Jendrus
|
Чтобы увидить “полную картину”, как Вы пишите, ещё немного о советской власти в Гродно летом-сенью 1920 года… “…Адносна польскага насельніцтва новая ўлада так сама не мела нейкай паслядошнай палітыкі. З аднаго боку, да палякаў ставіліся apriory, як да нелаяльнай часткі грамадства ( па заняцці м.Крынкі ўсе мясцовыя палякі, напрыклад, павінны былі прайсці рэгістрацыю ). З іншага боку, польскі элемент у кіруючых савецкіх органах на месцах быў пэўнай гарантыяй калі не нацыянальных інтэрэсаў, дык нейкага парытэта ў адносінах да “непалякаў”.
Беларуская газета “Пагоня”, што выходзіла ў Літве, у рубрыцы “Весткі з Гародні” гэтак апісвала адбываючыяся падзеі: “Бальшэвікі з пачатку, на працягу 3 дзен, рабавалі места, забіралі ўсё незрабованае палякамі: убраньне, крамы, боты, шпоры, збожа, быдла, коні і рожныя дамовыя рэчы. Усе склепы запечатвалі, а потым пачалі шсё вывазіць з места. Такжа сама рабавалі вельмі многа старых кнігаў, карцінаў, бронзы і іншых, маючых вялікую вартасьць памятнікаў старажытнасьці. У апошняе дні бальшэвікі нацыянізавалі аптэкі. Такжа хацелі вывязьці з Горадня ўсе электрычные прыборы і вялікі камутатар з тэлеграфу, але 18 жніўня дэпутацыя ходзіла да камісараў прасіць, каб камутатара не бралі. Зараз-жэ бальшавікі пачалі арганізаваць свае “раўкомы” і пачалі арэштовываць жыхароў, у тым ліку беларусаў: Пчыцкага, з сынам; Лукашэвіча, Штрандмана, вучыцеля гімназіі Ларыёнава, грамадзян: Каспаровіча, Тарасюка і інш., каторыя і да апошняга часу сядзяць у турме. Пачаўся голад, фунт чорнага хлеба каштуе 300 руб. і то яго не легка дастаць. Тэрорызаваныя арэштамі, рабункамі і голадам жыхары, нават тыя, каторыя датуль спаўчувалі бальшавізму, пачалі шчыра чэкаць літвіноў, каторыя прынясуць ім хлеб і спакой. Цікава аднатаваць, што нават працоўнікі Горадзенскія ў большасьці не прыхіляюцца да бальшавікоў. Да прыкладу: працаўнікі вядомай фабрыкі Шэрэшэўскага, калі па прыказу бальшэвікоў выбіралі сваё упраўленьне, то пакінулі на сваіх пасадах дырэктароў і іншых кіраўнікоў. Усн чэкаюць літвіноў і хацяць аставацца на літоўскай службе. Яны атрымалі 18 жніўня прыказ зарэгістравацца дзеля выезду з Горадні з бальшэвікамі, але заявілі пратэст і кажуць, што лепей паўцекаюць і пахаваюцца, чым выежджаць з бальшэвікамі. Беларускі кааператыў хоць і зрабавалі бальшавікі, але арганізацыя застаецца. Дзеяльнасьці Горадзенскага Белрускага Камітэту пры бальшэвіках неколькі запынілася, таму што Старшыня Камітэту Баран, разам з Дзекуць-Малеем, пріхіліўся да бальшэвікоў ( Баран камісарам справядлівасьці, а Дзекуць-Малей – камісарам сацыяльнага абазпечэньня); Дзекуць-Малей, як камісар Сацыяльнага Абэзпечэньня, па бальшэвіцкаму закераваў Беларускай жаноцкай школай і прытулкам, перэправадзіўшы школу і прытулак ў іншае памешканьне і кераўніцамі пасадзіў большэвічку жыдоўку і якуюсь не вядомую вучыцельку. У апошніх днях бальшэвікі ўзяліся за хуткую працу, каб залажыць свае арганізацыі і пакінуць іх ў Горадні пасьля свайго выйсьця і потым даваць ім на працу грошы. Старшыня бальшэвіцкага “рэўкома” у Горадні Славінскі (паляк з Менску) казаў: “Мы аддадзём Городно белым літоўцам, штыкамі навязываць ім сваю праграму ня будзем – гэта справа літоўскага пралетарыяту, якому мы будзем памагаць іншымі сьродкамі”...
У пэўны момант простые жыхары Гародні вырышалі, што найлепшым адносна новай улады будуць... уцёкі з горада! Ізноў працытуем фрагмент з фельетона А. Бухава: “...Жил я с большевиками больше двух месяцев. Сначала мы понравились друг другу, но к концу - как бывает и во всяком романе - наступило довольно серьезное охлаждение с обеих сторон. Как и всегда, вмешалось третье лицо - новая чрезвычайка какой-то из проходящих мимо армий. Если к этому добавить, что одновременно с ней в Гродно появился сам Дзержинский, вы поймете то чувство некоторой неловкости, которое невольно охватило меня. В один очень нехороший вечер ко мне пришел знакомый коммунист, парень очень хороший и добродушный, и сказал: - А вас ждут. - Смотря по тому, где, - довольно кисло отозвался я, - если в кинематографе или в ресторане… - Хуже. В новой чеке. - Не завидую, - искренно сознался я, - им предстоит долгое ожидание. В ту же ночь я сложил в банный мешок два воротничка, зажигалку, коробку спичек к ней, носовой платок и две рукописи и вышел из дому. Всю ночь я бродил по городу, пока утром мне кто-то не объяснил, что теперь бояться нечего, так как тот чекист, который непременно хотел меня расстрелять, уехал в Белосток и наверное обо мне забудет, ибо имеет сверхъидейное тяготение к коньяку. - Вот если он вернется, тогда другое дело. Я решил, что дожидаться этого возможнаго свидания не имеет никакого практическаго смысла и решил все-таки испариться из города. Как раз в это самое время поляки вспомнили, что если они снова вернутся в город, это будет вполне остроумным трюком. Я плохой стратег и не знаю, как это произошло, но через день в городе снова началось необычайное оживление: кто-то стрелял в него с одной стороны, кто-то - с другой. Трудно сказать, до чего мне это не понравилось… - Знаете что, - мысленно сказал я обеим сторонам, - я, кажется, вам здесь немного мешаю… Попробуйте выйти из положения без меня… На другой день утром подобрав подходящую компанию из четырех молодых людей с крепкими ногами, сильным желанием куда-нибудь утечь и общим багажом в три фунта, мы двинулись в путь…”.
У вельмі падобных фарбах апісваліся падзеі і на старонках цытаванай ужо вышэй газеты “Пагоня”: “Горадзенскія беларусы перажываюць дужа цяжкі крызыс, дзякуючы тэррору ўходзячых бальшавікоў, арэштам імі беларускіх дзеячоў, голаду і страху, каб не зьвярнуліся ўзноў палякі, бо як палякі прарвалі бальшавіцкі фронт каля Беластоку, тотошнія палякі пачалі разгалошываць, што прыдзе польскае войска і будзе худа, асабліва жыдом і беларусом. З Горадна, баючыся бальшавіцкай мабілізацыі, многа ўцекае ў бок Друскенік. Шмат уцякло і беларускіх дзеячоў і з той прычыны, што ў галаве горадзенскіх “рэўкомаў” стаяць палякі: Бакшыцкі, Славінскі, Дзержынскі і на’т Мархлеўскі...””.
…Апошнія дні панавання новай улады былі найгоршымі. Саветы вывезлі з Гародні ў накірунку Ліды каля 400 польскіх заложнікаў. Сярод ix - мясцовыя каталіцкія святары - айцец Гвардыян з касьцёлу францысканцаў, айцы Антоній Леоша і Андрэй Булка з Фарнага ( яшчэ двум святарам – Хруневічу і Чупрэку ўдалося напярэдадні збегчы з горада ). На гарадскіх ускраінах - на Сабачай горцы, у Станіславове, Рубанаўцы, Панямуні расстрэльвалі заложнікаў з цэнтральных раёнаў Польшчы. 3 уласна жыхароў Гародні загінулі дзеячы мясцовай Польскай вайсковай арганізаці (П.А.В.) Ян Кучарскі, Ян Шкварко, Альбін Данцыгер, Вітальд Пашкевіч, паліцэйскія чыноўнікі Талочка, фурман Куннес, купец Шварц, Лапін, І.Дашута, Ф.Шаркоўскі, С.Яраш, Н.Вольскі, Р.Поланская ды інш. ( характэрна, што ўвесь гэты час адзін з мясцовых жыхароў – доктар К. Бялецкі хаваў у вайсковым шпіталі польскага афіцэра М. Лана ). Вядомы гарадзенскі гісторык Юзэф Ядкоўскі ўжо пазней напісаў: «...Амаль дзесяць тыдняў пад вольналюбівымі лозунгамі горад заставаўся ў сферы бальшавіцкага раю. Дзесяткі растраляных, сотні вывезеных, здзекі над польскім насельніцтвам, разбураная гаспадарка, разрабаванне ўсяго, што можна было разрабаваць на працягу гэтага часу…».
|