Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
02 Август 2025, 07:14:13
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 12 13 15 16 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 405062 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #390 : 04 Март 2007, 11:50:00 »

Да 90-годдзя Мінскай міліцыі...

      О Беларусь!  

О Беларусь!  Маскоўскім ботам
Твой лёс растоптаны ўшчэнт.
Край набрыняў крывёй і потам,
Цярпецьмем колькі мы яшчэ?

Чужынцы край апанавалі,
Крыжы святыя пасяклі,
“Звезду” цвікамі ўмацавалі
На грудзі мілае зямлі.

Народ задураны і спіты,
І бальшавіцкаю хлуснёй
Дзесяцігоддзямі забіты
І мовы выракся сваёй.
Заместа мовы – мат квітнее
І ў маладзёнаў, і ў сівых,
І штось зялёна-чырванее
Заместа сімвалаў святых.

А беларускім дзеткам школка
Гвалтуе душы, як іржой,
Змяніўшы “радугай”  “вясёлку”,
Калечыць моваю чужой.

Сябе стагоддзямі не зналі,
“Колтун” насілі ў галаве,
І гістарычныя скрыжалі
Нам фабрыкуюць у Маскве.

А па-над цемрай азіяцкай,
Што ўсцяж пакрыла Беларусь
Малодшабрацкасцю вар’яцкай,
Дзе зноў нялюдскі ператрус.

Над  п’янствам чорным і нястачай
Знямелых душамі людзей,
Па-над цярплівасцю быдлячай,
Дзе аддаюць сваіх дзяцей

У чужыя школы і не чуюць
Радзімай мовы, песень тых,
І толькі з гонарам шануюць
Імёны ворагаў сваіх,

Па-над усёю гэтай гнюссю,
Як шчыры голас немаўля,
Гучыць, крычыць над Беларуссю,
Як згук вясновы жураўля,

І акупантаў, злыдняў, хлусаў
Сячэ,  як шабляю з пляча
Сапраўдны голас беларуса,
Лявона голас, Дзяркача.

І голас той паўсюль пануе,
Каго кранецца – той не госць,
А гаспадар, і сэрцам чуе
Радзімай мовы прыгажосць.

А голас кліча, абуджае,
Да свету з цемрадзі вядзе.
Народ знявечаны пытае:
“Дзе ж мова ваша, людцы, дзе?”

“Дзе мужнасць ваша, памяць, вера,
Дзе гонар продкаў-ваяроў,
Якой яшчэ вам трэба мерай
Адмераць ганьбы і бароў,

Што Курапатамі  завуцца?”
Гучыць над краем зноў і зноў:
“Зямля, пачуй, як сэрцы б’юцца
Тваіх абуджаных сыноў”.

Ён кліча іх – славутых вояў
Герояў Сіняе Вады
І Воршы, Грунвальда герояў
І пераможнае Улы.

І Слуцка, Віцебска, Смаленска –
Усёй Беларускае зямлі,
Пад Мілавідамі, пад Менскам
Тых, што за волю паляглі...

Нашчадкі тых вялікіх продкаў
Той голас чуюць – іх завуць.
На бой нялёгкі, на кароткі
Сыны Радзімы паўстаюць.

Ўстаюць Шыдлоўскія Вадзімы,
Ўстаюць Міроны, як працяг
Вялікіх бітваў за Радзіму
Пад бел-чырвона-белы сцяг.

Устаюць Баршчэўскія, Хадыкі,
Зяноны, Янкі, Сяржукі...
Дзеля святых спраў і вялікіх
Збірае родны Край палкі.

І мы ідзём з любоўю, з Богам,
І з праўдай чыстай, як абрус.
Цябе чакае Перамога,
Мая святая Беларусь!

Ян Грыб, лістапад 1998 г.



Уладзімір Жылка

Пад штандар бел-чырвона-белы
Гартуйся раць, адважна, сьмела
Адважных, храбрых ваякоў!
І ўспомняцца старых вякоў
Паходы мужныя у славе,
Часы Альгерда, Ізяслава,
Грунвальдзкі зь немцамі бой!
І боек даўні цяг з Масквой!

Пад знак Літоўскае Пагоні –
Абараняць краіны гоні,
Народ забраны вызваляць,
Ісьці к сьвятлу, сьвятлом палаць –
Сьпяшайся той, хто к волі рвецца,
Ў кім беларуса сэрца б'ецца!..


* Specnaz.jpg (139,56 Кб, 827x574 - просмотрено 189 раз.)
« Последнее редактирование: 04 Март 2007, 11:54:28 от enn » Записан
Страниц  : 1 ... 12 13 15 16 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,088 секунд. Запросов: 20.