Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
17 Август 2025, 12:03:08
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 3 4 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Виталий Римашевский - кандидат в президен  (Прочитано 12154 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Zenia
Гродненец
**

Репутация: +52/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 256


Просмотр профиля
« Ответ #30 : 20 Сентябрь 2010, 22:33:15 »

Зварот Віталя Рымашэўскага

Дарагія суайчыннікі! Браты і сёстры!
Ад імя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі я запрашаю Вас далучыцца да маёй ініцыятыўнай групы ў гэтай восеньскай выбарчай кампаніі.
Асноўная мэта майго ўдзелу ў гэтай кампаніі – данесці да людзей, што альтэрнатыва гэтаму рэжыму ёсць.
Мы ставім на мэту згуртаваць лепшых людзей Беларусі, каб разам абараніць нашу незалежнасць і нашу свабоду на Плошчы, у масавых акцыях пратэсту, у штодзённым  супольным змаганні за Беларусь.
Паміж усходнім таталітарызмам і заходняй ліберальнай разбэшчанасцю сёння стаіць Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Яна выступае:
За палітыку, арыентаваную на чалавека – як на вышэйшую каштоўнасць гэтага свету;
За БЕЛАРУСКУЮ палітыку, арыентаваную на інтарэсы беларускага народу;
За палітыку, заснаваную на евангельскіх запаведзях, узорам для якой ёсць Ісус Хрыстос.
Не забівай, не крадзі, не хлусь, паважай жыццё і набытак іншага чалавека, шануй  сваіх бацькоў – на гэтым  падмурку нашыя продкі будавалі Беларусь, і так беларусы мусяць жыць сёння.
Не сучасныя дзеячы з Усходу ці Захаду, але  Ефрасіння Полацкая, Канстанцін Астрожскі, Кастусь Каліноўскі, Адам Станкевіч ёсць для нас ўзорам палітыкаў і патрыётаў.
Раз’яднанасць,  і зняверанасць пануе сёння ў асяроддзі дэмакратычных нацыянальных сілаў. Многія кіраўнікі кажуць: “Трэба пачакаць, заўтра будзе лепшы час …”
Але для беларускага народу  чакане сёння – смерці падобна. Кожны год на 70 тысяч беларусаў становіцца  меней.  Людзі пакутуюць ад несправядлівасці, карупцыі, знявагі. Беларусь дэградуе і вымірае. Расея не спыняе спробы знішчыць нашую незалежнасць.
Многія ўскладаюць спадзеў на крызіс, на Захад, на Усход.
Я пачынаю свой ўдзел ў гэтай кампаніі толькі з верай у Госпада і са спадзяваннем на Вас.
Веру, што ў беларускага народу ёсць сілы дзеля таго , каб адрадзіць сваю краіну, адрадзіць незалежную палітыку.  Я веру, што сярод беларусаў ёсць сотні тысяч  годных  людзей, вартых даверу, на якіх можна пакласціся ў час небяспекі.
Ведаю, што мая вера ў Бога, ў Вас і ў Беларусь  не будзе пасаромленая.
Я заклікаю ўсіх нас быць цвёрдымі і мужнымі. Жадаю, каб нягледзячы на ўсе спакусы, на паклёпы і здраду, у Вашым сэрцы заўсёды захоўвалася  сіла для любові і даравання, цвёрдая вера ў Бога і вера ў людзей.
І тады Перамога будзе за намі.
Жыве Беларусь!

З павагай, Віталь Рымашэўскі
ЗАПРАШАЕМ ДАЛУЧАЦЦА ДА ІНІЦЫЯТЫЎНАЙ ГРУПЫ ВІТАЛЯ РЫМАШЭЎСКАГА. ДА 24 ВЕРАСНЯ ЗВЕСТКІ ПАВІННЫ БЫЦЬ ПЕРАДАДЗЕНЫ Ў ЦВК.
Записан
Страниц  : 1 3 4 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,1 секунд. Запросов: 20.