На пачатку гэтага года я была на экскурсіі там. Нас нават да звону падымалі. Зараз распавяду...
Прыкладна год назад ў кірху быў прысланы малады пастар Уладзімір, і з таго часу кірха хоць па троху пачала набываць жыццё. Парафіянаў на той момант было 30 чалавек, амаль усе - лютэране гістарычныя, яшчэ з немцаў, некаторыя нават хрысціліся ў ёй да вайны. Са з'яўленнем пастару да веры далучылася яшчэ 2 чалавекі. Адзін мой сябра з Маладэчна летам жаніўся на дзеўчыне са Швейцарыі, так яны разам аб'ехалі ўсю Беларусь, шукалі адпаведнае месца для вянання, прычым выбіралі паміж каталіцызмам і праваслаўем. А тут на s13 раптам бачу інфармацыю пра першае за апошнія 20 год вянчанне, і пазнаю там сваіх сяброў! Тут -
http://s13.ru/archives/25903 яшчэ інфармацыя пра рэканструкцыю.
Але на БТ трохі адрозніваецца інфа. Пастар казаў, што грошы збіраюць самі на ахвяраванні і гэта толькі на праект па рэканструкцыі. А грошы на саму рэканструкцыю збіраліся даць немцы з Нямеччыны, дапамогі з боку нашай дзяржавы і гаворкі не ішло. Пастар казаў, што яны не могуць самастойна зарабляць грошы праводзячы канцэрты ў сувязі з аварыйным станам, што вельмі сумна, бо залу з такім інтэр'ерам можна было б выгодна выкарыстоўваць. Яны праводзяць музычныя сустрэчы часам, на ахвяраванні, без шырокай рэкламы.
Як па мне, так лепей хай ідзе такім чынам, і грошы хай даюць немцы. Тады максімальна граматна можна падыйсці да РЭКАНСТРУКЦЫІ. Думаю, адпескаструіць фасады было б дакладна лепей, чым пакрываць яркай тынкоўкай на пару год, а потым яна зноў аблупіцца. А яшчэ я за тое, каб вярнуць шпіль, бо зараз уся гэтая канструкцыя выглядае неўраўнаважана, абрублена.
Брыгіцкі касцёл - вось на каго трэба раўняцца: доўга, але потым не будзе сорамна перад нашчадкамі (ага, і не на беларускія грошы)