Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
05 Август 2025, 22:42:24
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Спроба імперскай Расеі з'есьці нашу Беларусь!  (Прочитано 9341 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #0 : 31 Декабрь 2006, 17:56:45 »

Цитировать
Цитировать
Такім парадкам мала-памалу з Беларускіх зямель злажылося новае гасударство - княжство Літоўска-Рускае" Ластоўскі В. Кароткая гісторыя Беларусі - Вільня, 1910
Шедевр популизма и обобщений.
Я прыводзіў гэту працу як прыклад таго, што яшчэ да камуністаў тэма ВКЛ шырока распрацоўвалася ў гістарычнай навуцы. "Потому что комунисты эту страну создали и попилус "постригли" под себя" - па-мойму гэта ваша сцверджанне. Відавочна, што кніга Ластаўскага адпавядае тагачасным гістарычным ведам, аднак гістарычная думка за стагоддзе значна зайшла наперад.
Цитировать
Ведь Несколькими абзацами выше, скорее всего, упоминается имя Ольгерд. Литвин который подчинил себе и Белую и Киевкую русь и белорусом он был таким же как и я. По вашей логике колония претендует на величие колонизатора? Смешно и не более того.
Смешна выглядае ваша думка...якая не мае аніякай логікі. Па-першае, што "подчинил себе" Альгерд?? Полацкія й Берасцейскія землі яшчэ да яго добраахвотна ўвайшлі ў склад ВКЛ. Віцебскія землі далучыліся да ВКЛ пасля шлюбу Алгерда з адзінай дачкой апошняга віцебскага князя Яраслава. Прызнаю, што гэта быў вельмі хітры ход, але ж ніякага супраціву з боку віцебскага баярства і гараджан не было. Што датычыцца Менскага, Турава-Пінскага, Кіеўскага, Чарнігава-Северскага княстваў дык перад імі стаяў выбар: ці далучыцца да моцнага, упэўненага ў сабе князя, ці кожны год выплачваць ардыншчыну й чакаць новых татарскіх набегаў. "...Ольгерд и Гедимин являются настоящими основателями Литовско-Русского государства. Они положили начала той связи, которая начала объединять Литву и белорусские области. Присоединение белорусских земель не было насильственным. Это было присоединение с согласия населения, ввиду очевидной политической выгоды такого союза." (Довнар-Запольский М. История Белорусси. 1926.). Па-другое, які каланізатар?? Вы ўвогуле ведаеце, што такое каланізм і хто такія каланізатары?? Што, летувіс Альгерд ва ўсіх падуладных яму землях знішчаў хрысціянскія храмы й будаваў замест іх паганскія капішчы, уводзіў  замест старажытнаславянскай мовы літоўскую?? Знайдзіце ў энцыклапедыі  "Вялікае княства Літоўскае" артыкул пра Альгерда й пабачце на якой мове зроблена яго пячатка...  

Цитировать
Да я какразтаки про сегодня. И я не сомневаюсь что тех кто отвечал "Белорус" шмат... но тех кто отвечал "халера яго ведае" еще больше.
Мда?? Вось трымаю перад сабой вынікі перапісу й штосьці нікога з такой "нацыянальнасцю" не знаходжу.... Можа вам вядома нешта большае, што не трапіла ў афіцыйную статыстыку??

Цитировать
Это не тели кторых вы выше цитировали? Если это профессионалы-историки то им зря зарплату платят.
Гэта вы пра каго?? Калі пра Карскага й Доўнар-Запольскага, дык мне з вамі не аб чым размаўляць, калі вы не ведаеце хто гэта такія й які ўклад яны зрабілі для бел. гістарычнай навукі.  Калі пра Краўцэвіча й Ермаловіча....Што ж, Краўцэвіч сам, за ўласныя сродкі надрукаваў сваю кнігу ў Польшчы, а Ермаловіч 20 год пісаў свае кнігі "ў стол" і потым пасля перабудовы надрукаваў іх. Але, напэўна, вы лічаце прафесіяналамі тых гісторыкаў, якія пачынаюць беларускую дзяржаўнасць з 1919 г..... што ж гэта вашы погляды...

Цитировать
Последняя констатация фактов преподавателем истории культуры РБ привела к таким заключениям что я их даже не буду приводить чтобы не ранить ваши национальные чувства.
Без каментараў, нічога не зразумеў........

Цитировать
Прежде чем отправлять меня к чтению исторической литературы. Ответте на пару вопросов.
1. Что фактически происходило на современной територии РБ в период 1919-1953г.
2. Почему белорусы не защищают свой язык и культуру (как собсвенно основу национальности)?
3. Являетесь ли вы потомком белорусской довоенной элиты. И как вы считаете почему вы им не являетесь? Улыбка
Адыходзіце ад тэмы, спадар Paladin.....
1. Шмат пісаць не буду, бо ведаю ў якім накірунку пастаўлена гэта пытанне. З 1919 г. этнічная тэрыторыя беларусаў была падзелена на тры часткі: заходняя частка належала Польшчы (афіцыйна замацавана за Польшчай па Рыжскаму міру 1921г.); з цэнтральнай часткі (6 паветаў) зрабілі БССР; усходняя частка падпарадкавалася РСФСР (у 24 і 26 частку гэтай тэрыторыі, як вядома, перадалі БССР). У 1939 г. заходняя частка была далучана да БССР. Вось і ўсё.....Калі жадаеце ведаць больш, дакладна сфармулюйце пытанне.
2. На гэта ёсць шмат прычын. Першае, што кідаецца ў вочы - гэта 70-гадовае панаванне савецкай русіфікацыі. Падумайце, што б было, калі б працэс беларусізацыі не спыніўся напрыканцы 20-х гадоў? А ўлічыце яшчэ й сённяшняе дзяржаўнае выхаванне ў духу касмапалітызму. Аднак лічыць, што беларусы не з'яўляюцца продкамі ліцьвінаў з-за таго, што сёння яны пасіўны й памяркоўны - ну гэта проста не лагічна
3. Гэта як разумець паняцце "эліта". Па матчынай лініі продкі былі рамеснікамі. Адзіныя ў Давыд-Гарадку выраблялі колы, таму былі ў павазе. Вось вам і эліта... "И как вы считаете почему вы им не являетесь?" - цікавае пытанне....А вы як лічаце, чаму вы не з'яўляецеся продкам...ну напрыклад Мікалая Раманава?

P.S.  З НОВЫМ ГОДАМ вас Paladin
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,707 секунд. Запросов: 20.