Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
18 Август 2025, 22:54:19
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 56 57 59 60 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 409330 раз)
0 Пользователей и 2 Гостей смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #1710 : 28 Июль 2009, 01:14:14 »

http://www.svaboda.org/content/transcript/1785324.html
“У Багушэўскай сухотнай лякарні горай, чым у турме — ня ведаеш, выйдзеш ці не…”

Год таму ў абласной сухотнай лякарні, што ў гарпасёлку Багушэўск Сеньненскага раёну, усчаўся бунт. 100 чалавек распачалі галадоўку. Пацыенты былі незадаволеныя ўмовамі ды абыходжаньнем мэдпэрсаналу — на 320 месцах ляжалі паўтысячы хворых. На ўсіх — адна ванна і адзін душ, якімі было амаль немагчыма карыстацца. Пры нішчымнай ежы ў палатах бегалі пацукі з прусакамі... 

...
Бабуля: “Паміраць трэба, сынок, бо не жыцьцё. Адна 8 гадоў ужо, пэнсія 400, а толку няма. Два браты былі ў партызанах, а мяне ў Нямеччыну забралі — працавала па 12 гадзін за 100 грамаў бруднай баланды. Дала Нямеччына кампэнсацыю — о, адзін раз 52 маркі, а тады 90 — раён дзяліў. Два гады там была. Камуністы былі лепшыя, чым цяперашняя ўлада. Дзьверы ў хатах не зачыняліся, а цяпер бандыты ходзяць, рабуюць старых людзей.
Бязьдзельнікі, п’яніцы — у ваду адразу кідала б і страляла! Бомж — у бальніцы была — прыйшоў, крук паддзеў і ўкраў пліту, калатнікі, дзёркі. Прыйдуць, казалі, міліцыянты — два месяцы няма — пайшлі ўсе да чарцякоў!”

...
У Доме быту зранку працавалі толькі трунары. Нядаўна тут з-за недахопу матэрыялаў і замоваў закрылі швачную майстэрню, выкінуўшы на вуліцу 8 жанчын. Затое 23-гадовы сталяр-станочнік Андрэй Казлоў, які вымушана зьмяніў кваліфікацыю, без замоў не сядзіць.

Казлоў: “Крыж зараз 15 тысяч, а труна 120 тысяч каштуе. У месяц нам выходзіць 300-350 тысяч. Два гады таму нашмат менш было — сьмяротнасьць узрасла ўдвая…”

Яны ня хочуць адказваць на пытаньне, што адбываецца за гэтым плотам. Бо каб захварэць на пранцы ці ганарэю, трэба жанчыну яшчэ ўгаварыць. А ад сухотаў не гарантаваны ніхто. А ўсе грошы пайшлі ва ўпраўленьне ўнутраных спраў — паставілі платы, і міліцыянты ставяць пост на 4 чалавекі і відэакамэры…”

Адзін з двух ахоўнікаў, зь якімі разгаварыліся, зазначыў:

Ахоўнік: “За 180 гадзін на 15 дзяжурстваў — 180 тысяч. За такія грошы „мянты“ працаваць ня будуць — кожнаму сяржанціку па мільёне трэба…”


...дэпутатам у мясцовы савет 500 хворых абралі начальніка мясцовай міліцыі, які займае пазыцыю такую — „я даю справаздачу толькі перад начальствам“. А што тут за выбаршчык — зацюканы, які зранку ў лес выбягае падыхаць, які ня ведае, колькі тут будзе — год, два, чатыры…”

Ля праёму ў плоце мы літаральна затрымалі за рукі пацыента Валодзю, які выбег з навакольнага лесу. Яму 37, сам зь Віцебску, у лякарні паўгода. Спужаўся, што мы міліцыянты.

Карэспандэнт: “А калі параўнаць жыцьцё тут і ў турме?”

Валодзя: “Тут горш, бо няма ўпэўненасьці, ачуняеш ці не. Там ведаеш, калі выходзіш…”


...Пры канцы вандроўкі нас на двух аўто прыпынілі, адмыслова прыехаўшы зь Сянна — трэба думаць, па нечай наводцы, — загадчык ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму Сяргей Мяцеліца ды начальнік Багушэўскай міліцыі Аляксандар Сенчанка. Доўга вывучалі камандзіровачнае пасьведчаньне, тэлефанавалі “наверх”, прасілі-патрабавалі праслухаць зробленыя запісы. Урэшце, не знайшоўшы зачэпкі, адпусьцілі...


Записан
Страниц  : 1 ... 56 57 59 60 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,139 секунд. Запросов: 20.