www
|
Вот, слушайте... Как вы относитесь к литвинам-беларусам, которые воевали на стороне Наполеона, надеясь, что он возродит ВКЛ? Мне кажется, что очень хорошо, да?  Так вот аналог таких литвинов во времена Гитлера: СБМ и Беларуская Краёвая Абарона... Краткий анализ:СБМ БЕЛАРУСЬ ПЕРАДУСІМ! [/b]Саюз Беларускай Моладзі (СБМ) быў створан 22 чэрвеня 1943г. Аб гэтым абвясьціў генэральны камісар Генэральнай Акругі Беларусь Вільгельм Кубэ. Ён разумеў, што трываласьць нямецкае прысутнасьці ў Беларусі наўпрост залежыць ад стаўленьня мясцовага насельніцтва да новай улады. Кіраўніком СБМ быў назначан Міхась Ганько . Ёсць звесткі, што СБМ быў створан Надзеяй Абрамавай у 1942г. Гэты факт нідзе не зафіксаваны, нікому не вядомы. І тым ня менш існуе доказ: фотаздымак, на адваротным баку якога пазначана: 1942. Пачатак Саюзу Беларускай Моладзі. Мэтай арганізацыі было: Узгадаваць маладых, ідэйных, мужных і пасьлядоўных будаўнікоў Новае Беларусі. Сябрамі арганізацыі былі юнакі і юначкі, узростам ад 10 да 20 гадоў, якія падзяляліся на тры ўзроставыя групы. Саюз Беларускае Моладзі меў сваю сымболіку, прысягу, уласныя пэрыёдыкі — часопіс «Жыве Беларусь!», а для нутранога карыстаньня — «Дзёньнік загадаў». Несумненна, нямецкія ўлады разглядалі СБМ як будучы інструмэнт сваёй палітыкі, як сродак узгадаваньня верных прыхільнікаў гітлераўскай Нямеччыны. Аднак беларускія нацыянальныя дзеячы — а менавіта яны беспасярэдне кіравалі арганізацыяй — глядзелі на СБМ цалкам зь іншых пазыцыяў. Саюз Беларускае Моладзі стаў школаю беларускага патрыятызму, актыўным прапагандыстам роднае мовы і культуры, выхавальнікам сьведамае моладзі, якая пазьней, пры спрыяльных умовах, мусіла прыступіцца да адбудовы Новае Беларусі. Шараговыя сябры СБМ разглядалі арганізацыю выключна з патрыятычнага пункту гледжаньня: Саюз Моладзі для іх стаўся арганізацыяй, дзе іх вучылі любіць Беларусь, яе мову, культуру. Небясьпеку стварэньня Саюзу выразна ўсьвядомілі савецкія партызаны, якія бачылі ў арганізацыі канкурэнта ва ўплыве на моладзь. Падчас ўрачыстасьці 22 чэрвеня 1943 г. з нагоды абвяшчэньня арганізацыі ў Менскім Гарадзкім Тэатры ўзарвалася міна, закладзеная партызанамі. У выніку загінулі 13 юнакоў, а некалькі дзясяткаў былі параненыя. Гісторыя Саюзу Беларускае Моладзі ставіць шмат пытаньняў, адно зь якіх — колькасьць сябраў. Існуюць самыя розныя ацэнкі: ад 10 тысячаў да 100 тысячаў чалавек. Вэраніка Катковіч, намесьніца Надзеі Абрамавай, назвала лічбу 45 тысячаў чалавек на канец чэрвеня 1944 г., — і гэта на 2.900.000 жыхароў Генэральнай Акругі Беларусь. У ліпені 1944 г. у Беларусь прыйшлі савецкія войскі. Частка сябраў СБМ эвакуавалася на Захад, справядліва баючыся за сваю будучыню. Яны і сталі найбольш актыўнымі беларускімі дзеячамі на эміграцыі. Зусім інакш склаўся лёс тых, хто застаўся ў Беларусі: аднаго толькі факту прыналежасьці да арганізацыі было дастаткова, каб атрымаць некалькі гадоў канцэнтрацыйных лягераў. Тыя, хто пазьбег арышту, сталі ля вытокаў антысавецкіх моладзевых арганізацыяў, якія імкнуліся супрацьстаяць татальнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі паваеннага беларускага грамадзтва. Раскрываючы гэтыя арганізацыі, савецкія рэпрэсіўныя органы высылалі іх удзельнікаў у канцлягеры. Па вызваленьні тыя, хто выжыў, дзесяцігодзьдзямі адчувалі на сабе нямружнае вока адпаведных органаў і «пільных» грамадзянаў. Слова эсбээмавец стала для іх таўром. Затое ў сваім асяродзьдзі скарот СБМ стаў своеасаблівым паролем, бо яго ўдзельнікі былі зьяднаныя марамі і пакутамі і праз усе нягоды пранесьлі любоў да Беларусі. СБМ імкнуўся найбольш эфэктыўна скарыстаць акупацыю дзеля беларускае працы, скіроўваючы намаганьні найперш на разьвіцьцё культурніцкага руху ды школьніцтва, каб закласьці трывалы нацыянальны падмурак на будучыню.
Ганько Міхась (1918—?), беларускі грамадзка–палітычны дзеяч. У 1938-39 навучаўся на мэдычным факультэце Віленскага Ўнівэрсытэту. У 1939-41 працаваў дырэктарам Лужоўскай няпоўнай сярэдняй школы (Маладэчанскі раён). З чэрвеня 1941 мабілізаваны ў Чырвоную Армію, у сьнежні 1941 трапіў у палон. Скончыў школу прапагандыстаў у Бэрліне, працаваў у аддзеле прапаганды пры Генэральным Камісарыяце Беларусь, супрацоўнічаў зь беларускаю прэсай. З 22.06.1943 узначаліў Кіраўнічы Штаб СБМ, быў галоўным рэдактарам часопіса «Жыве Беларусь!». У ліпені 1944 пакінуў Беларусь, знаходзіўся ў Нямеччыне, Чэхіі. Верагодна, у 1945 нелегальна вярнуўся ў Беларусь, дзе браў удзел у антысавецкай партызанцы.Краёвая Абарона: Беларуская нашыўка M1944:  Цэшка Афiцэра Беларускай Краевай Абароны:    Нашыука Беларускiх фармаваньняу СД i СС:  Кiцель Старэйшага Лейтэнанта 1-ай Беларускай нацыянальнай штурмавой брыгады СС (30 дывiзiя СС)  Адзнака абавязковая для ўсіх жаўнераў Беларускай Краёвай Абароны раскватэраваных па-за межамі Беларускай Народнай Рэспублікі:  Пад родным сцягам - да светлай будучыні :!: :!: :!:
|
|
« Последнее редактирование: 28 Март 2007, 03:56:37 от www »
|
Записан
|
Няхай жыве магутны, сьмелы Наш беларускі вольны дух. Штандар наш бел-чырвоны-белы, Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі, На бой усе да аднаго!
|
|
|