Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
02 Декабрь 2025, 06:00:59
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 18 19 21 22 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 421133 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #570 : 15 Июнь 2007, 01:51:03 »

http://kamunikat.net.iig.pl/www/knizki/historia/malecki/index.htm
Язэп Малецкі, Пад знакам Пагоні. Успаміны

...22 кастрычніка 1939 году ў Вільню прыехалі начупыраныя, як пеўні, лятувіскія паліцыянты, і хто ўцалеў ад арыштаў, той застаўся ў жывых. НКВД перад сваім адыходам грабіла, што можна было грабіць, ды вывозіла на ўсход. Пасьля выезду НКВД людзі памалу ды нясьмела сталі паказвацца з сваіх сховішчаў. Вільня ўздыхнула свабадней, але па ўсёй Заходняй Беларусі шалеў далей бальшавіцкі тэрор, цягнікі зь зьняволенымі імчаліся на ўсход.

Вільня тымчасам пераходзіла ў рукі новых часовых валадароў, хоць, як прызнала сама Масква, места, як і яго навакольле, ня было лятувіскім. Старшыня народных камісараў і камісар замежных справаў СССР, В.М.Молатаў, у сваёй прамове перад Вярхоўным Саветам СССР 31 кастрычніка 1939 году заявіў: "Савецкі Саюз пайшоў на перадачу места Вільні Лятувіскай рэспубліцы не таму, што ў ім пераважае лятувіскае жыхарства. He, у Вільні бальшыня жыхарства не лятувіскае. Але савецкі ўрад лічыўся з гэтым, што места Вільня... павінна належыць Летуве, як места, зь якім, з аднаго боку, зьвязанае гістарычнае мінулае лятувіскае дзяржавы, а з другога — нацыянальныя спадзяваньні лятувіскага народу" ("Известия" ды "Правда" 1.XI.1939). З сваім адыходам зь Вільні бальшавіцкія ўлады апарожнівалі турмы, забіралі ўсё годнае ўвагі з крамаў, прадпрыемстваў, музэяў, навуковых установаў.

28 кастрычніка лятувіская паліцыя поўнасьцю асадзіла места. Насіла яна сінія шынялі, чырвоныя адзнакі, з чырвонымі аколышкамі шапкі, ды гутарылі выключна пажамойцку. Дзеля іх пацешнага выгляду ды незразумелай мовы віленчукі дасьціпна празвалі іх "калакутасамі” — індыкамі. На другі дзень у Вільню ўвайшла брыгада лятувіскага войска, а за ім сьпяшаліся сотні "шаўлісаў", каб заняць цёплыя пасады...



...— Я быў назначаны кіраваць абаронай Горадні. Адна наша рота жаўнераў, бяз танкаў ды артылерыі, не магла ставіць супраціву бальшавіцкім панцырным адзінкам і таму мы наважылі здаць места бяз бою. У гэты мамэнт 16-ці гадовая вучаніца гімназіі ўзарвала на вуліцы Арэшчыхі бальшавіцкі танк, кінуўшы на яго запаленую бутэльку з газай, г.зв. кактэйль Молатава. У іншых пунктах места ўспыхнулі сутычкі — студэнты, гімназісты, паліцыя, работнікі, урадаўцы й агароднікі сталі страляць па няпрошаных "асвабадзіцелях". Мая рота амаль самавольна пайшла ў бой. Пасьля гадзіны бою было спалена яшчэ 6 танкаў і зьбянтэжаная бальшавіцкая пехата кінулася на ўцёкі. Радасьць пераможцаў была нячуваная. Білі званы ў касьцёлах і цэрквах, увесь народ выйшаў на вуліцы, сьпявалі патрыятычныя песьні, цешыліся зь перамогі над агрэсарам. Гэтая радасьць трывала аднак-жа толькі 48 гадзінаў. Бальшавікі абыйшлі места паўкольлем з паўночна—ўсходняга боку ды сталі абстрэліваць з кулямётаў і гаўбіцаў. Тымсамым часам каля 20 танкаў паволі, страляючы, пасоўвалася да цэнтру места. Я з маімі жаўнерамі перайшоў на левы бераг Нёману.

Прайшло толькі сем тыдняў ад часу, калі я тут праяжджаў. Сьвяцілася тады элеганцыя вайсковых ды ўрадаўцаў, шуршэлі ядвабныя сутаны духоўных, важна пахаджвалі напышаныя польскія паліцыянты, снавалі навокала гаваркія, прыгожа адзетыя жанчыны... Цяпер усё гэта зьнікла беспаваротна. Прыйшлі з захаду і ўсходу новыя людзі, загаварылі іншымі мовамі. Выгляд усіх цяпер быў шэры й прыгнечаны. Гэтак усё хутка мяняецца ў вырашальныя дні гісторыі...
Записан
Страниц  : 1 ... 18 19 21 22 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,08 секунд. Запросов: 20.