Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
04 Август 2025, 21:31:52
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 74 75 77 78 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 405616 раз)
0 Пользователей и 2 Гостей смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #2250 : 23 Декабрь 2010, 22:35:12 »

http://dnetd.at.Тут/Zharnasek_Uglyanitsa.doc
Эксклюзіўнае інтэрвію Андрэя Жарнасека і Генадзя Ўгляніцы.
Радыё Свабода

…Менавіта вайсковая частка 3214, людзі першай роты вось яны і зьбівалі тых 19 дэпутатаў апазыцыі БНФ. Генадзь гэта можа пацьвердзіць, дый шмат хто іншы іх бачыў. Асабліва падчас страйку працоўных мэтрапалітэну ў 1995 годзе. Там яны пратэстантаў адціскалі ў бок, там яны ўсе былі з адкрытымі тварамі. Хаця падчас зьбіцьця дэпутатаў яны ўсе былі з закрытымі тварамі. І, сапраўды, Захаранка ня мог ведаць, хто яны такія таму, што яны Захаранку наагул не падпарадкоўваліся. Яны тады падпарадкоўваліся Саўбезу”...
… Служба аховы, якая несла варту непасрэдна ў залі паседжаньняў Вярхоўнага Савету, займалася аховай усіх дзяржаўных дзеячоў. Гэтым займалася 9-ае ўпраўленьне КГБ. У той час прымусіць іх выкідаць дэпутатаў з залі ня мог ізноў-ткі ніхто апрача старшыні КГБ, а ён такога загаду не даваў. Адзіным, што заставалася тады Лукашэнку, гэта знайсьці людзей “з боку”, і ў гэтым яму дапамог спадар Шэйман, які праз свайго сябра і памочніка, намесьніка ў той час старшыні Савету Бясьпекі Сівакова знайшоў гэткіх людзей у частцы ўнутраных войскаў 3214. Гэта было іхнае першае “баявое хрышчэньне”, спачатку спэцназу, а потым СОБРу.

У той час я працаваў у КГБ і да нас прыходзілі многія новыя супрацоўнікі, якія раней працавалі ў 9-м упраўленьні КГБ, гэта служба аховы. Яны казалі, што пачалося расфармаваньне іхнай службы ў тым ліку і з-за таго, што яны не ўзялі ўдзел у разгоне дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня. Таму большасьць зь іх была звольненая з працы і пераведзеная ў распараджэньне старшыні Камітэту Дзяржбясьпекі”…

…(Навумчык: ) “Такім чынам вы лічаце, што падраздзяленьне, якім кіраваў Паўлючэнка ў вайсковай частцы 3214, удзельнічала і ў зьбіцьці дэпутатаў апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, і ў падаўленьні страйку менскага мэтро ў 1995 годзе. Ну а што было далей, і увогуле зь якой мэтай было створанае гэтае сваеасаблівае падраздзяленьне?”

(Жарнасек: ) “Трэба задумацца: чаму наагул узьнікла патрэба ў дадзеным падраздзяленьні? Трэба ўспомніць гісторыю. Лукашэнка сапраўды прыйшоў да ўлады голы і босы. І ён, і ягонае атачэньне. Але яны вельмі прагнулі грошай, адсюль гэтае “Торгэкспо”, фонды ўсялякія, якія везьлі безпошлінную гарэлку й цыгарэты ў Расею. Калі яны прыйшлі да ўлады, у 95-96 гадох было ўжо ўсё падзеленае на тэрыторыі Беларусі. Ужо існаваў бізнэс, ужо быў крымінал, які гэты бізнэс кантраляваў. Ня так проста было ўклініцца ва ўсё гэта, так бы мовіць, адарваць свой куш, паставіць усё гэта пад кантроль адпаведных структураў прэзыдэнта, каб яны лілі грошы ў, так бы мовіць, прэзыдэнцкі “абшчак”.

Таму і спатрэбілася арганізацыя менавіта гэтага падразьдзяленьня, якое б узяло на сябе функцыі ўрэгуляваньня канфліктнага становішча паміж крыміналам, паміж бізнэсам, паміж пэўнымі сябрамі прэзыдэнта, якія карыстаючыся менавіта тым, што зьяўляюцца сябрамі прэзыдэнта, не дакладалі яму ў “абшчак” грошай.

Паказальным зьяўляецца пачатак дзейнасьці гэтак званага падразьдзяленьня. Зьбіцьцё дэпутатаў – гэта было проста так, праверка на працаздольнасьць. Тое самае, як праверкай Сівакова было ўзначаленьне ім камісіі па паветранаму шару, калі пасьпяхова была даказаная віна саміх амэрыканцаў, якія заляцелі на тэрыторыю Беларусі і ўжо памерлі да таго часу, калі іх зьбілі. Спускавым кручком усяе гэтае справы паслужыла гісторыя Мікалуцкага. Мікалуцкі быў забіты 7 кастрычніка 1997 году”.

(Навумчык: ) “Нагадаю, што Мікалуцкі тады быў начальнікам кантрольнага ўпраўленьня па Магілеўскай вобласьці. Ва ўсялякім разе, ён выконваў кантрольныя функцыі ад імя прэзыдэнта па Магілёўшчыне”.

(Жарнасек: ) “Пасьля забойства Мікалуцкага, дарэчы, гэтая гісторыя вельмі цьмяная, таму што так, як гэта ўсё было зробленае, нагадвае тэатральную пастаноўку – бралі нейкі невядомы снарад, падрывалі зарад у сьмецьцеправодзе... Усё гэта, ведаеце, было шытае белымі ніткамі. Гэта і адыграла ролю спускавога кручка... Адразу пасьля забойства былі арыштаваныя ўсе крымінальныя аўтарытэты, якія былі на Магілёўшчыне. Зь іх былі выбітыя паказаньні на ўсіх астатніх аўтарытэтаў па Менску і астатніх абласьцях Беларусі.  
І крывававыя карузэлі пачалі, так бы мовіць, сваю працу. Адразу пасьля забойства Мікалуцкага, літаральна праз паўтары тыдні, быў расстраляны першы аўтарытэт у Гомелі. Потым – гэтак званы Кабан, потым – Салдат, потым у Берасьці забіты Стас. Гэта ўсё ідзе літаральна праз тыдзень – паўтары. Зноў берасьцейскі аўтарытэт. Потым падарваны Прохар у Менску. У сьнежні таямніча, невядома куды, зьнік “вор в законе” Шчаўлік. І, дарэчы, Лукашэнка сам прызнаўся ж у сваім інтэрвію, што мае дачыненьне да ўсіх гэтых зьнікненьняў. Дзе гэтыя ўсе, крымінальныя аўтарытэты? Іх зараз няма. Ён не выпадкова гэта сказаў. Ён сказаў гэта на самой справе”.

(Навумчык: ) “Гэта які прыблізна быў пэрыяд?”

(Жарнасек: ) “Гэта быў 1997-98 гады”.

(Навумчык: ) “Такім чынам, вы сьцьвярджаеце, што гэтыя забойствы не былі ўнутранымі разборкамі паміж крымінальнымі групоўкамі, а сталіся вынікам дзейнасьці адмысловага падразьдзяленьня?”

(Жарнасек: ) “Так, менавіта таму, што крымінал кантраляваў бізнэс. А якім чынам упраўленьне справамі прэзыдэнта, у прыватнасьці былы заўгас Іван Ціцянкоў, мог пераключыць на сябе фінансавыя патокі з крымінальных структураў і ўсяго астатняга? Пасьля гэтага пайшла пагалоска, што лепш са спадаром Ціцянковым не сварыцца. Пра гэта ведае дакладна спадар Ціцянкоў, таму што менавіта праз рахункі ягонага ўпраўленьня праходзілі гэтыя грошы ў таямнічы буджэт спадара Лукашэнкі, які зараз ці ня большы за буджэт усёй краіны”…

…(Навумчык: ) “І ўсё ж на якой падставе вы лічыце, што забойствы аўтарытэтаў, якія ўспрымаліся і цяпер успрымаюцца як разборкі паміж сабой крымінальнікаў, зьдзяйсьняла менавіта падразьдзяленьне Паўлючэнкі?”

(Угляніца: ) “Крымінальнікі не пачынаюць разборкі паміж сабой адразу з выкарыстаньня зброі. Яны паспрабуюць спачатку дамовіцца. Сярод гэтых людзей гэта звычайны прынцып – дамаўляцца папярэдне. А калі яны страляюць адзін у другога са снайпэрскіх стрэльбаў, ці з АКМ расстрэльваюць цэлыя сем’і, ці сякуць сякерай... Гэта, ведаеце, ня той почырк. І, дарэчы, прафэсіяналы-кілеры так ніколі ня дзейнічаюць. Акрамя таго, я думаю, што гэтыя забойствы былі расьсьледаваныя неадпаведным чынам. Злачынствы не былі раскрытыя, таму што за гэтымі злачынствамі стаяла, я так думаю, улада”.

(Навумчык: ) “Усе гэтыя забойствы крымінальных аўтарытэтаў, якія пералічваў Андрэй Жарнасек, не былі раскрытыя, як я зразумеў...”

(Угляніца: ) “Зараз я не магу сказаць, на якой ступені знаходзіцца сьледзтва, але я ня чуў, каб справы кагосьці з крымінальных аўтарытэтаў былі расьследаваныя да канца і паводле іх былі пакараныя вінаватыя”.

(Навумчык: ) “Дзякуй. Гэта быў Генадзь Угляніца. А зараз – Андрэй Жарнасек”.

(Жарнасек: ) “Справа ў тым, што гэтых аўтарытэтаў забівалі з вайсковай зброі. Кілеры так ня робяць. Паглядзіце на тую ж самую Расею. Там забіваюць звычайна зь пісталетаў дзесьці ў пад’езьдзе... А тут – трое былі расстраляныя з аўтаматаў. Прычым, адзін зь іх быў расстраляны пасярэдзіне гораду разам са сваёй сям’ёй. Гэта ня почырк крымінальнікаў. Яшчэ двох застрэлілі са снайпэрскіх вінтовак. Прычым, вінтоўкі былі пакінутыя на дахах. Гэта почырк менавіта вайскоўцаў, людзей, зьвязаных са зброяй. Яны выбіраюць найбольш аптымальную зброю. Успомніце, як грымелі выбухі на тэрыторыі Беларусі, у Менску, калі ўзрывалі гэтых крымінальнікаў. Узрывалі такім чынам, што не пацярпеў ніводзін аўтамабіль навокал. Гэта рабілі спэцыялісты сваёй справы, не крымінальныя спэцыялісты”.

(Навумчык: ) “Тое, што пакідаюць стрэльбы на даху, дык, здаецца, і снайпэры пакідаюць іх. Хіба не?”

(Жарнасек: ) “Крымінальнікі так ня дзейнічаюць. Уявіце сабе, што на тэрыторыі Беларусі праз кожны тыдзень ці паўтары забіваўся б адзін аўтарытэт. У Гомелі адстралялі б, потым перамясьціліся ў Берасьце, потым у іншую вобласьць... Успомнім, у Віцебску быў такі аўтарытэт Навум, які таксама раптам, не вядома чаму, вырашыў памерці ў турме...”

(Навумчык: ) “Яшчэ адно пытаньне. У свой час Лукашэнка заявіў, што нібыта да яго калісьці прыходзіў Захаранка, будучы міністрам, і прапаноўваў стварыць апэратыўныя групы для зьнішчэньня крымінальных аўтарытэтаў. Ці пацьвярджаецца гэтая інфармацыя вашым расьсьледаваньнем?”

(Жарнасек: ) “Не. Захаранка ня мог гэта зрабіць нават фізычна, таму што ў 95-м годзе ён ужо быў зьняты з пасады міністра ўнутраных справаў. А гэтая група пачала актыўна дзейнічаць зь 97-га году. Менавіта актыўна, пасьля забойства Мікалуцкага. Тады Лукашэнка аддаў загад аб зьнішчэньні ўсіх крымінальных аўтарытэтаў. Гэта яскрава бачна з гэтага сьпісу, каго забівалі”.

(Угляніца: ) “Варта нагадаць словы самога Лукашэнкі, калі ён сказаў, што ў нас у адрозьненьне ад іншых краінаў сьвету няма ніякага крыміналу, мы зь ім разабраліся. Як ён з крыміналам разабраўся? Сказаў, каб адзін другога перастралялі?


Добавлено: 24 Декабрь 2010, 20:13:51
… забойства Захаранкі было абстаўленае як пакараньне. Быў атрыманы пісталет у Алкаева. Я думаю, што нават вялікі адмыслоўца-мастак Сівакоў мог напісаць адпаведны ўказ ад імя Лукашэнкі. Падпісаў яго Лукашэнка ці не, але, так бы мовіць, у мэтах бясьпекі дзяржавы пакараць сьмерцю Захаранку, які штосьці задумаў... Я думаю, што ўсё так і адбывалася. Гэта было, напэўна, гэтакае тэатралізаванае прадстаўленьне. Таму што Захаранка ведаў пісталет, зь якога забівалі, прыводзілі ў дзеяньне сьмяротнае пакараньне. Ён ня мог яго ня ведаць, і, убачыўшы гэты пісталет, мог зразумець, здагадацца, што гэта ўсё робіцца паводле загаду зьверху як сьмяротнае пакараньне”.

(Навумчык: ) “Вы маеце на ўвазе, што Захаранка мог распазнаць пісталет?”

(Жарнасек: ) “Так, менавіта, так”.

(Навумчык: ) “Па зьнешнім выглядзе?”

(Жарнасек: ) “Канешне”.

(Навумчык: ) “Як я разумею, гэта быў звычайны пісталет Макарава. Я ў свой час служыў афіцэрам у войску, два гады. І быў у мяне пісталет. Але калі пакласьці дзесяць пісталетаў, то наўрад ці я змог бы нават у тыя гады сярод іх пазнаць свой...”

(Жарнасек: ) “Справа ў тым, што там быў пісталет з адпаведным прыстасаваньнем – глушыцелем. І глушыцель быў менавіта такі, які выкарыстоўваецца там, дзеля выкананьня сьмяротных прысудаў…

…(Навумчык: ) “Вы сказалі, што Ганчара і Красоўскага шукалі... Іх шукаў КГБ?”

(Угляніца: ) “Так, іх шукаў ў тым ліку і КГБ, і шукаў вельмі актыўна. І КГБ знайшоў канцы гэтай справы. Але потым яны былі згубленыя. Згубленыя не па віне супрацоўнікаў КГБ, а таму што гэтая справа была прыпыненая паводле асабістага ўказу прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі, які перадаў гэтую справу свайму падначаленаму Шэйману…
[/size]

… хутчэй за ўсё – маё меркаваньне – менавіта Захаранка пахаваны на Паўночных могілках. Таму што ён як міністар МУСу павінен быў ведаць, дзе хаваюць тых, каму сьмяротны прысуд прыводзяць у дзеяньне”.

(Навумчык: ) “Вы думаеце менавіта для яго ўсю гэтую працэдуру прывядзеньня сьмяротнага прысуду ў дзеяньне выканалі, тую, пра якую казаў у тым ліку Алкаеў? У чым сутнасьць гэтага?”

(Жарнасек: ) “Ведаеце, Захаранка быў чалавек сьмелы, адважны. Яго немагчыма было зламіць. Зь ім можна было б усё што заўгодна рабіць, але б ён ніколі не адступіўся ад сваіх прынцыпаў. Менавіта дзеля таго, каб прынізіць ягоны гонар і годнасьць, гэта вось так і зрабілі такім чынам, паказаць, што мы цябе разглядаем як злачынцу і ставімся да цябе як да злачынцы.

З паказаньняў Алкаева вядома, што пісталет, які браў Паўлючэнка, тады як раз для Захаранкі, яны вярнулі яго праз два тыдні, ён быў заржаўлены. А пісталет, зь якога стрэлялі ў Ганчара з Красоўскім, яны аддалі чысьценкім. Яны маглі яго нават і не выкарастаць, калі глядзець па зьвестках, якія нам распавёў Мяцельскі, хутчэй за ўсё так і было, яны не выкарыстоўвалі гэты пісталет, яны проста ўзялі яго аўтаматычна і потым паклалі.

Я думаю, што яны зь ім “размаўлялі”, ці дакладней кажучы, катавалі Захаранку, каб выведаць інфармацыю наконт усіх гэтых розных справаў. Ганчара яны забілі проста, адразу, загрузілі ў машыну, завезьлі ў лес, застрэлілі і ўсё на гэтым. А Захаранку яны катавалі. Таму і пісталет аддалі ў такім стане”…

…(Навумчык: ) “Такім чынам, паводле маіх суразмоўцаў, менавіта спэцпараздзяленьне Паўлючэнкі паводле загаду найвышэйшага кіраўніцтва краіны зьбівала ў парлямэнцкай залі дэпутатаў апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савете 12-га скліканьня, удзельнікаў страйку мэтрапалітэну, а затым зьнішчыла некалькі дзясяткаў крымінальных аўтарытэтаў. Угляніца і Жарнасек, што менавіта гэтая група забіла генэрала Захаранку”.

(Навумчык: ) “Мы падыходзім да эпізоду зьнікненьня Завадзкага. На відэакасэце і ў тэлефонным інтэрвію радыё “Свабода” вы ўжо распавядалі пра некаторыя высновы свайго расьсьледаваньня, але ж давайце цяпер больш падрабязна пра тое, што адбылося летась увосень, калі, паводле вашых зьвестак, старшыня КГБ Мацкевіч і генэральны пракурор Бажэлка прыйшлі да разуменьня неабходнасьці арышту Зьміцера Паўлючэнкі”.

(Жарнасек: ) “У арышце Паўлючэнкі непасрэдны ўдзел браў генэральны пракурор Алег Бажэлка, а таксама і ў допытах. Старшыня КГБ Мацкевіч прад’явіў Бажэлку нейкую ўліку. Якую ўліку мог прад’явіць асьцярожнаму Бажэлку, які нікуды ня ўлазіў, Мацкевіч, каб Бажэлка сапраўды паверыў, што гэта менавіта так, што зьяўляецца забойцам Паўлючэнка, і што Паўлючэнку трэба арыштоўваць? Потым жа яны пайшлі па санкцыю на арышт Шэймана”.

(Навумчык: ) “Якая гэта магла быць уліка?”

(Жарнасек: ) “Хутчэй за ўсё гэта быў чыйсьці труп. Як гэта не злавесна гучыць, але гаворка ідзе пра труп. Каго? Нейкага апазыцыянэра ці крымінальнага аўтарытэту? Я ня думаю. Мне падаецца, што хутчэй за ўсё гэта быў труп Завадзкага. Менавіта труп Завадзкага адыграў тую ролю, з-за чаго Бажэлка ўзяў актыўны ўдзел у “распрацоўцы” Паўлючэнкі і пайшоў па санкцыю на арышт Шэймана. Таму ўсё, што там зараз робіцца ў судзе, гэта – камэдыя. Хай яны выклічуць туды Бажэлку, Шэймана, Паўлючэнку, Васільчанку – менавіта тых людзей, якія адказныя за гэтае злачынства”.

(Навумчык: ) “Такім чынам, мы вяртаемся да падзеяў восені 2000 году, калі раптам у адзін дзень былі адпраўленыя ў адстаўку генэральны пракурор Бажэлка і старшыня КГБ Мацкевіч. Пазьней незалежная прэса пісала, што нібыта было нейкае супрацьстаяньне ў тую ноч групы КГБ “Альфа” і групы Паўлючэнкі. Генадзь Угляніца, што вам вядома пра гэта?”

(Угляніца: ) “Я думаю, што гэта прыдумалі ці журналісты, ці прадстаўнікі ўладных структураў, якім выгадна было паказаць, што было супрацьстаяньне. Насамрэч, я лічу, што падзеі разьвіваліся іншым чынам. Калі затрымлівалі Паўлючэнку, а гэта было перад выходнымі днямі, бо выпускалі яго ў панядзелак. Затрымлівалі Паўлючэнку, паводле маіх зьвестак, супрацоўнікі КГБ. Затрымалі і павезьлі на ягоную кватэру, дзе падчас ператрусу знайшліся відэастужкі, грошы і іншыя ўлікі, якія паказвалі, што Паўлючэнка зьдзейсьніў шэраг злачынстваў, сярод якіх і забойствы. Пасьля таго, як у кватэры Паўлючэнкі былі адгледжаныя відэаматэрыялы, жонка ягоная заявіла, што жыць далей з забойцам ня будзе. І сыйшла ад яго.

Паўлючэнку памясьцілі ў ізалятар КГБ. Допыты яго вёў старшыня КГБ Мацкевіч, на допытах прысутнічалі і іншыя людзі, уключна з генпракурорам Бажэлкам. Калі ў Паўлючэнкі ўзялі ўсе паказаньні, было вырашана дакласьці справу Лукашэнку, бо ў ёй праходзілі Сівакоў і Шэйман.

Але Бажэлка і Мацкевіч не ўлічылі, што, выходзячы на Шэймана, яны могуць выйсьці затым на Лукашэнку, бо непасрэдна ён мог аддаваць загады на зьнішчэньне сваіх апанэнтаў, бізнэсоўцаў і іншых. Усяго, паводле нашых зьвестак было забіта некалькі дзесяткаў людзей паводле гэтых загадаў…

http://ezhimo.livejournal.com/109187.html
На службе ў дыктатара...


* x_4d2913ce.jpg (63,24 Кб, 604x497 - просмотрено 1021 раз.)
« Последнее редактирование: 24 Декабрь 2010, 20:50:15 от enn » Записан
Страниц  : 1 ... 74 75 77 78 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,14 секунд. Запросов: 20.