"Заробак, які атрымліваюць у калгасе ўзімку, — 20 тысяч!" ... “Мілавідзкая бітва 1863-га — самая значная падзея паўстаньня Каліноўскага супраць царскага ўраду. У самых Мілавідах заўсёды з навакольных вёсак прыходзяць моладзь, бабулі, дзядулі і апавядаюць, як яшчэ за польскім часам сьвяткавалі падзею. Віктарыну праводзілі па Мілавідзкай бітве ў гарадзкой газэце. Улады стрымана ставяцца, але калі мы назьбіраем подпісы, каб падрамантаваць помнікі, дык яны выконваюць...”
Увасобілася ўся наша гісторыя ў Мілавідах, бо з аднаго боку стаіць помнік царскім карнікам, з другога боку — каталіцкім змагарам за свабоду. І толькі ў найноўшай гісторыі беларусы паставілі, зрабілі на беларускай мове шыльду ў гонар паўстанцаў Кастуся Каліноўскага...”
Памянёныя помнікі знаходжу за чатыры дзесяткі км ад Баранавічаў уздоўж шашы Івацэвічы — Слуцак, амаль на ўскраіне раёну. Побач засьценак Каўпакі, адкуль ад сваякоў вяртаўся жыхар Мілавідаў, 50-гадовы спадар Палуянчык. Жыве, дарэчы, побач з вуліцай Паўстанцаў. Распавёў пра прыкры выпадак
напярэдадні фэсту — зь беларускага каменя-валуна нехта сарваў бронзавую шыльду з надпісам. Палуянчык:
“Пакралі тую шыльдачку “за вольнасьць нашу і вашу”, дык на кардонцы начапілі па загаду старшыні сельсавета — “Квітней, Беларусь!” (Сьмех.)
...“Хто будзе жыць на вёсцы? Трэба пахаць, а ня жыць! І заробак, які атрымліваюць у калгасе ўзімку, — 20 тысяч! Так што лепш не запісвайце — як можна пражыць?! Сала з бульбай? А дзе яго ўзяць сваё? Скаціну трымаюць, але мала. Я яшчэ трымаю карову. А сьвінчо — кармоў не хапае, а купіць усё, дык невыгодна, бо дорага надта. Бульбу нават невыгодна — дарагая пасадка, абагнаць… Моладзь бяжыць зь Мілавідаў. Апошні выпуск 11 клясы — усе пяцёра ў горад паступаюць. А што тут рабіць больш?!”
...Баранавіцкі лясгас пілуе ў навакольлі асіну, бярозу, дуб, сасну, елку. Прычым пераважная частка таварнай прадукцыі дагэтуль адпраўляецца ў Польшчу, Прыбалтыку, Нямеччыну, Швэцыю, Расею і нават праз Рыгу — у ЗША. Усяго на 600 тысяч даляраў. Але дзіўная рэч: колькасьць высечанага лесу павялічваецца, экспартныя кошты на яго Міністэрства эканомікі павышае. А прыбытак лясгасу, а значыць — і заробкі людзей застаюцца ранейшымі...
...“Прадукцыя наша цэніцца — адпраўлялі фуры ў Бэльгію, Нямеччыну. А заробак слабы. У нас просты работнік атрымлівае 350—360 тысяч. А падлогавую дошку ўкладаць рэйкамі — марудная праца. А за зьмену 4—5 чалавек 7 кубамэтраў мусяць закаціць на тачках. А пачні з майстрам гаварыць — “звальняйся, мы не трымаем, ідзі назад у калгас”. Я працаваў на малакавозе 8 год. Узімку працы на машыне не было — пайшоў на трактар. А на трактары салому падвязеш — атрымліваеш у месяц 20 тысяч. Што ты купіш? Прыйшлося ісьці ў лясгас. У калгасе апошнім часам па 3 месяцы нават гэтыя капейчыны не плацілі…”
дэвіз, зь якім калісьці пад Мілавідамі змагаліся касінеры Каліноўскага — “за наданьне зямлі сялянам ды скасаваньне прыгону”.
“Зямлёй мілавідаўскія сяляне тады не валодалі, і сёньня ёй валодае калгас. А сяляне — толькі парабкі, якія ніякіх правоў ня маюць. Цяпер гэта проста рабы сыстэмы. Тое, што патрабавалі каліноўцы, гучыць актуальна. Няма і волі. Воля тады будзе, калі ўласнасьць. Тады будзе і нацыянальны гонар. Вось тады помнікі будуць ня памятнымі камянямі, а выхоўваць патрыётаў. І людзі будуць ганарыцца і самі ўскладаць кветкі…”
Добавлено: 17 Июнь 2009, 10:33:31
Час абуджэння