырэннем дзяржавы ўсё больш акрэслівалася яго невыгоднае размяшчэнне - ізаляванасць ад іншых земляў, асабліва тых, што ляжалі ў Дзвінскім басейне.  

У гэтым дачыненні становішча Вільні было лепшае. Размешчаная на скрыжаванні важных гандлёвых шляхоў, у тым ліку і на Віліі, якая злучала яе з Полацкай зямлёй, яна ўсё больш набывала цэнтральнае значэнне ў дзяржаве....

Праўда, побач з крывіцкім там жыло і карэннае насельніцтва, стаяла свяцілішча паганскага бога Пяркунаса, аднак усё гэта ўжо не было вырашальным фактарам. Тут, як і паўсюдна на балцкай тэрыторыі, куды пранікала крывіцка-дрыгавіцкая каланізацыя, працягваўся інтэнсіўны працэс асіміляцыі. Наколькі ён быў моцны, сведчыць і тое, што ў летапісе, дзе апавядаецца пра заснаванне Гедзімінам Вільні (як мог летувіс даць ёй славянскі назоў?), Вілія ўжо не называецца па-летувіску Нярысам.

А.Качубінскі памыляўся, калі меркаваў, што беларуская мова пашырылася на захад ад Вільні толькі ў апошнія дзесяцігоддзі ХІХ ст.[211], бо ўжо ў кнізе, выдадзенай у 1861 г., гаворыцца, што ў прасторы паміж Вільняй і Трокамі просты народ, г.зн. карэннае насельніцтва, гаворыць па-беларуску[212]. Але А.Качубінскі зусім слушна заўважаў, што Віленская губерня... уваходзіць у тэрыторыю беларускага племя і сама Вільня ўжо за рубяжом літоўскім[213]. Такі вынік быў перадвызначаны яшчэ ў ХІ-ХІІІ стст. заснаваннем Вільні ды іншых крывіцкіх калоній у Нальшчанах і Аўкштоце.  

Такім чынам, перанясенне сталіцы Вялікага Княства Літоўскага з Новагародка ў Крывы Горад - Вільню - было вынікам крывіцка-дрыгавіцкай каланізацыі ўглыб балцкіх земляў. Яно сведчыла таксама, што на першае месца ў гэтай дзяржаве выходзіла Полаччына. А гэта выклікала змену новагародскай дынастыі на полацкую. У святле пададзеных фактаў нельга пагадзіцца з сцверджаннем пра «паступовае пранікненне»[214] і «наступленне Літвы на Русь»[215]. Фактычна пад націскам славянскай каланізацыі адбываўся адваротны працэс. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага не толькі не спыніла, а, наадварот, яшчэ больш паскорыла асіміляцыю балцкага насельніцтва. Ф.Д.Гурэвіч лічыць, што прасоўванне межаў беларускай мовы ў зону пашырэння балцкіх археалагічных помнікаў, відаць, адносіцца да ХІV ст.[216], г.зн. да таго часу, калі ўжо ўтварылася Вялікае Княства Літоўскае. І ў гэтым нічога дзіўнага няма, бо ў новаўтворанай дзяржаве беларуская культура была панавальнай, а беларуская мова - дзяржаўнай. Таму нельга пагадзіцца з думкаю, нібыта Беларусь у Вялікім Княстве Літоўскім была падначаленай[217] і займала ў ім нераўнапраўнае становішча[218]. У такім выпадку становіцца незразумелым, чаму падначаленая, эксплуатаваная і нераўнапраўная краіна ўвесь час пашырала сваю тэрыторыю, а панавальная, якой лічыцца Летува, траціла сваю тэрыторыю і насельніцтва. Усё гэта гаворыць за тое, што беларускі народ у Вялікім Княстве Літоўскім прадаўжаў тварыць сваю гісторыю, развіваў сваю культуру, а не рабіў толькі ўклад у чужую гісторыю[219].  

Тое, што ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага паспрыяла славянскай каланізацыі балцкіх земляў і асіміляцыі іх насельніцтва, што панавальнай культурай у ім стала беларуская і дзяржаўнай мовай беларуская, характарызуе гэтую дзяржаву як славянскую. Такім чынам, не так званыя «літоўскія набегі на заходнерускія землі», а славянская каланізацыя балцкіх земляў была вызначальным фактарам ва ўтварэнні Вялікага Княства Літоўскага».  


Мікола Ермаловіч  

Па слядах аднаго міфа  
http://txt.knihi.com/jermalovic/mif.html#4


Больш грунтоўна и навукова пра ўтварэньне ВКЛ можна пачытаць у кнізе Алеся Краўцэвіча "Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага".
Записан
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2026, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,08 секунд. Запросов: 18.