«раскол будет в том, что немногие, которые себя ощущают/стали недавно ощущать белоруссами сейчас должны переосмыслить все свои последние 15 лет и назвать себя литвинами»Ніхто нікому нічога ня вінны! І «нешматлікія» сьвядомыя літвіны (якія пачалі адраджацца ня сёньня, а 15-20 гадоў таму) так сама ня вінныя нікому цягнуць воз «нешматлікіх» сьвядомых беларусаў. Прапаную наадварот, калі хто жадае, разам з намі, цягнуць слаўны воз Вялікай Літвы. Бо няма як без сарказму разважаць аб нацыяналістых, якія, з аднаго боку, пантуюцца вялікай 10-мільённай беларускай нацыяй, а з іншага боку, лямантуюць аб кожным «згубленым» у літвінстве беларусе. 100 літвінаў — казус бэлліарускі, 1000 літвінаў — раскол нацыі беларускай, а 10000 літвінаў — беларуская Катастрофа (Халакост)… Пры тым сталая — тысячамі — міграцыя тых самых беларусаў на Захад і на Ўсход, дэградацыя сям’і і традыцыйных каштоўнасьцяў — не раскол, бо эмігранты, звычайна, асабліва рупліва кпяць пра Беларусь і беларускую ідэнтычнасьць, не сьпяшаючыся ў родныя пянаты лукавай «бацькаўшчыны»; затое «раскольнікаў»-літвінаў па-за межамі абшару ВКЛ неяк не прыгадаю; як ня дзіўна, «раскольнікі» паўсюль беларускамоўныя, і, як могуць, спрыяюць беларушчыне ня дзесьці, а на Бацькаўшчыне гаротнай — у межах ВКЛ.
«назвать себя литвинами - потомками государства, которое стерли с лица земли сами же литвины из-за своей жадности и предательств»Ці магу я разумець гэны пасаж, як сьведчаньне, што ані Вы, ані
«немногие, которые себя ощущают/стали недавно ощущать белоруссами» не «примазываетесь» да слаўнай гісторыі й дасягненьняў
«государства, которое стерли с лица земли сами же литвины»? Вашай гісторыі 15 год? Віва Рыгорыч?! Тады пардон, страшэнна далёкія мы адзін ад аднаго ў нашай адзінай беларускай нацыі…
Літву не выцерлі. Літва існуе.
Трыху занядбаная, парваная, але існуе!«не будет Вами предоставлен хоть маленький намек на то, у кого же национальность литвин?»http://nicolaev.livejournal.com/1159010.html«Из ваших предыдущих постов - это все, кто себя так ощущает и не важно, литовские, польские, русские, еврейские корни у человека. Правильно?»Не правильно : ) Корні — важкія. Расейцы/рускія ідэнтэфікуюць сябе не літвінамі, а рускімі. Яўрэі/жыды ідэнтэфікуюць сябе не літвакамі, а яўрэямі, рускімі, палякамі. З пэўным дапушчэньнем, можна казаць пра адзіныя літвінскія/літоўскія, альбо руська-літоўскія карані сучасных ТУТЭЙШЫХ беларусаў, літоўцаў, палякаў. Таму й карані сучасных літвіноў — у літвінох Сярэднявечча. Што не замінае тым жа беларусам мець карані хоць у Літве, хоць у Русі.