Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
05 Август 2025, 04:20:19
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 12 13 15 16 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 405672 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #390 : 03 Март 2007, 12:19:16 »

Каб палажыць канец бяспраўю і няволі кожнага чалавека, трэба дабіцца такіх законаў: 1) каб асоба кожнага чалавека была свабодна, і каб арыштаваць яго можна было толькі па прыказу суда; 2) каб сьледзтва было не пазьней, як праз 24 гадзіны пасьля арышту, а калі ня будзе відна, што чалавек вінаваты, каб яго зараз жа выпушчалі на свабоду; 3) каб паліцыя без прыказу суда ня мела права рабіць у кватэры каго-колечы вобыск або чытаць лісты чужыя; 4) каб паспарты былі адменены, і каб кожны чалавек меў права свабодна езьдзіць і жыць, дзе захоча.
Гэтымі законамі можна даць бесьпячэнства асобы і хаты кожнага чалавека. Але гэта яшчэ ня ўся свабода.
Ва ўсіх свабодных краёх, дзе народ сам устанаўляе сабе законы, кожны чалавек мае поўную свабоду сумленьня. Кожны чалавек можа верыць, як хоча, і за веру караць яго або прыцясьняць і крыўдзіць ніхто права ня мае. Кожны можа маліцца, як трэбуе яго рэлігія, можа шырыць сваю рэлігію між народам саўсім свабодна і бяз страху перад «начальствам». Няможна нікому бараніць перамяняць рэлігію на іншую або адрэчся ад усялякай рэлігіі: сумленьне чалавека, яго думкі і вера—рэч сьвятая, і нікому да гэтага ніякага дзела няма. А што робіцца ў нас? Шмат бяды ды гора цярпелі ў нас людзі за веру, дый цяпер яшчэ церпяць. Ня так даўно была ў Беларусі вера ўніяцкая, дык правіцельства саўсім яе скасавала і прыказала ўніятам прыняць праваслаўе. Але як народ з добрай волі не хацеў зьмяніць сваёй веры, то правіцельства сілаю прымушала да гэтага. Каталікоў уважала начальства за неякіх «чужынцаў», на казённую службу іх саўсім не прынімалі, дый цяпер мала прымаюць. Шмат каталіцкіх касьцёлаў пазакрывалі, а як часам народ не хацеў аддаць свайго касьцёла, то пасылалі на «ўсьмірэньне» казакоў ды войска, і многа ахвяр гінула за веру. Усе мы помнім яшчэ нядаўную крывавую расправу ў Крожах... Гэтакая несправядлівасьць прыносіць шкоду ня толькі адным каталікам, ці ўніятам, ці так каму: яна шкодзіць усяму расейскаму народу, і вось чаму. Правіцельства, аднімаючы ўсе правы ад каталікоў і ўсялякіх «інаверцаў», дае карыстаць з гэтых правоў праваслаўным; дзеля таго ў інаверцаў зьяўляецца нянавісьць не да тых, хто іх крыўдзіць, а да ўсіх праваслаўных, каторыя крыху лепей жывуць за іх. Гэтакім парадкам пачынаецца непатрэбная сварка між людзьмі розных рэлігій, і ў гэтай сварцы людзі забываюцца аб сваім супольным ворагу, проціў каторага павінны ісьці ўсе разам. Каб палажыць усяму гэтаму канец, трэба, канечне, дабіцца і ў Расеі поўнай свабоды сумленьня і веры.
Але думаць паціху і ня мець можнасьці казаць другім аб тым, што чалавек прыдумаў і што прызнае за праўду, — гэта не свабода, а няволя. I усюды, дзе народ дабіўся свабодных парадкаў, ён устанавіў законы, па каторых кожны чалавек мае права свабодна казаць і шырыць між людзей усе думкі свае, пісаць і друкаваць іх без усялякай «цэнзуры» і дазваленьня начальства. «Цэнзура» адменена там на заўсягды і ніколі ня можа быць зноў устаноўлена. Кожны мае права свабодна ўстроіць сабе друкарню, друкаваць усялякія кніжкі, газэты, пісаць у іх аб усім, каб толькі была праўда, дый аб усіх, ня гледзячы, чы то чыноўнікі, чы паліцыя, чы міністры. Калі ж будзе напісана няпраўда або проста брахня, то пісаўшыя атвячаюць прад выбарным судом прысяжных па законах, устаноўленых самым народам. Пры такіх парадках народу жывецца лепей, як у нас, бо ўсякае нарушэньне закону чыноўнікамі можна хутка адкрыць прад усім сьветам, і суд пакарае вінаватых.
У нас ёсьць інакшыя законы ды парадкі, пры каторых вельмі трудна друкаваць, што чалавек хацеў бы. Карыстаюць з гэтага ўсялякія злыдні і сасуць з народу кроў бяз страху, што іх калі пакараюць. Каб жа і ў нас можна было сьмела і свабодна казаць і друкаваць усю праўду, трэба дабіцца поўнай свабоды слова і друку.
Записан
Страниц  : 1 ... 12 13 15 16 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,107 секунд. Запросов: 21.