Многа букаф, але я стараўся)
Мае ўражаньні ад Купальля будуць у форме параўнаньня з мінулым годам. Яшчэ і троху мінулагодніх фотак будзе)
Першае і галоўнае мабыць адрозьненьне – тое, што нашае Купальле звычайна stricte гарадзенскае, а тут панапрыяжджалі баранавінчукі ды менчукі. У мяне ўвогуле гэтая ідэя летніка “Гарадзенская фартэца” адразу выклікала ня вельмі пазытыўныя эмоцыі. Першыя думкі былі нешта накшталт “зусім ахвігелі, думаюць, што мы ўжо самі нічога ня можам, трэба нам дапамогі ад іх”. Таксама думалася, што нехта хоча за кошт Горадні папіярыцца. Але гэта мабыць горадняцэнтрызм праявіўся ў мяне, бо як бы не было, а хаўрусом усё лепш робіцца. Спачатку чамусьці мяне раздражняла тое, што будзе Франак Вячорка, але ўжо на Купальлі аказалася што гэта насамрэч нармальны чалавек, мае кракаўскія суседзі недарма яго баранілі ў дыскусіях ды большасьць аповядаў пра яго аказаліся гонівам. Пра МФаўцаў цікавей. У мінулым годзе былі зь іх асобы, што нажраліся гарэлкай да проста жахлівага стану. У гэтым годзе былі іншыя МФаўцы, якія п’юць піва і, здаецца, яны проста дурнаватыя, без алкаголю)
Пра алкаголь асобна трэба ўзгадаць. У адным зь інтэрв’ю Эдзік казаў, што за гэтым трэба сачыць і гэта праблема, і блаблаблабла... Я ня ведаю ці ён сам сабе верыў калі гэта казаў, але плюс арганізатарам за тое, што не было такіх бухіх як год таму (або яны не буянілі, а спакойна спалі ў намётах).
У гэтага Купальля нарэсьце быў нейкі больш-менш канкрэтны плян. Былі музыкі: Пан Скіргайла, Тацьцяна Беланогая, яшчэ нехта зь Менску. Абяцалі Шалкевіча, але я яго ня бачыў. Як заўсёды быў краязнаўчы конкурс Ігара Лапехі. Частка пытаньняў была стандартная з «Я этим городом храним», таму я выйграў галоўны прыз – цудоўны альбом Напалеона Орды. Праўда дождж яго потым замачыў і ён згубіў таварны выгляд(
Пушчаньне вянкоў было не глыбокай ноччу, а ўжо над раніцу. Каб хто скакаў праз вогнішча я ня бачыў, але ня факт што не было. У гэтым годзе сьпявалі таксама расейскія песьні (Цой, гы).
Былі стандартныя пэрсанажы гарадзенскага Купальля: паважаныя Вера Кунцэвіч, Яўген Петрашэвіч, Кастусь Жынь. Сцэнкі з Купалічам і іншымі былі амаль як нашыя ў мінулым годзе, толькі скарочаныя і троху пераробленыя
Для мяне асноўным мінусам было тое, што было няшмат гарадзенскіх знаёмых, проста не змаглі прыйсьці людзі.
Пакуль усё, што яшчэ ўзгадаю, напішу.
Дарэчы, летнік нячэсных дзейнічае. Чытаем тут
http://za-svabodu.org/mt/t.pl?entry=315. Шкада што я заўтра ў Менск да 6-га еду.
Некалькі фотак ёсьць тутака
http://dzida.org/index.php?nma=news&fla=stat&cat_id=5&page=1&nums=143.