Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
19 Июль 2025, 12:36:57
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Гродно и БНР  (Прочитано 11970 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #0 : 04 Апрель 2012, 22:43:57 »

Пакуль літоўскую дэлегацыю трымалі ў Варшаве, палякі 19 красавіка занялі Вільню. 24 красавіка ў Гродна вяртаецца К.Езавітаў, які катыгарычна выступіў супраць пагаднення і загадал тэрмінова эвакуаваць беларускія часткі з Гродна. Больш таго, ён паспеў дамовіцца з нямецкімі ўладамі наконт транспарта для палка . Аднак ўжо 25 красавіка ў Гродна прыбыў галоўны ўпаўнаважаны літоўскага ўрада А.Жылінскі. Ён спраўдзіў змест дамовы, па тэлефоне звязаўся з ваенным міністрам, пасля чаго адаслаў у Коўна на імя старшыны літоўскай Рады Міністраў копію ўмовы. Увечары таго ж дня А.Жылінскі склікаў нараду з прадстаўнікоў Гродзенскай управы. На ёй прысутнічалі: пратаерэй І.Карчынскі і доктар К.Бялецкі, якія яшчэ 4 красавіка былі абраны сябрамі літоўскай Тарыбы, У.Боеў, Е.Курлаў  ды інш.. Адразу пасля нарады літоўскі ўпаўнаважаны ізноў размаўляе па тэлефону з ваенным міністрам. Той, аднак падцвердзіў, што беларускі полк і камендатура застаюцца ў Гродна, а беларускі эскадрон павінен быў перайсці ў Друзгенікі і заняць мост на Нёмане насупраць с. Мізюры.
         26 красавіка 1919 года ад літоўскага ваеннага міністра была атрымана наступная тэлефанаграмма за № 288: «Камандзіру беларускага палка. 1. Полк са ўсёй маёмасцью застаёцца ў Гродна. 2. Калі ў крытычным часе немагчыма будзе тэлефанічна паразумецца з Коўняй, дык камандзір палка паступае паводле свайго разумення. 3. Калі палякі не справакуюць, ваеннай акцыі не пачынаць. 4. Пры ўступленні палякаў трымацца асцярожна. Прыняць сродкі абароны. 5. Камендатура і полк дзейнічаюць у кантакце. 6. Камендант застаецца на месцы і як да гэтай пары працуе далей. Ваенны міністар Мэркіс.» К.Езавітаў прачытаў гэты загад у прысутнасці ўсіх афіцэраў палка, камендатуры і чыноўнікаў, пасля чага, перадаўшы камандыванне палка палк. Антонаву ад’ехаў у Коўна. ( Гісторык А.Латышонак выказвае думку, што на самой справе беларускі полк застаўся ў Гродна згодна волі ўрада БНР. ) У гэты ж дзень А.Жылінскі ў прысутнасці І.Карчынскага і К.Бялецкага ад імя літоўскага ўрада ўручыў польскаму ўпаўнаважанаму палкоўніку Нямірскаму пратэст на «самаўпраўную акупацыю часткі літоўскай тэрыторыі» польскімі войскамі адказнасць за вынік якой «ускладаецца на польскі ўрад» .
            У ноч з 26 на 27 красавіка штурмавы атрад Польскай арганізацыі вайсковай раззброіў эскадрон беларускіх гусараў. Салдат эскадрона пад вартай палякі адвялі вакольным шляхам у маёнтак Станіславова, дзе забарыкадавалісь у палацы, выставіўшы перад брамай захоплены у беларусаў кулямёт. Ужо ранкам 27 красавіка 1919 года камандуючы Польскай арганізацыі вайсковай Баякоўскі выдаў загад заняць усе галоўныя аб’екты ў горадзе. Не ўсюды гэта атрымалась. Некаторыя групы, складаючыяся з вучняў мясцовай гімназіі, самі былі раззброены праз немцаў. 28 красавіка ў Гародню вайшлі польскія рэгулярныя часткі.  29 красавіка 1919 года ў 17.00 1-ы гГродзенскі беларускі полк перайшоў у падначаленне польскага камандывання Гродзенскай крэпасці .
Пасля ўступлення палякаў  у горад польскі камендант гродзенскай крэпасці генерал Фалевіч прыязджае ў беларускі полк, каб асабіста пазнаёміцца з ім. Ён аглядзеў чатыры страявыя роты, кулямётную каманду і адну літоўскую роту, якая толькі што прыбыла з Коўна. Генерал Фалевіч размаўляў з афіцэрамі па расейску, цікавіўся нацыянальным і рэлігійным складам палка. У канцы агляда ён выказаў асабістае задавальненне, што полк нічым не горшы за польскія часткі, прасіўшы перадаць гэткую заяву літоўскаму галоўнакамандуючыму. 
Беларускі полк разам з польскімі часкамі прымаў удзел у парадзе 3 мая на цэнтральнай плошчы Гродна, а 5 мая быў звольнены раззброены напярэдадні палякамі конны эскадрон, які адразу перайшоў да літоўцаў у Друзгенікі.  Польскі бок мог быць задаволены. У сваім лісце да Л.Васілеўскага ад 4 мая 1919 года Ю.Пілсудскі пісаў: «Пры усялякай магчымасці ў прыватных размовах ці праз газэты падкрэслівай той факт, што беларускі полк у Гродна здаўся ў палон... Цікава, што тыя ж немцы перад сваім адыходам з горада папярэджвалі польскіх прадстаўнікоў аб магчымам супраціўленне з боку беларусаў, тым самым падштурховываючы палякаў патрабаваць каб яны, немцы, забралі гэты беларускі полк з сабою. Калі ж гэта ў іх не атрымалася і полк вырашыў застацца ў Гродна, з Коўна пасылалісь тэлеграфныя распараджэння арыштаваць некаторых з афіцэраў палка. Аднак, тэлефонныя размовы былі праз нас падслуханы, а ўсялякія спробы ў гэтым напрамку - прысечаны. У выніку, зараз я настолькі паную над становішчам у палку, што магу ў кожную хвіліну, не пралівая крыві, прымусіць яго да дабравольнага роспуску. Не раблю гэтага адзіна толькі таму, што прыязныя адносіны з гэтым палком аслабляюць значэнне і ўплыў Тарыбы...»
Лёс 1-га гродзенскага беларускага палку і, ў нейкай ступені, ўсяго беларускага руха ў Гродна, вырышыўся ў канцы траўня - пачатку чэрвеня 1919 года. Роўна праз месяц пасля прыходу палякаў беларускі полк зменьшыўся амаль на палову і налічваў усяго 37 афіцэраў і каля 200 салдатаў.  «На прапанову беларусаў, - сказаў Ю.Пілсудскі ў размове з М.Кассакоўскім 29 траўня 1919 года, - расфарміраваць беларускі полк, з тым, каб ачысціць яго ад рускіх і яўрэяў можна пагадзіцца, аднак жа ці маюць гэтыя паны дастатковы аўтарытэт, каб прымусіць полк выконваць іх загады? Лепш зробім мы гэта самі, а яны няхай сочаць за грамадскім настроем. Беларускі полк адыграў сваю важную ролю... Зараз полк больш нам не патрэбен, а так, як з прычыны значнага наплыву яўрэяў і русскіх ён згубіў свой нацыянальны характар, выснова можа быць толькі адна - полк трэба зараз-жа распусціць.» 
           Пачалось з таго, што камендант крэпасці звярнуўся да камандавання беларускага палка з патрабаваннем выдаць польскім часткам дзве палявыя кухні, рыдлёўкі і тылефоны. Палкоўнік Антонаў адказаў катыгарычнай адмовай. Нягледзячы на гэта, палякі ўсяроўна ўзгаданыя рэчы забралі. 30 мая 1919 года генерал Фалевіч перадаў палку загад камандуючыга Літоўска-Беларускага фронта генерала С.Шэптыцкага накіравацца ў Слонім і далучыцца да рэрервнай групы генерала С.Макжэцкага. Аднак, палкоўнік Антонаў, спаслаўшысь на распараджэнне начальніка літоўскага галоўнага штаба генерала Жукоўскага, адмовіўся выконваць загад. На гэта 31 мая ў размове з Антонавым камендант крэпасці папярэдзіў, што полк будзе раззброены. 1 чэрвеня каля 18.00 гадзін польская рота пад камандываннем палкоўніка Фрэя была выстраена насупраць будынка штабу беларускага палка. Падпалкоўнік Гайдукевіч, часова выконваючы абавязкі камандзіра палка замест захварэўшага палкоўніка Антонава ( А.Успенскі піша аб тым, што Антонаў быў арыштованы ), атрымаў загад зняць ахову вайсковай касы, а зброю злажыць ля касавай скрынкі, каля якой быў выстаўлен польскі пост. Афіцэры беларускага палку мелі здаць зброю каменданту крэпасці пад распіску. Адначасова са штабам палку ў казармах былі разброены салдаты, а ў начы жандармерыяй праведзен вобыск у кватэрах афіцэраў. Тады ж з будынку беларускай камндатуры апынулісь знятымі беларускія і літоўскія штандары і шыльда з пагоняй. Пры гэтым полк, як вайсковая адзінка, пакуль што заховываўся.
           2 чэрвеня ў Гродна прыяджае Ю.Пілсудскі. Перад ім стаяла заданне пазбыцца ад беларускага палка, як ад непатрэбнага больш твора палітыкі Тарыбы, і пры гэтым не страціць даверу з боку беларускіх дзеячоў. Праз ад’ютанта Ю.Пілсудскага майора Касыжыцкага Гайдукевіч сустракаецца з польскім галоўнакамандуючым на старым замку. Аднак Ю.Пілсудскі склаў усю віну за разбраенне палка на саміх беларусаў, якія адмовілісь выконваць загад генерала С.Шэптыцкага .


Добавлено: 04 Апрель 2012, 22:44:15
Тым не меньш, на канчатковую ліквідацыю палка прыйшлося чакаць больш за тыдзень . Нарэшце, 11 чэрвеня 1919 года палякі выстраілі беларускі полк каля казарм і зрабілі пераклічку паводле іменных спісаў. Пасля гэтага жаўнеры-каталікі былі выдзелены асобна і адведзны ў польскія казармы, а ўсе астатнія атрымалі пасведчанне аб дэмабілізацыі. Афіцэры палка часова заставалісь у рэзерве крэпасці з забаронай выязджаць з Гродна .
15 чэрвеня 1919 года аб ліквідацыі 1-га беларускага палка абвясціў і літоўскі штаб . За час свайго існавання полк “каштаваў” бюджэту Літвы каля 1,2 міліёна марак . Акрамя гэтага, справа аб разаружэнне палка разглядалася на Парыжскай канферэнцыі, дзе было прынята рашэнне паўплываць на Польшчу з тым, каб яна вярнула Літве частку з канфіскаванай маёмасці .
   Аднак гісторыя палка на гэтым не скончылася. Ужо 27 чэрвеня у Гродна на сходзе былых членаў палка было створана Таварыства беларускіх вайскоўцаў з мэтай «культурна-адукацыйнай і матэрыяльнай самадапамогі» для беларускіх жаўнераў. Таварыства, у якасці асобнай гродзенскай секцыі Беларускай вайсковай арганізацыі, праіснавала ў Гродна прыкладна да восені 1919 года .
Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,163 секунд. Запросов: 20.