Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
02 Август 2025, 07:40:42
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 12 13 15 16 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 405070 раз)
0 Пользователей и 2 Гостей смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #390 : 01 Март 2007, 13:47:19 »

Наша Ніва [6] 23 лютага 2007
У чужым Арсэнале.

Санкт-Пецярбурскі Арсэнал упершыню выставіу гарматы і рыцарскія дасьпехі, захопленыя расейцамі ў Нясьвіжы.

Адзін з найбуйнейшых музэяў зброі ў сьвеце, Санкт-Пецярбурскі Арсэнал, адчыніў новую экспазыцыю, у якой, між іншым, паказаныя найлепшыя ўзоры беларускай зброі. Найбольш рэдкія і каштоўныя экспанаты паходзяць са збраёўні Нясьвіскага замку.
У 1772 г. Нясьвіскі замак быў татальна разрабаваны, расейскія войскі вывезьлі адтуль на загад «асьветніцы» — імпэратрыцы Кацярыны ІІ — бібліятэку, нумізматычную калекцыю, гарматы і старажытную зброю, габэлены, жывапіс і іншыя творы мастацтва.
Бібліятэка на момант вывазу ў Пецярбург налічвала каля 22 тысяч кнігаў. На эўрапейскія меркі гэта быў значны кнігазбор.
Калі вясной 1775 г. Караль Станіслаў Радзівіл прыняў у Вэнэцыі ад расейскага пасла Ота Магнуса фон Штакельбэрга шэсьць мільёнаў злотых выкупу за канфіскаваныя ў яго ўладаньнях каштоўнасьці, гэта сьведчыла, што гаспадар з канфіскацыяй пагадзіўся. Праўда, пазьней частку вывезеных сямейных каштоўнасьцяў (фамільныя ўпрыгожваньні, рэліквіі, посуд) Радзівілам вярнулі. Бібліятэка ж ад жніўня 1772 г. ляжала запакаваная ў 94 скрынях у сутарэньнях Акадэміі навук у Пецярбургу.
«Многочисленное собрание книг, хранимое в то время в Несвице, что в Литовском княжестве, перевезено и приобщено к нашему...» — пісаў бібліятэкар Акадэміі, немец на расейскай службе Ёган Бакмейстэр.
Францускі гісторык Кастэра пісаў: «Сама імпэратрыца ўдзельнічала ў падзеле здабычы. Славутую бібліятэку князя Радзівіла, скарбонку літоўскай гісторыі, захапілі і адправілі ў Пецярбург; няма сумневу, што яна адтуль больш ня вернецца».

Вялізная колькасьць манэтаў і мэдалёў, габэлены, карціны і гадзіньнікі работы ленданскіх, парыскіх і швайцарскіх майстроў засталіся ў Зімнім палацы расейскіх імпэратараў, рэшта разышлася па загарадных рэзыдэнцыях.
Значная частка заходнеэўрапейскіх рыцарскіх дасьпехаў з «Рыцарскай залі» ў сучасным Эрмітажы і паходзіць са збраёўні Нясьвіскага замку. Але гэта аказалася ня ўсе.
Увосень 2006 г. адкрыў сваю «Рыцарскую залю» Санкт-Пецярбурскі Арсэнал (Музэй ракетных войск і артылерыі). У экспазыцыі можна ўбачыць высокамастацкія рэчы зь нясьвіскай збраёўні Радзівілаў, а таксама Ружанскага, Дзярэчынскага і Коданьскага палацаў Сапегаў.
Найбольшую ўвагу прыцягваюць дзьве гарматы, адлітыя ў канцы XVI ст. у Нясьвіжы. Адна зь іх называецца «Цэрбэр». Яе казенная частка змадэляваная як драўляная калода з абсечанымі сукамі з цудоўна імітаванай карой дрэва (шурпатасьць яе адчуваецца навобмацак), кара на ствале пераходзіць у языкі полымя, накіраваныя ў бок непрыяцеля. Каб ставіць і здымаць ствол зь ляфэту, на цэнтры цяжару гарматы зроблены прыліў у выглядзе трохгаловага ахоўніка «таго сьвету» — антычнага Цэрбэра. Лацінскі дэвіз гаворыць: «Cerber Acre  tono dum Diti millia dono», г.зн. «Цэрбэр, страшна рыкаю, пакуль Дыту дарую тысячы». Калі на гэтай гармаце крыважэрны дэвіз, які цалкам адпавядае яе прызначэньню, то на другой адлітая нечаканая прапанова: «Poculi sint dicis nostrae vindemia vitis», што значыць «Хай будуць пышныя чары нашага багатага вінаградніка», гэты ствол упрыгожваюць літыя вінаградныя гронкі і герб Радзівілаў. На гарматах захаваліся адлітыя ў бронзе гербы — як родавы радзівілаўскі, на аснове Чорнага Арла і Трох Рогаў, так і дзяржаўны, Пагоня. Гарматы і дасьпехі дагэтуль захоўваліся ў запасьніках, як да сеньня захоўваюцца больш позьнія трафеі расейскага войска: косы разгромленых касінераў Кастуся Каліноўскага.

 Мікола Нікалаеў.


* Pagonja.jpg (223,05 Кб, 702x827 - просмотрено 215 раз.)
« Последнее редактирование: 01 Март 2007, 13:51:40 от enn » Записан
Страниц  : 1 ... 12 13 15 16 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,084 секунд. Запросов: 20.