Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
26 Август 2025, 21:09:25
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 29 30 32 33 ... 104 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Развитие демократии в Украине  (Прочитано 175023 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #900 : 18 Февраль 2007, 11:18:46 »

Піліп Орлік, гетман Украіны, вядомы ў гісторыі як аўтар першай украінскай канстытуцыі, напісанай ім за некалькі дзесяцігоддзяў да амерыканскай канстытуцыі 1787 г., канстытуцыі 3 траўня 1791 г. у Рэчы Паспалітай і французскай канстытуцыі 3 верасня 1791 г.
 Паходзіў з беларускага шляхецкага роду герба "Навіна". Бацька Піліпа, Стэфан Орлік, католік па веравызнанні, удзельнічаў у вайсковых паходах і загінуў у бітве пад Хоцінам 11 лістапада 1673 г., у якой войскі вялікіх гетманаў - польскага Яна Сабескага і беларуска-літоўскага Міхала Казіміра Паца разграмілі турэцкую армію Хусейна-пашы.
Піліп Орлік (ці як яго называлі на Украіне Піліп Сцяпанавіч) нарадзіўся 22 кастрычніка 1672 г. у вёсцы Касута Ашмянскага павету (цяпер Вілейскі раён). Маці яго Ірына Малахоўская паходзіла з праваслаўнага шляхецкага роду і ахрысціла хлопчыка па праваслаўнаму абраду. Хлопчыку быў год, калі бацька загінуў на вайне. Маці займалася выхаваннем сына. Добрую адукацыю Піліп Орлік атрымаў у Віленскім езуіцкім калегіюме. Пасля заканчэння вучобы Піліп працягваў удасканальваць адукацыю ў праваслаўным Кіева-Магілянскім калегіюме (якому пазней, у 1701 г. былі нададзены правы і тытул акадэміі).
 Кіеў з невялікай акругай на правым беразе Дняпра ўваходзіў тады ў склад гетманскай Украіны (Левабярэжнай Украіны), якая была аўтаномнай у складзе Расійскага царства. Гетманам Украіны быў у той час Іван Сцяпанавіч Мазепа.
 Падчас вучобы ў Кіева-Магілянскім калегіюме Піліп Орлік вывучаў мовы, гісторыю, геаграфію, літаратуру і багаслоўе. Навучанне адбывалася на украінскай мове. Выпускнікі калегіюма знаходзілі працу ва ўстановах Украіны і ў Праваслаўнай царкве. У 1693 г. П. Орлік скончыў вучобу і атрымаў пасаду пісара кансісторыі кіеўскага мітрапаліта. У наступным годзе ён быў прыняты ў гетманскую канцылярыю і пераехаў у сяло Батурын (на Чарнігаўшчыне), дзе знаходзілася рэзідэнцыя гетманаў Украіны.
 Здольны і адукаваны службоўца звярнуў увагу гетмана Івана Мазепы. У 1702 г. Піліп Орлік заняў вельмі важную пасаду ў казацкай адміністрацыі -генеральнага пісара. Цяпер ён не толькі ўзначальваў гетманскую канцылярыю, але і займаўся паўсядзённымі справамі кіравання краінай. Кар'еры П. Орліка дапамагла яго жаніцьба. У 1698 г. ён ўзяў шлюб з Ганнай, дачкой палтаўскага палкоўніка Паўла Герцыка, уплывовага прадстаўніка казацкай старшыны. П. Орлік меў і да таго маёнткі. Жонка прынесла новыя. I. Мазепа стаўся хросным бацькам іх першынца Грыгорыя, які нарадзіўся ў 1702 г.
...
Записан
Страниц  : 1 ... 29 30 32 33 ... 104 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,071 секунд. Запросов: 20.