Ітак спецыяльна для хіхікаючых.
У кожнага горада ёсьць свая гісторыя , свае артэфакты, якімі ён выбіваецца сярод іньшых. Недзе гэта замак (Мір), недзе нафтаперапрацоўваючы монстр (Наваполацк),недзе дом-музэй вядомаму захопніку(Кобрын). Горадні пашанцавала тут захавалася(больш, меньш) уся цэнтральная частка гораду з замкамі, касьцёламі, палацамі, проста невялікімі дамкамі на крывых вулачках. Зразумела, што любая старая рэч з цягам часу псуецца і прасьцей проста ўзяць і выкінуць яе і набыць замест яе новую сучасную з новымі магчымасьцямі.
Вось гэта нам і прапануецца каб зьнесьці Стары горад- столькі марокі з яго аднаўленьнем, і тады сымбалем гораду застанецца Азот?
Вось зрабілі Савецкую. Можна доўга спрачацца наконт прыгожа ці зручна зрабілі, але ж галоўнае, што такая вялізная плошча зусім не пасуе да іміджу Старога гораду . Я разумею Саўчанку, яму як і любому кіраўніку хочацца ўвайсьці ў гісторыю , нешта значнае пабудаваць, але што вакол месца нехапае? Вось і вадзілі бы потым экскурсіі-гэта Тызенгаўзаўская Гарадніца, гэта Кабякоўскія хрушчоўкі, а гэта Саўчанкаўскі ампір. Не трэба зьнесьці ушчэнт папярэдняе і на ягоных падмурках пабудаваць новы "Карфаген".
Да мяне ня раз прыяжджалі сябры на фестываль і ўсіх іх захаплялі менавіта падворкі, бо ў іх такога няма, а вялізныя пляцы закатаныя пліткай ёсьць паўсюль.
Нядаўна прачытаў трапнае выказваньне аднаго з менскіх архітэктароў, пабачыўшага Савецкую: “Горадні больш няма, бо калі я прыязджаю ў Парыж, я хачу бачыць Парыж, а зараз, прыязджаючы ў Горадню, я бачу плошчу незалежнасці ў Менску”.
Магчыма, шмат якіх дамоў і можна зьнесьці, але праблема ў тым што зьбіраюцца будаваць на іх месцы : хмарачосы і аўтабаны?
