http://www.svaboda.org/content/article/2133249.htmlЗакрылі школу — страцілі вёску.
Напярэдадні новага навучальнага году беларускія ўлады ліквідуюць яшчэ 52 школы. А ў папярэднія два гады колькасьць устаноў адукацыі зьменшылася амаль на 200. Прычынай чыноўнікі называюць малакамплектнасьць школ — гэта значыць, у іх існуе недабор вучняў і лішняя колькасьць настаўнікаў ды тэхнічных працаўнікоў......У Гарадзенскім раёне сёлета зачынілі дзьве базавыя школы. Бацькі Рыбніцкай школы зьвярталіся ў адміністрацыю прэзыдэнта з патрабаваньнем не зачыняць, але змаганьні плёну не далі...
Бацькі дзетак Рыбніцкай школы яшчэ ад вясны дамагаліся, каб школу не зачынялі. Яна знаходзіцца ў маляўнічым месцы, у лесе, у ёй працуюць усе камунікацыі, будынак, і прышкольныя надзелы дагледжаныя.
Бацькі зьвярталіся да чыноўнікаў райвыканкаму, тэлефанавалі новаму старшыні аблвыканкама Сямёну Шапіру, а таксама дасылалі ліст у адміністрацыю прэзыдэнта. Напачатку сябры правяраючых камісій прапанавалі бацькам заахвоціць дзетак зь іншых вёсак, каб яны хадзілі ў іх школу.
Спадарыня: “Мы самі, бацькі, паехалі ў Багушоўку, ведаючы, што Цыдовіцкая школа — у аварыйным стане, і туды дрэнна падвозіць дзетак, пагаварылі з бацькамі і сабралі 12 заяваў. Думалі, што ўсё добра, аднак вось нядаўна зноў адказ: зачыняем. Бацькі абураюцца, чаму на тую школу, якая разбураецца, ёсьць грошы зь бюджэту, а на нашу, якая ў добрым стане, грошай не знайсьці”.
Спадарыня: “Усе нашы дзеці шмат у чым прайграюць, бо яны вучыліся ў беларускамоўнай школе, а ў Парэччы — расейскамоўная. Уяўляеце, усе прадметы: матэматыку, хімію, фізыку і іншыя вывучалі па-беларуску. А цяпер ім за год давядзецца ўсё гэта папросту пераламаць”...І яшчэ бацькоў зьдзіўляе адна рэч.
Спадарыня: “Ведаеце, што ў нашай школцы паабяцалі зрабіць? Дом састарэлых напалову з забаўляльным цэнтрам для дзяцей. Вы сабе такое ўяўляеце?”.