Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
27 Июль 2025, 21:41:08
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 3 4 6 7 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 404217 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #120 : 22 Ноябрь 2006, 12:09:22 »

Беларусы святкуюць стагоддзе "Нашай Нівы", але акупацыйнай адміністрацыі гэтая падзея недаспадобы...

«Наша Ніва» [42] 17 лістапада 2006 г.

КДБ адказвае «Нашай Ніве».

5 кастрычніка тры супрацоўнікі КДБ канфіскавалі ў памяшканьні крамы «Сотвар» 15 асобнікаў газэты «Наша Ніва» (гл. № ...).  Пасьля таго прыкрага выпадку Рэдакцыя зьвярнулася ў Пракуратуру з просьбай разабрацца, а таксама вярнуць асобнікі.
На мінулым тыдні прыйшоў ліст (у выніку таго запыту?) на імя рэдактара «НН». У ім пішацца: «В соответствии с решением Минского городского исполкома № 03/2-03-115 от 10.04.2006 года размещение газеты «Наша Нива» на территории г.Минска признано нецелесообразным. Управлением юстиции Минского горисполкома Местному фонду издания газеты «Наша Нива» предписано устранить имеющиеся недостатки в уставе структуры (№ 01-9/1523 от 16.10.2006 года).
Предоставленные работниками ЗАО «Сотвар» экземпляры газеты «Наша Нива», № 36 направлены в Министерство информации Республики Беларусь для оценки соответствия деятельности печатного издания требованиям норм Закона Республики Беларусь «О печати и других средствах массовой информации».
С уважением, Начальник Управления КГБ по г.Минску и Минской области Н.Н.Кузнецов».
3 гэтага адказу незразумела, чаму для ацэнкі адпаведнасьці трэба аж 15 асобнікаў газэты. Звычайна і аднаго досыць. Тым больш што друкарня і так накіроўвае ў Міністэрства кантрольны асобнік.
Зь іншага боку, прычым прадпісаньне ад 16 кастрычніка да канфіскацыі 5 кастрычніка? Дарэчы, прадпісаньне Упраўленьня юстыцыі ад 16 кастрычніка датычыць адсутнасьці ў «НН» юрыдычнага адрасу. А дамовы Рэдакцыі пра арэнду офісаў таямнічым чынам разрываюцца арэндадаўцамі кожны раз празь некалькі дзён пасьля таго, як ва ўстаноўленым законам парадку Рэдакцыя падае зьвесткі пра адрас у тое самае ўпраўленьне...
Ужо й ніхто ня дзівіцца, што ўпраўленьне КДБ Беларусі дае беларускамоўнай газэце адказ па-расейску, нават назву выданьня піша ў перакладзе... Чужая для іх наша мова, чужая газэта. А ці можна ўявіць, каб украінская ці літоўская спэцслужбы працавалі на мове суседняй краіны?
Непрыемна ўсё гэта трываць... а выдавацца аднак трэба... да апошняга.

ЗП
Записан
Страниц  : 1 ... 3 4 6 7 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,122 секунд. Запросов: 20.