Гедмін моцна расчараваны, як беларуская ўлада ставіцца да Курапатаў.
Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэф Гедмін на заканчэньне свайго візыту ў Менск сёньня наведаў мэмарыял ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў Курапаты і ўсклаў кветкі да крыжа “Пакутнікам Беларусі”.
Спадарыня Кляшторная — навуковая кіраўніца курапацкага мэмарыялу. Яна правяла Джэфа Гедміна ад крыжа “Пакутнікам Беларусі”, дзе ён усклаў кветкі, да лавы Клінтана, супраць якой невядомымі было ўчынена як найменей 12 актаў вандалізму, і крыжоў на магілах.
“Калі было дасьледаваньне, то было бачна, што прывозілі партыямі. І тут нават не было ніякай сыстэмы. Па гэтых раскопах бачна, што некаторыя людзі нават да суду не даходзілі, да турмы. А іх везьлі адразу сюды. Таму нават запасныя чаравікі з сабой нехта меў, нейкія іншыя рэчы. Яны нават ня думалі, што яны ня тое што на суд недзе патрапяць, а тым больш у магілу. Курапацкі лес хавае праўду пра беларускую культуру. Бо тут усіх слаёў культура пакоіцца. І пісьменьнікаў, і міністраў, і простых сялянаў. Сялянская культура наогул зьнішчана. І ўкрыжаванае гэта месца нездарма. І вось якраз па гэтым месцы, дзе скрозь яміны, прайшоў газаправод. Але ўсё яшчэ працягваецца разбурэньне магілаў”.
Наведаўшы Курапацкі лес, Джэф Гедмін падзяліўся сваімі ўражаньнямі:
тое, што вы мне расказалі пра ўладу Лукашэнкі і як яна ставіцца да гэтага месца — гэта проста займае дух, займае мову. ...
“Цяжка ўсё гэта ахапіць розумам, мяне гэта вельмі кранула і ўсхвалявала. Застаецца відавочным, але глыбокім фактам тое, што немагчыма зразумець,
дзе гэтая краіна і гэтае грамадзтва знаходзяцца сёньня...”