Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
19 Июль 2025, 12:28:13
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Гродно и БНР  (Прочитано 11962 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #0 : 04 Апрель 2012, 22:41:50 »

канд. гіст. наук Пашкевіч А..
канд. гіст. наук Чарнякевіч А..

Кароткая гісторыя
1-га Гродзенскага беларускага палку

Адным з вынікаў Першай Сусветнай вайны стаў гвалтоўны уздым нацыянальных рухаў на абшарах былой Расійскай імперыі. Гэты працэс не мог абмінуць і войска. Асаблівую вастрыню ён набывае разам з пракламаваннем дзяржаўнай незалежнасці былых заходніх акраін і спробай стварэння там нацыянальных вайсковых частак, як гарантыі яе рэалізацыі.
Гісторыя беларускіх васковых фармаванняў гэтага перыяда, аднак, звязаны не толькі і не столькі з уласна паўстаннем БНР, колькі з суседнімі дзяржавамі – Літвою і Польшчай. Пры гэтым, безумоўна важнае, хаця і вельмі кароткае па часе, месца ў ёй займае гэтак званы Першы Гродзенскі беларускі полк, які быў сфарміраваны і дзейнічаў у 1918-1919 гадах, як частка літоўскага рэгулярнага войска.
На сёняшні дзень склалася ўжо давалі абшырная гістарыяграфія па дадзенаму пытанню. Аднымі з першых па зразумелых палітычных прычынах да падзеяў звязанных з паўстаннем і ліквідацыяй палка звярнуліся ўласна беларускія дзеячы – К.Езавітаў, Я.Варонка, Я.Антонаў, М.Засецкі . Аднак, гэтыя працы насілі з большага прапагандыскі характар, а таму мілітарнае значэнне беларускага полка там значна перабольшвалася. З’явіліся ўспаміны і іншых удзельнікаў тых падзей, уласна афіцэраў палка – А.Успенкага, Гайдукевіча, пераважна здалёк стаячых ад беларускага руха, што так сама накладвала свой адбітак на прадстаўленыя там ацэнкі  ( выключэнне ў гэтым сэнсе ўяўляць успаміны А.Ружанцава і Т.Данілюка, прадстаўляючыя менавіта “нацыянальны” погляд на гісторыю беларускіх вайсковых фармаванняў у Літве ) .
Пачынаючы з 1940-х гадоў вызначаная тэма трывала прапісалася на старонках абагульняючых прац па гісторыі беларускага руха . Перш за ўсё сваёй патрыятычнай накіраванасцью яна зацікавіла беларускіх эміграцыйных даследчыкаў – В.Пануцевіча, В.Сянкевіча, Ю.Весялкоўскага . У савецкай гістарыяграфіі адным з першых да праблематыкі беларуска-літоўскага супрацоўніцтва на вайсковай глебе звярнуўся літоўскі гісторык Ч.Лаўрінавічіўс . Ужо ў 1990-я гады гэтай праблематыкай займалася ўжо больш шырокае кола літоўскіх гісторыкаў, сярод якіх найбольш значнымі падаюцца працы В.Лесціўса і Е.Гімжаўскаса . Не меньшым был даробак і польскіх гісторыкаў, з якіх асобна варта адзначыць А.Дзяругу, П.Ласоўскага і З.Карпуса . Адным з апошніх гісторыю беларуска-літоўскага супрацоўніцтва разглядзеў у сваёй працы малады даследчык з Торуня Т.Блашчык . Але сапраўдны «прарыў» у даследванне гісторыі беларускага палка адбыўся разам з выхадам кнігі беларускага гісторыка ў Польшчы А.Латышонка, прысвечанай уласна беларускім вайсковым фармаванням .
Сярод публікацыяў па выбранай праблеме яўна нехапае прац сучасных даследчыкаў з Беларусі, а тыя што існуюць, дзеляцца на дзьве выразныя плыні: прысвечаныя агульнай гісторыі беларуска-літоўскіх узаемадачынення і канкрэтна Міністэрству беларускіх спраў , і асобна гісторыі беларускага нацыянальнага руха ў Гродна . Самаму гродзенскаму беларускаму полку пакуль давялося абмяжавацца толькі невялічкім артыкулам у “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” .
Перадгісторыя ўтварэння беларускага палка сягае лістапада 1918 года, калі на грэбне рэвалюцыйных падзей у Берліне Савецкая Расія аб’явіла ўсе ранейшыя пагадненні з Германіяй ануляванымі, пасля чаго Чырвоная Армія пачала свой паход па захад. Заняцце Мінска бальшавікамі становіцца справай некалькіх тыдняў. У гэтых абставінах Рада БНР у пошуках падтрымкі накіроўвае дэлегацыю ў Вільню для перамоў з літоўскім урадам ( афіцыйна ініцыятарам перамоваў з літоўцамі выступіла Віленская Беларуская Рада ) . У выніку пагаднення 1 снежня 1918 года Язэп Варонка быў прызначаны міністрам беларускіх спраў пры літоўскім урадзе . Тады ж ствараецца беларуская секцыя літоўскага Міністэрства краёвай абароны і пачынаецца арганізацыя беларускіх частак у складзе літоўскага войска: першапачаткова гаворка шла пра стварэнне асобнай беларускай брыгады, якая б складалася з двух пяхотных палкоў, артылерыйскага дывізіёна,  кавалерыйскага палка  і адной інжынернай роты - ўсяго каля 8-10 тысяч салдат. Беларускія часткі прэдугледжвалася размясціць у Гродна, Беластоку, Лідзе і Ваўкавыску.
Свой пачатак 1-ы Гродзенскі беларускі полк бярэ з сярэдзіны снежня 1918 года. Яшчэ каля 15 снежня ў Гродна ў гасцініцы «Метраполь» было адчынена бюро па рэгістрацыі добраахвотнікаў у беларускія часткі, якія на той момант арганізоўваліся ў Вільні . А ўжо 22 снежня 1918 года, пасля таго, як на нарадзе Рады дзяржаўнай абароны Літвы было вырышана аставіць Вільню набліжаючымся аддзелам Чырвонай арміі без бою, фарміраванне адзінага пакуль беларускага палка наогул пераносіцца ў Гродна . Замест захварэўшага палкоўніка М. Лаўрэнцьява, які да гэтага займаўся справаю арганізацыі беларускіх частак, часовае камандыванне палком узяў на сябе палкоўнік А. Успенскі. Атрымаўшы інструкцыі, грошы, з невялічкім колам афіцэраў ён гэтага ж дня выехаў на новае месца. На гэты момант “полк” налічваў 22 афіцэры і 28 салдат  .
Тут варта ўзгадаць некалькі слоў аб тым, што з сябе ўяўляў на той момант сам Гродна. Яшчэ ў 1916 - 1917 гадах немцы дабудавалі расейскую лінію фартоў на ўсходнім беразе Нёмана, атрымаўшы каля 65 км агульная лініі ўмацаванняў, у выніку чаго горад апынуўся ў самым цэнтры крэпасці . З усталяваннем нямецкай акупацыі актыўную дзейнасць пачынаюць польскія арганізацыі . Але сапраўднай большасцю ў горадзе па-ранейшаму заставаліся яўрэі.  Згодна пераспісу з чэрвеня 1916 года Гродна налічваў 465 беларусаў, 570 рускіх, 7560 палякаў і ажно 15537 яўрэяў . У канцы лістапада 1918 года ў Гродна ствараецца Часовы камімэт, які дабіўся перадачы ад нямецкага камандывання пад сваё кіравання ўсей гарадской гаспадаркі. Паралельна ў горадзе праходзяць выбары Праўлення яўрэйскай рэлігійнай абшчыны, якая з вузка рэлігійнай установы ператвараецца па сутнасці ў асобны орган яўрэйскага самакіравання. Акрамя гэтага, у Гродна аб‘яднаноўваюцца мясцовыя рэвалюцыйныя сілы: 26 студзеня 1919 года ў памяшканні гарадскога тэатра адбылося першае паседжанне Гродзенскага гарадскога Савета рабочых дэпутатаў, які абвясціў барацьбу за ўстанаўленне дыктатуры пралетарыята. Амаль адначасова з гэтым у Гродна з’яўляецца прадстаўнік польскага Ураду, а Польская Галоўная Рада Гродзенскай Зямлі звяртаецца да ўладаў у Варшаве з просьбаю аб далучэнні Гродзеншчыны да Рэчы Паспалітай . Адзіным, што пакуль стрымлівала савецкі і польскі бок ад актыўных крокаў гэта быў нямецкі гарнізон у Гродзенскай крэпасці, які меўся прыкрываць адыход 10-й нямецкай арміі ва Усходнюю Прусію.
Беларускі даробак на гродзенскай глебе ў параўнанні з іншымі нацыянальнасцямі выглядаў даволі сціпла. Восенню 1918 года ў Гродна пачынае дзейнічаць першая легальная беларуская арганізацыя - Сувязь культурна-нацыянальнага адраджэння Беларусі, у худкім часе змяніўшая назву на Гродзенскі беларускі нацянальны камітэт. Побач з ёй паўстае Гродзенская беларуская губернская ўправа, якая аб’яднала галоўным чынам былых чыноўнікаў мясцовых расейскіх устаноў, што паспелі вярнуцца з эвакуацыі. Праўда, на пачатак 1919 года ў Гродна пераносіць сваю працу ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі, на чале з прэм’ер-міністрам Антонам Луцкевічам, аднак ягоныя ўплывы выглядалі больш чым мізэрна.
У гэтых абставінах 1 студзеня 1919 года выйшаў першы загад па беларускаму палку ужо на новым месцы. Памочнікам камандзіра палка быў прызначаны палкоўнік С.Волкаў, начальнікамі батальёнаў - В.Краснапёраў і А.Кузьмін-Караваеў, кіраўнікамі рот - С.Дзерэвяга, Д.Аріоп і М.Яніцкіс. Ужо пазней загадам камандзіра палка была зацверджана  камісія па кадрам у складзе С.Волкаў, В.Краснапёраў і І.Дзехцяраў, а 10 студзеня М.Дзямідаў быў прызначаны начальнікам штаба палка ( з 31 студзеня - кіраўнік Гродзенскай вайсковай акругі ), а 16 студзеня К.Бялецкі быў прыняты на пасаду палкавога лекара. 15 студзеня ў якасці прадстаўніка палку ў Коўна ад’ехаў В.Казлоў. Адначасова дэлегатам Міністэрства краёвай абароны пры беларускіх частках і сувязным з немецкім камандываннем быў прызначаны Б.Гедрайціс .
3 студзеня ( па другіх звестках - 2 студзеня ) у Гродна прыехаў Язэп Варонка і афіцыйна пачало сваю дзейнасць Міністэрства беларускіх спраў , а ўжо 4 студзеня ў горадзе з’явіўся генерал К.Кандратовіч, які заявіў, што нямецкае камандаванне дало згоду на ўтварэнне ў Гродна літоўска-беларускай арміі. Аднак, нават кіраўнік урада БНР А.Луцкевіч успрыняў гэткую навіну са скептыцызмам: «Калі гэта і праўда, дык, бадай, справа спознена: тэрыторыі для арганізацыі мала, часу яшчэ меньш таго» .


Добавлено: 04 Апрель 2012, 21:42:44
Тым ня меньш, ужо праз тыдзень у Гродна з’явілась абвестка аб арганізацыі літоўскага войска. У ёй між іншым адзначалася: «Краёвая абарона літоўскай дзяржавы падлягае ўраду Літвы і загадам Міністэрства краёвай абароны. Уся краёвая абарона арганізуецца на прынцыпе ваеннай дысцыпліны..: Кожны самаахвотнік, уступаючы ў краёвую абарону, дае забавязанне на пісьме, што ён будзе бараніць Літоўскае гаспадарства, будзе заховываць гасударственнае права Літвы і спаўняць загады свайго ўрада...».  Адначасова, праўда, не вельмі спадзяючыся на тое, што Гродна здолее надоўга заставацца пад нямецкім кантролям, кіраўніцтва палку зварочваецца да літоўскага Міністэрства абароны края з прапановай перанесці фарміраванне беларускіх частак у Сувалкі. «Рабіць гэта трэба зараз жа, - сцвярджаў у сваім рапарце ад 15 студзеня 1919 года палкоўнік М. Лаўрэнцьеў, - так як падзеі разгортваюцца вельмі худка» .
Першапачаткова для разбудовы палка не было ні сродкаў, ні адзення, ні памяшканняў. Першыя дні штаб палку знаходзіўся ў гатэлі, а большая частка салдат жылі па кватэрах . Б.Гедрайціс, які прыбыў у Гродна 16 студзеня 1919 года, пісаў: «Пакуль што ніякога палку няма, толькі невялікая кола афіцэраў лічбай каля 21 чалавек і ўсё. А нейкам беларускам палку і мовы ня можа быць, па складу афіцэраў полк цалкам рускі, беларускай ідэі няма і блізка... Фарміруецца ён толькі з-за барацьбы з бальшавікамі, а пра нацыянальную справу не варта нават гаварыць». Да таго ж міністар беларускіх спраў Я.Варонка рабіў усе намагання, каб непасрэдна пераняць кантроль над палком з рук Міністэрства краёвай абароны, для чаго 21 студзеня ён стварыў пры сваёй канцылярыі Вайсковы сакратарыят .
Фактычна арганізацыя беларускіх частак у Гродна пачынецца з сярэдзіны студзеня 1919 года, калі ад літоўскага Міністэрства краёвай абароны было атрымана больш за 300 тысяч марак Акрамя таго, нямецкія ўлады фармальна выдалі дазвол на фармаванне беларускага палку ў Гродна толькі 26 студзеня, пасля чаго Я.Варонка 29 студзеня абвясціў мабілізацыю афіцэраў па Гродзеншчыне . Каб запабегчы далейшым спробам прыняць кантроль над 1-м беларускім палком праз Міністэрства беларускіх спраў  31 студзеня  міністар краёвай абароны абвясціў аб стварэнні ў Гродна гарадской камендатуры, кіраўніком якой быў прызначаны М.Дземідаў . Загадам ад 1 лютага быў абвешчаны набор ахвотнікаў у 1-й беларускі полк беларуска-літоўскай арміі па Гродзенскай вайсковай акрузе. Спецыяльныя вербовачныя афіцэры былі накіраваны у Ваўкавыск, Беласток, Слонім, Радунь, Ліду, Сакулку, Пружаны, Кобрын, Брэст, Васілішкі, Шчучын, Друскенікі ды іншыя мясціны. У выніку полк пачынае маланкава разбудовывацца. Ужо 2 лютага ў ягоны склад было залічана 11 дабраахвотнікаў, 5 лютага - 11, 6 лютага - 12, 7 лютага - 24, 12 лютага - 35, 15 лютага - 13, 19 лютага - 52 і г.д.. 
Аднак, вярбоўка дабраахвотнікаў у беларускі полк сустракала супрацьдзянне з польскага боку. 2 лютага 1919 года польскія часткі займаюць Індуру, 10 лютага - Брэст, 13 лютага - Масты, 15 лютага - Супрасль і Рось, 19 лютага - Беласток . Ужо 21 студзеня 1919 года пад ціскам з боку камісара польскага ўрада ў Беластоку М.Дзямідаў, які як раз вёў вярбоўку салдат, вымушан быў пакінуць горад. 21 лютага ў мястэчку Паўднёвы-Астроў палякамі быў арыштаваны харунжы А.Гораш, а праз дзень ў Індуры - афіцэры Ю.Касцянчук і А.Кандрасюк . Акрамя таго, палякі арыштавалі ў раёне Скідзеля штабс-капітана І.Хомчыка і прапаршчыка Бедася.  У выніку, ужо ў сакавіку - красавіку полк павялічыўся ў асноўным за кошт мясцовага насельніцтва, у тым ліку - гродзенскіх яўрэяў .
Згодна М.Дзямідаву беларускія часткі ў горадзе на пачатак красавіка налічвалі 1057 чалавек, з іх - 70 афіцэраў . Паводле польскага камісара С.Іваноўскага беларускі полк ў Гродна выглядаў значна меньш паважна. Ён складаўся з 456 чалавек і меў усяго 2 кулямёта ( праўда, у іншым месцы той жа С.Іваноўскі сцвярджаў, што здолеў перацягнуць на польскі бок адзін з беларускіх батальёнаў агульнай колькасцью да… 500 чалавек ). Гісторык А.Латышонак піша аб 800 жаўнерах, з якіх  350 уваходзілі ў спецыяльны батальён пры камендатуры . А згодна успамінам палкоўніка А.Успенскага ў сакавіку 1919 года полк меў толькі 150 стрэльбаў, 20 рэвальвераў і 3 кулямёты  ( для параўнання: баявы атрад гродзенскіх камуністаў налічаў каля 50 чалавек і меў 100 вінтовак і 200 рэвальвераў; польская вайсковая арганізацыя, у сваю чаргу, складалась з некалькі груп і мела ў горадзе толькі чатыры тайных склада са зброей ) .
Цікавым пытаннем з’яўляецца нацыянальны склад гродзенскага беларускага палка. Зноў жа згодна С.Іваноўскаму афіцэры палку амаль усе былі рускімі, за выключэннем аднаго паляка. Сярод салдат сустракаліся самыя розныя людзі, ў тым ліку і сяляне з наваколля Гродна, Аўгустова і Сувалак ( у свой час старшыня Гродзенскай управы Я.Курлаў зрабіў і перадаў палкоўніку А.Успенскаму спецыяльную мапу на якой адзначыў вёскі дзе жылі «свядомыя» беларусы і літоўцы, аднак у асноўным гэта былі жаўнеры былой царскай арміі, якія не мелі куды вяртацца). У склад палку ўваходзілі так сама палякі з Ковеншчыны, якія стваралі так званую «польскамоўную роту». Літоўскія ўлады размясцілі спачатку роту на форце Коўна - Гадлева, аднак адчуўшы цяжкасці ў паразуменні з палякамі, адаслалі іх да Гродна . Акрамя таго, па розным прычынам, значную частку сярод жаўнераў палка складалі. Згодна некаторым дадзенным у красавіку 1919 года іх колькасць сягала каля 200 чалавекі ўсе яны былі добра ўзброены .
Значна горш выглядала сітуацыя з уласна беларускасцью паўсталага фармавання. Згодна Я.Чарапуку «адміністрацыя беларускага палка ўся вельмі дрэнна вядзе сябе. Калі Курбскі паступіў там служыць і пачаў праводзіць там праўдзівыя беларускія думкі, дык яго стуль выкінулі... Паны афіцэры з-пад Волгі... служаць, каб толкі браць грошы і нічога не рабіць... Палякі вельмі смяюцца з яго, выкарыстоўваюць яго для агітацыі на вёсцы паміж сялян, выстаўляючы беларускую справу ў вывесцы расейскай, бо папраўдзе там сядзяць расейцы: усюды па расейску паюць песні расейскія і чорная сотня робіць з паўком сваё дзела...» .
Беларускія часткі ў Гродна першапачаткова размясціліся ў казармах па вуліцы Палацкай, у крывой афіцыне і казармах на Александраўскім плацу. Батальён гродзенскай камендатуры у складзе групы грэнадзёраў пад камандываннем паручыка Бандарука і эскадрон гусараў на чале з ротмістрам М.Глінскім распалажыліся ў былым архіерэйскім палацы. Яшчэ адзін батальён знаходзіўся на Жандармскім завулку. Ужо пазней большая частка палка была пераведзена ў гэтак званыя “Сапёрныя казармы”. Страявые заняткі палку адбываліся на плошчы Аляксандра Неўскага . Прадукты, абмундыраванне, зброю беларускі полк закупаў праз нямецкага каменданта горада. Грошы на ўтрыманне палка паходзілі ад літоўскага ўрада, а так сама з налогаў, атрыманых ад мясцовага насельніцтва .
Тым часасм 1 лютага адбываецца рэарганізацыя камандывання палка. Начальнікам штаба быў прызначаны палкоўнік Шчэрба-Рэвіч; кіраўніком падафіцэрскай школы – палкоўнік А.Успенскі, інтэндантуры - палкоўнік Юшкевіч; камандуючымі батальёнаў: Е.Гайдукевіч, Е.Янсан, В.Талкоўскі і Т.Жіваткевіч. Вайсковым камендантам Гродна становіцца капітан М.Дзямідаў .
25 лютага Я. Варонка звярнуўся да Міністра краёвай абароны Літвы з планам чарговай рэарганізацыі камандывання палка . Найважнейшым, з палітычнага пункту гледжання, павінна было стаць адхіленне ад кіраўніцтва палком М.Лаўрэнцьева ў прызначэнне замест яго К.Езавітава, Худчэй за ўсё, як адзначае Т.Блашчык, гэта павінна было прывесці да змены нацыянальнай палітыкі ўнутры самаго фармавання . Аднак, тагачасны міністр краёвай абароны Літвы М.Велікіс не пагадзіўся з прапановамі Я.Варонкі, адзначыўшы, што беларускі полк падпарадковываецца толькі літоўскаму вайсковаму камандыванню. Толькі ў сярэдзіне сакавіка 1919 года змяніўшы яго на гэтай пасадзе А.Меркіс звольніў А.Лаўрэнцьева і  прызначыў камандзірам беларускага палка К.Езавітава . Аднак, адначасова быў скасаваны Вайсковы сакратарыят пры Міністэрстве беларускіх спраў, а ягоныя сябры, акрамя Я.Варонкі, перайшлі на службу ў Міністэрства краёвай абароны .


Добавлено: 04 Апрель 2012, 22:43:27
Перш чым прыняць літоўскую прапанову, К.Езавітаў звярнуўся за згодаю да А.Луцеквіча. «Літоўскі ўрад запрашае мяне, - Пісаў ён у рапарце да беларускага прым’ер-міністра, - на пасаду камандзіра 1-га першага беларускага палка. Даводжу аб гэтым да вашага ведама, прашу адказаць, ці не маеце Вы якіх перашкод». 14 сакавіка А.Луцкевіч зацвердзіў К.Езавітава камандуючым палка. Акрамя гэтага, 20 сакавіка ён зацвярдзіў так сама абразцы абмундыравання беларускага войска, прадстаўленыя за дзень да гэтага К.Езавітавым ( яны збольшага нагадвалі літоўскую форму ). 27 сакавіка 1919 года, ужо пасля ад’езда А.Луцкевіча, полк афіцыйна атрымаў назву 1-га беларускага-гродзенскага палка пяхоты . К.Езавітаў амаль адразу прыступіў да грунтоўных зменаў у палку, падрыхтаваўшы поўную перабудову штаба. Сваімі дзеяннямі, аднак, ён толькі нацкаваў супраць сабе большасць з афўцэраў палка, якўя да ідэі беларусізацыі адносіліся з адкрытай варожасцью .
Вясной 1919 года развіццё беларускага руху ў Гродна прымусіла звярнуць на яго ўвагу і польскае камандаванне. Гэтак агент польскага Галоўнага камандавання паручнік Ян Квяткоўскі „усталяваў больш блізкае знаёмства з… сябрамі беларускага ўрада, з іх камісарамі і чыноўнікамі з мэтаю азнаёміцца з іх палітычнай праграмай і праводзімай імі знешняй дзейнасцю” . ІІ аддзел выдзеліў на гэтую справу 15 тысяч марак, а Я.Квяткоўскаму было даручана ўступіць у склад беларускага палка, каб весці там прапольскую агітацыю . Акрамя Квяткоўскага, “распрацоўкай” беларускага палка ў гэты час займаўся таксама Вацлаў Енджэевіч , які павінен быў адначасова ўсталёўваць кантакты як з беларускімі фармаваннямі, так і з мясцовай філіяй Польскай вайсковай арганізацыі.
У канцы сакавіка 1919 года адбываюцца перамовы паміж М.Дзямідавым і польскім камісарам С.Іваноўскім па пытанню аб узаемадзеянні беларускіх і польскіх частак у выпадку ўступлення апошніх у Гродна. М.Дзямідаў паабяцаў, што з беларускага боку не будзе ніякіх варожых выступленняў проціў полякаў. Аднак, ён папярэдзіў, што беларускія жаўнеры не дазволяць сябе раззброіць. Шмат месца на перамовах заняла справа пэнсіі для жаўнераў, якія да гэтага часу атрымлівалі грошы ад літоўскага ўрада. М.Дзямідаў звярнуўся да польскага боку з прапановай узяць полк на сваё фінансаванне. Кожны месяц патрабавалась: 50-100 марак жаўнерам, 800 марак малодшым афіцэрам і 1600 марак для камандывання палка. Палякі, аднак, ад грашовай падтрымкі палка адмовілісь .
У адказ, на пачатку красавіка 1919 года літоўскія ўлады прызначаюць замест М.Дзямідава, які выступаў паплечнікам К.Езавітава ў янгоных пачынаннях, камендантам Гродна капітана Л.Калугіна (рускага па нацыянальнасці ).  Сапраўднай прычынай адстаўкі М.Дзямідава магло стаць, як ягоная спроба навязаць канткат з польскім бокам, гэтак і намаганне беларускіх дзеячоў аслабіць уплыў на полк з боку расійскіх афіцэраў і літоўскага ўрада .
 Як падаецца, літоўскае камандыванне не разглядала 1-ы гродзенсуі беларускі полк у якасці асаблівай мілітарнай сілы. Худчэй гаворка шла аб ягоным палітычным значэнні. З акцыяў, якія правеў полк за час свайго існавння нам вядома толькі дзьве. Аб адной узгадвае А.Успенскі. Нямецкае камандыванне атрымала звесткі аб падрыхтоўцы ў горадзе бальшавіцкага паўстання. На гэты час у Гродна заставаўся толькі адзін нямецкі батальён і беларускі полк. «Аднаго вечара, - піша А.Успенскі, - нашыя і нямецкія дазоры даведаліся, што гэтаю ноччу бальшавікі маняцца напасць і абязброіць нас і немцаў, а ўладу захапіць у свае рукі. Мы даведалісь, што бальшавікі і спартакаўцы маюць не толькі стрэльбы, але і кулямёты. Месца свайго сходу яны выбралі каля гатэлю «Раяль», скуль можна было добра абстральваць нашыя Александраўскія казармы, а наступаючы з двух бакоў, захапіць наш полк і нямецкі батальён. У той самы час меўся адбыцца напад на нашых вартаўнікоў у горадзе. Параіўшыся з нямецкім камандываннем, мы апрацавалі агульны план абароны, а яго здзейсненне было даручана мне і камандзіру нямецкага батальёна.
           Напружаным тэмпам мы ўзяліся зараз жа за працу. Каля спуску з Аляксандраўскага пляцу, дзе стаялі нашы казармы ( на Мар’інскім завулку, пры дзядзінцы б. Губернскага архіву ) мы зрабілі акопы, а ў патрэбных месцах паставілі нашыя і нямецкія кулямёты, узмоцнілі варту ў месьце, асабліва ж каля турмы, з якой бальшавікі маніліся выпусціць усіх вязьняў, а апрача ўсяго, выслалі ў бок ворага патрулі.
           Усю ноч нямецкія і беларускія ахвіцэры дыжуравалі ў акопах і  ў сваіх казармах, а перад гэтым вечарам у месьце былі арыштаваныя ўсе больш-меньш падазроныя бальшавіцкія агітатары.» «Гэтыя нашы сродкі, - закончвае А.Успенскі, - спынілі бальшавіцкія намеры захапіць уладу ў месьце»  ( тут трэба дадаць, што бальшавікі мелі сваіх людзей сярод камандзіраў у складзе штаба беларускага палка і кулямётнай камандзе; адным з іх быў С.Панцэвіч  - старшыня Гарадзенскага камітэта ваенапалонных, які па заданню РКП(б) служыў у палку ) .
Другая акцыя беларускага палка была звязана з арыштам К.Цвіркі-Гадыцкага. К.Цвірка-Гадыцкі быў адным з арганізатараў беларускай выдавецкай суполкі «Заранак» і культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына» ў Мінске. У канцы 1918 года ён прыехаў у Гродна, некалькі разоў ездзіў у Польшчу. Будучы ў Варшаве накіраваў ліст польскаму прэм’ер-міністру, у якім ад імя неіснуючай Беларускай краёвай народнай рады выказаўся за “сціслы саюз” з Польшчай.
Па вяртанні ў Гродна з Варшавы ён быў арыштаваны К.Езавітавым і пасаджаны ў гродзенскую турму. Мясцовымі палякамі была здейснена неўдалая спроба адбіць К.Цвірку-Гадыцкага пад час канваявання яго на чыгуначны вакзал для адпраўкі ў Коўна. Калі вязьня пад вартай эскадрону беларускіх гусар вязлі з турмы на чыгуначны вакзал на іх напаў атрад Польскай арганізацыі вайсковай, узброены ў рэвальверы. Завязалася кароткая перастрэлка, пад час якой адзін з нападаючых быў забіты .
З красавіка 1919 нямецкія войска прыступілі да эвакуацыі войск з Гродна. 11 красавіка 1919 года Я.Варонка ў Коўна зварочваецца да нямецкага прадстаўніка пры літоўскім урадзе Цымерлі з просьбай пакінуць акупацыйныя войскі яшчэ на нейкі час у Гродна. «Трэба прыняць пад увагу, - пісаў міністар беларускіх спраў, - што ў Гродна знаходзяцца беларускія вайсковыя аддзелы, якія могуць супрацівляцца палякам». 
Тым часам у Гродна прызначаецца польскі камендант крэпасці генерал В.Фалевіч, а ўжо з 15 красавіка праз горад у бок Вільні праходзяць польскія часткі. 18 красавіка 1919 года ў Гродна з Коўна прыязджае французкая місія на чале з палкоўнікам К.Рэбулем . Зноў гусарскі эскадрон быў выстраен у ганаровую варту каля камендатуры, зроблена некалькі памятных здымкаў, а палкоўнік К.Езавітаў перадаў місіі афіцыйны мемарыял, які скончваўся наступнымі словамі: «Покорить себя полякам Белорусский народ, строящий сейчас государственность с литовцами - не даст. Политика захвата, проводимая поляками, создаёт сейчас в Литве вторые Балканы. Если Антанта не примет своевременные меры к воздействию на поляков мирным путём, население Западной Беларуси постоит за себя с оружием в руках» .
К.Езавітаў разам з літоўскай дэлегацыяй ад’язджае на перамовы ў Варшаву. Перад гэтым палкоўнік А.Успенскі прызначаецца часовым камандзірам палка і кіраўніком гродзенскага гарнізона. 18 красавіка па горадзе за ягоным подпісам былі расклеяны адозвы да насельніцтва, якія заклікалі жыхароў Гродна заховываць парадак і спакой. Адначасова беларускі полк узяў пад ахову турму, чугуначны вакзал, электрастанцыю, а так сама былі высланы патрулі па гораду. Адначасова, афіцэры палку звярнуліся даміністра абароны Літвы Меркіса са скаргаю,у якой абвінавачвалі К.Езавітава ў “патаеннай дзейнасці” на карысць бальшавікоў .
           У тэлефоннай размове з літоўскім міністрам абароны Мэркісам палкоўнік А.Успенскі атрымаў загад рыхтаваць полк да перахода ў Марыямпаль ( сам А.Успенскі пазней сцвярджаў, што пасля гэты загад быў адменяны ). Тымі ж днямі ў Гродна прыбыў упаўнаважаны польскага Генеральнага штаба палкоўнік Нямірскі, які павінен быў замяніць захварэўшага на сыпны тыф С.Іваноўскага. Ён затрымаўся у тым жа гатэлі, у якім жылі і афіцэры беларускага палка. Праз афіцэраў Шчэрба-Рэвіча і Юшкевіча Нямірскі прапановаў палкоўніку А.Успенскаму заключыць пагадненне, з тым, каб беларускі полк не супраціўляўся ўваходу ў Гродна польскага войска. А.Успенскі згадіўся, аднак запатрабаваў ад палякаў прызнаць прыналежнасць палка да літоўскага ўрада і не ўмешвацца ў яго ўнутраннае жыццё. Перад тым, як падпісаць пагадненне, ён параіўся з мясцовымі юрыстамі У.Боевым і У.Вікерам. Праект умовы палк. А.Успенскі далажыў па тэлефоне літоўскаму вайсковаму міністру.
Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,266 секунд. Запросов: 20.